21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Задача для беларусаў з трыма невядомымi

26.08.2009 10:11 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Задача для беларусаў з трыма невядомымi

Хакей. Чэмпіянат свету-2008

 

Спецыяльны карэспандэнт "Звязды" перадае з Канады

72-i чэмпiянат свету па хакеi з шайбай ў канадскiх нарадах Галiфаксе i Квебеку набiрае абароты — сёння ноччу па беларускiм часе завяршылiся матчы папярэдняга этапа ва ўсiх чатырох групах.

Даводзiцца толькi шкадаваць, што з-за 7-гадзiннай рознiцы ў часе (у Канадзе ён наперадзе) i з-за незапланаваных затрымак у дарозе матэрыял у папярэднi нумар газеты падрыхтаваць i перадаць не ўдалося. Тым не менш цяпер хацелася б вярнуцца на некалькi дзён назад...

Авiяпералёт кампанiяй "Люфтганза" па маршруце Мiнск — Франкфурт — Таронта — Квебек ужо з-з самага пачатку быў аддадзены на волю лёсу. У сталiчным аэрапорце беларускай групе турыстаў i журналiстаў паведамiлi, што будзе затрымка рэйса на Канаду на цэлых тры гадзiны, потым супакоiлi — на паўтары. Маўляў, на стыкавы рэйс у французскамоўны Квебек спазнiцца не павiнны, а значыць, глыбокай ноччу, з думкай аб першамайскiм свяце, мужна пераадолеўшы амаль 9-гадзiнны авiяпералёт над Атлантыкай, будзеце на другiм кантыненце. На жаль, графiк вылету з Германii быў паламаны на цэлыя чатыры гадзiны, у вынiку дарога да Квебека аказалася амаль на суткi даўжэйшай.

Ужо ў прэс-цэнтры галоўнай спартыўнай арэны Квебека — Соlisее Рерsi ўдалося высветлiць, што наша спазненне быццам бы звязана з НЗ, якое адбылося суткамi раней на борце самалёта расiйскай кампанii "Аэрафлот", якi накiроўваўся ў Таронта з цэлай групай балельшчыкаў i спецыялiстаў, сярод якiх быў i вядомы ў мiнулым галкiпер Уладзiслаў Траццяк. Адзiн з пасажыраў на добрым падпiтку пачаў на борце самалёта буянiць. Небараку так панесла, што яго давялося ўтаймоўваць. Фiнал гэтай бойкi сумны — у хулiгана не вытрымала сэрца i апошнiя дзве гадзiны ён ляцеў у самалёце ў якасцi "груза 200". Кажуць, што ў сувязi з гэтым надзвычайным здарэннем у аэрапорце Таронта быў праведзены грандыёзны шухер i авiярэйсы ў бок Масквы пачалi фармiравацца вельмi скрупулёзна. А дзе Масква — там i Мiнск.

Зрэшты, тут на 99 працэнтаў усе ўпэўненыя, што заўтра, 9 мая, у першым квалiфiкацыйным матчы сустрэнуцца зборныя Беларусi i Расii. Гэта пры ўмове, што нашы сёння ноччу не прайгралi французам. Што значыць магчымае славянскае дэрбi для кожнай з камандаў? Расiйскiя журналiсты не без шапказакiдальнiцкага настрою падкрэслiлi, што "мы вас прыб’ём не вельмi балюча". Маўляў, як-нiяк — а суседзi. Той жа Уладзiслаў Траццяк у размове з карэспандэнтам "Звязды" падкрэслiў: пройгрыш беларусаў шведам 5:6 абсалютна адрознiваецца ад паражэння ад швейцарцаў 1:2. З такiм гульнявым складам, зазначыў трохразовы алiмпiйскi чэмпiён, "вы павiнны былi перамагчы". Хоць на думку Уладзiслава Аляксандравiча, меркаваная гульня не будзе лёгкай для расiян. Але ж ад жыццёвых рэалiй, зрабiў заключэнне Траццяк, нiкуды не дзенешся: сённяшняя каманда Расii пад кiраўнiцтвам Вячаслава Быкава — пагроза для любой зборнай.

Пасля двух паражэнняў запар выхаванцы Курта Фрэйзера за суткi да заключнага матча папярэдняга этапа з французамi актыўна трэнiравалiся на суседняй ад Соlisее Рерsi пляцоўцы пад пiльнымi позіркамi дзесятка французскiх журналiстаў-разведчыкаў, многiя з якiх былi ўзброеныя фотаапаратамi i тэлекамерамi. Праўда, на размераны рытм трэнiровачнага працэсу гэта нiяк не ўплывала. Курт Фрэйзер разам з Гленам Хэнлэнам як нi ў чым нi бывала давалi настаўленнi сваiм падначаленым. Размерана накатваў на "чужыя" вароты Руслан Салей, Мiхаiл Грабоўскi разам з Вiктарам Касцючонкам адпрацоўвалi сiлавыя прыёмы, а галкiпер Вiталь Коваль стрымлiваў серыю кiдкоў. Праўда, на трэнiроўцы не было аднаго з братоў Касцiцыных — Сяргея. У асяроддзi беларускiх журналiстаў адразу папаўзлi чуткi, што яго выклiкаюць зноў у "Манрэаль канадзiенс", каб утрэсцi нейкiя арганiзацыйныя пытаннi, звязаныя з заканчэннем сезона. Праўда, доктар нацыянальнай зборнай супакоiў рэпарцёраў: у Сяргея Касцiцына невялiкая траўма. Так што заўтра будзе гатовы выйсцi на матч з французамi.

Зрэшты, прыезд беларускiх легiянераў з "Бостана" i "Манрэаль канадзiенс" — Руслана Салея, Андрэя i Сяргея Касцiцыных, а таксама Мiхаiла Грабоўскага — нарабiў нямала шуму на чэмпiянаце. З такiм зорным складам — хоць у чэмпiёны свету. Праўда, галоўны трэнер мiнскага "Юнацтва" Мiхаiл Захараў, якi "падарожнiчае" па Канадзе з мэтай пазнаёмiцца з прынцыпам будаўнiцтва тутэйшых лядовых палацаў, сказаў, што нашы нхлаўцы за сезон так выматалiся, што iм трэба было хоць бы даць адпачыць, а не кiдаць адразу ў бой са швейцарцамi. Пэўна, што Мiхаiл Мiхайлавiч сваёй шчырасцю Амерыкi не адкрыў. Але ж калi ў размяшчэнне зборнай прыязджаюць прафесiяналы i нi на што не скардзяцца — значыць яны могуць гуляць. Цiкава, што на прэс-канферэнцыi пасля паражэння ад швейцарцаў настаўнiк беларусаў Курт Фрэйзер не стаў чакаць правакацыйнага пытання наконт стомленасцi заакiянскiх легiянераў. Магчыма, сказаў Курт Фрэйзер, гэтай чацвёрцы i трэба было даць адпачынак. А калi б беларусы прайгралi швейцарцам без братоў Касцiцыных, Салея i Грабоўскага, сказаў наш коўч, што б вы, журналiсты, мне сказалi б? Атрымлiваецца, што з дзвюх бедаў Фрэйзер выбраў меншую. Хоць, шчыра кажучы, паражэнне ад Швейцарыi практычна пазбавiла "чырвона-зялёных" шанцаў на магчымы выхад у чвэрцьфiнал. Хоць у хакеi здараецца ўсялякае. Пры ўдалым вынiку паядынку з французамi нашым, для таго каб працягваць барацьбу на чэмпiянаце свету далей квалiкацыйнага раунда, трэба будзе ў матчах з расiянамi, чэхамi i датчанамi дзве сустрэчы выйграць i адну звесцi да нiчыёй. Гэта нi што iншае, як задача з трыма невядомымi.

Тое, што адступаць няма куды, можа i станоўча паўплываць на маральны дух беларускай зборнай, у тым лiку i заакiянскiх легiянераў. Дарэчы, для iх блiжэйшыя матчы — гэта выдатная магчымасць праявiць сябе на вачах шматлiкiх агентаў як заакiянскага хакея, так i сваiх родных. Гэта ў большай ступенi тычыцца Мiхаiла Грабоўскага, якога ў "Манрэаль канадзiенс" трымалi ў запаснiках. Для падтрымкi Мiшы ў Квебек прыляцелi яго бацька Юрый Аляксандравiч i дзед Аляксандр Кузьмiч, якому, дарэчы, 79 гадоў. Паспрабуй згуляць не ў поўную моц перад такой публiкай!

Адметна, у радах беларусаў на чэмпiянаце свету ў Квебеку перамогi ўжо былi. Справа ў тым, што арганiзатары сусветнага першынства ў прэс-цэнтры для журналiстаў размясцiлi настольны хакей пад патранатам галоўнага спонсара турнiру — аўтамабiльнай кампанii "Шкода". Не без гонару адзначу, што газеце "Звязда" ў нелядовых паядынках чырванець не давялося. Чым не пераможны пачын?!

Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ, г. Квебек, Канада.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
72-i чэмпiянат свету па хакеi з шайбай ў канадскiх нарадах Галiфаксе i Квебеку набiрае абароты — сёння ноччу па беларускiм часе завяршылiся матчы папя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика