На чужым карку да палякаў
На чужым карку да палякаў
Двое грузінскiх шукальнiкаў лепшай долi вынайшлi, як iм здавалася, вельмi хiтры спосаб нелегальнага перасячэння беларуска-польскай мяжы. Каб увесцi ў зман беларускiх памежнiкаў, адзiн парушальнiк вырашыў на сваiм карку перанесцi другога праз кантрольна-следавую паласу. Аднак вайскоўцы Брэсцкай пагранiчнай групы затрымалi "салодкую парачку". Абодва нелегалы прызналiся, што такiм вось дзiўным спосабам яны iмкнулiся трапiць у Польшчу, дзе спадзявалiся знайсцi лепшую долю. Пiльнасць нашых памежнiкаў правяраў яшчэ адзiн паўднёвы госць: грамадзянiн Арменii. Побач з пунктам пропуску "Лоша" ён спрабаваў незаўважна "праслiзнуць" у Лiтву. Беларускiм пагранiчнiкам нелегал патлумачыў, што спяшаўся ў госцi да брата. Мiкола ДЗЯБЁЛА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Двое грузінскiх шукальнiкаў лепшай долi вынайшлi, як iм здавалася, вельмi хiтры спосаб нелегальнага перасячэння беларуска-польскай мяжы. Каб увесцi ў |
|