У этна-трыа "Троiца" шмат новага: па-першае, Iван Кiрчук пагалiў бараду, ну а па-другое, гурт запiсаў новую праграму "Сон-Трава" i прэзентаваў яе ў Варшаве 6 траўня. Да беларусаў гэтыя навiны дойдуць толькi 17 траўня, на канцэрце ў КЗ "Мiнск". Мiла Котка
Сярод людей, якiя прыйшлi ў варшаўскi дом культыры паслухаць новыя песнi "Троiцы", можна было заўважыць шмат беларусаў: студэнтаў, журналiстаў, творцаў i музыкантаў. Усе яны ведалi, на што iдуць i, падаецца, засталiся вельмi задаволеныя. Палякi даўно не чулi "Троiцу" - гурт доўгi час не даязджаў да Польшы, дакладней, праязджаў яе транзiтам.
Расказвае Iван Кiрчук, лiдэр-вакалiст гурта: "Папярэднiя тры кампакт-дыскi "Троiцы" выйшлi ў Галандыi. I мы вельмi вялiкi кавалак працы мелi там - давалi канцэрты, выступалi на розных фестывалях. Можа, таму мы шмат год праязджалi праз Варшаву i не прымалi ўдзел нi ў якiх польскiх фестывалях цi канцэртах. Я думаю, што калi наш новы дыск мы запiсалi ў Польшчы, то, можа, нам ужо не ездзiць далёка - а пераязджаць мяжу i патрошку паказваць людзям беларускую этнiчную музыку ў яе сучасным выглядзе".
Па рэакцыi публiкi падчас канцэрту можна было зрабiць выснову, што палякам этнiчная беларуская музыка спадабалася: некаторыя нават не захацелi сядзець у крэслах, а слухалi канцэрт, прытанцоўваючы i падскокваючы.
Падскокваць, дарэчы, было пад што: акрамя новай праграмы, якая збольшага атрымалася спакойнай па рытме, "Троiца" зайграла i шмат старых хiтоў - "Галя, Галя", "Яблынь моя", "А хвалiўся сват".
Але пераважная большаць выкананых песень былi ўсё ж новымi. Iван Iванавiч не шкадаваў словаў перад кожнай кампазiцыяй i распавядаў людзям пра песнi, абрады, з iмi звязаныя. Распавядаў пра бабулек, якiя наспявалi iм гэты матэрыял.
Калi праграма скончылася, "Троiцу" традыцыйна тры разы выклiкалi "на бiс". I гэта нягледзячы на просьбу Кiрчука: "Шаноўныя, мы зараз вам апошнюю песеньку зайграем, а вы нас больш ужо не завiце, бо мы свае "цацкi" (то бок шматлiкiя этнiчныя iнструменты) назад на сцэну не пацягнем". Але апладысменты былi такiя шчырыя, што прыйшлося выйсцi раз, i яшчэ раз, i яшчэ раз.
Цяпер "Троiца" ўжо вярнулася ў Беларусь i рыхтуецца да другой прэзентацыi свайго дыску, на радзiме. Што i калi чакаць беларускаму слухачу - расказвае Юры Дзмiтрыеў, гiтарыст "Троiцы": "17 траўня плануецца прэзентацыя нашага дыску ў Мiнску, у КЗ "Мiнск". Мы, канешне, будзем спрабаваць вынесцi на сцэну большасць з новых трэкаў, але разумееце, часамi гэта складана зрабiць, бо запiсанае ў студыi часам немагчыма перадаць жыўцом. Але мы будзем старацца! Ну i напрыканцы некалькi нашых шлягераў зайграем".
У этна-трыа "Троiца" шмат новага: па-першае, Iван Кiрчук пагалiў бараду, ну а па-другое, гурт запiсаў новую праграму "Сон-Трава" i прэзентаваў яе ў Варшаве 6 траўня.
Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей.
Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.