21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Гуд бай, Канада...

26.08.2009 10:11 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гуд бай, Канада...

Хакей. Чэмпіянат свету-2008

Спецыяльны карэспандэнт "Звязды" перадае з Канады

На жаль, менавiта так вымушана была сказаць нацыянальная зборная Беларусi па хакеi, развiтаўшыся з 72-м чэмпiянатам свету на стадыi чвэрцьфiнальных матчаў. Афiцыйнае афармленне выбывання з топ-турнiру адбылося ўчора позна ўвечары па канадскiм часе, у Беларусi было ўжо каля 5 гадзiн ранiцы сённяшняга дня, калi падначаленыя Курта Фрэйзера правялi заключную сустрэчу квалiфiкацыйнага раўнда супраць каманды Данii. 

Асабiста ў мяне няма сумненняў, што паядынак завершыцца перамогай беларусаў. I ўпэўненасць такая звязана не толькi з набыццём залiковых ачкоў у вочных паядынках супраць грандаў сусветнага хакею — расiян i чэхаў, але i з прысутнасцю неабходнага маральнага духу i багатага хакейнага вопыту.

Выйгрыш у заключным матчы папярэдняга раўнда над французамi (3:1) стаў у нейкай ступенi пралогам да адкрыцця новай старонкi ў гiсторыi айчыннага хакею. На пасляматчавай прэс-канферэнцыi словы настаўнiка нашай каманды Курта Фрэйзера, што "нам неабходна выйграваць у расiян i чэхаў", здавалiся прафанацыяй. Бо яшчэ свежымi былi ў памяцi гульнi мiнулагодняга сусветнага першынства ў Маскве i Мыцiшчах, дзе беларусы змаглi прабiцца ў квалiфiкацыю дзякуючы перамозе над аўстрыйцамi — 5:2. Астатнiя гульнi з чэхамi, амерыканцамi, канадцамi, славакамi i немцамi былi прайграныя.

Цiкава, што па графiку трэнiроўка нашай каманды, якая папярэднiчала гульнi з расiянамi, значылася якраз за камандай Вячаслава Быкава. Таму сведкамi мяркуемай тактыкi i стратэгii братоў-славян былi дзесяткi прадстаўнiкоў СМI з абодвух бакоў. Сярод зацiкаўленых асобаў, якiя ўважлiва сачылi за цяперашнiмi расiйскiмi зоркамi НХЛ Аляксандрам Авечкiным, Сяргеем Фёдаравым, Максiмам Афiнагенавым i iншымi хакеiстамi, быў прэзiдэнт Расiйскай федэрацыi хакея Уладзiслаў Траццяк. "Слабо нашым камандам мiравую "распiсаць" у Дзень Перамогi?", — не без жарту звярнуўся я да трохразовага алiмпiйскага чэмпiёна. "Пакуль не буду каментаваць, — сказаў славуты ў мiнулым галкiпер савецкай зборнай, — ды i ведаю, як з беларусамi можна дамовiцца пасля Санкт-Пецярбурга" — з намёкам на баявы настрой сваiх землякоў падкрэслiў Траццяк...

Дзiўная рэч — памяць. Прайшло роўна 8 гадоў з той пары, як 7 мая 2000 года зборная Беларусi на 64-м чэмпiянаце свету ў горадзе на Няве ў квалiфiкацыйным раўндзе перайграла расiян з лiкам 1:0, а нашы ўсходнiя суседзi забыць гэта нiяк не могуць.

У другой палове дня, менш чым за суткi да адказнай гульнi, настаўнiк беларускай зборнай Курт Фрэйзер вывез сваiх падначаленых на прагулку ў стары горад Квебека, дзе размешчана шмат сувенiрных лавак i можна бясконца любавацца шыкоўнымi архiтэктурнымi ансамблямi сталiцы аднайменнай правiнцыi. Вiдавочна, што такi ход амерыканскага трэнера не зусiм ўспрымаецца славянскiм менталiтэтам, згодна з якiм iгракi нацыянальнай зборнай у такi момант павiнны сядзець на базе i нiкуды не высоўвацца. А тут — поўная свабода, якая, на дзiва, не iдзе ў разрэз з правiламi паводзiнаў прафесiйных хакеiстаў, дзе дзейнiчае прынцып: кожны сам каваль свайго шчасця... Не бяруся сцвярджаць, што перадвячэрнi выезд "у людзi" натхнiў беларусаў на заўтрашнi подзвiг з расiянамi, але тое, што многiя адчулi дадатковы прылiў адрэналiну ў кроў — бясспрэчна. Напрыклад, форварда "Манрэаль канадзiенс" Мiхаiла Грабоўскага, якога суправаджалi бацька i дзед, на вулачках Квебек-Сiцi неаднаразова абступалi дзецi, якiя ведалi ў твар беларускага легiянера, i прасiлi аўтограф. Адмовiць юным хакейным докам было немагчыма.

9 Мая, як дзень Перамогi, на канадскай зямлi не памечаны чырвоным колерам, хоць у гады вайны цэлы канадскi корпус удзельнiчаў у фарсiраваннi пралiва Ла-Манш... Для кожнага ж славянiна — гэта свята ў душы. Ужо з ранiцы беларускiя i расiйскiя журналiсты ў прэс-цэнтры Лядовага палаца Соlisее Рерsi абменьвалiся вiншаваннямi. На вечар невялiкая беларуская "дыяспара" ў складзе журналiстаў-газетчыкаў, тэлевiзiйнiкаў i найбольш адданых балельшчыкаў дамовiлiся арганiзаваць сумесны збор пры любым раскладзе матча Беларусь — Расiя, i пад беларускае сала з "франтавымi" ста грамамi адзначыць свята.

Дарэчы, за некалькi гадзiн да пачатку гульнi ў Iнтэрнэце з“явiлася iнфармацыя для тых, хто цiкавiцца букмекерскiмi стаўкамi на вынiк матча. Стаўкi на Расiю былi крышачку большымi. У сувязi з гэтым, вiдаць, кошт свiтара форварда "Вашынгтон Кэпiталз" Аляксандра Авечкiна ў сувенiрных лаўках фае Лядовага палаца рэзка ўзрасла на 100 пунктаў — да 225 канадскiх долараў. У той час, як на аналагiчную амунiцыю з сiмволiкай Беларусi, Швецыi, Чэхii i iншых камандаў цана вагалася ў межах 140 долараў. Рынак ёсць рынак: прапановы фармiруюць попыт.

Пэўна, што пра матч беларусаў i расiян узору а-ля Канада ўжо шмат сказана-перасказана. Мужная i адчайная гульня беларусаў выклiкала павагу ва ўсяго журналiсцкага корпусу, якi працуе ў прэс-цэнтры, у тым лiку i канадскiх журналiстаў. У ранiшнiм выпуску штодзённай газеты "lе Sоlеi" сярод шэрагу спартыўна-хакейных навiн шмат месца было аддадзена вынiкам славянскага дэрбi, якое, як вядома, было выйграна расiянамi толькi па серыi булiтаў. Дарэчы, па вынiках гэтай сустрэчы галоўны трэнер беларусаў Курт Фрэйзер адзначыў, што "зборная Расii падарыла нам багаты вопыт", якi ў далейшым яго падначаленыя абавязкова скарыстаюць на сваю карысць. Настаўнiк расiян Вячаслаў Быкаў падкрэслiў, што недаацэнкi гульнi сапернiка не было. Адбiтак на матч, паводле яго слоў, налажыў той факт, што многiя iгракi добра ведаюць адзiн аднаго. Пры гэтым абодва настаўнiкi камандаў заявiлi, што незадаволены вынiкам сустрэчы. Таму спадар Фрэйзер без залiшняй дыпламатычнасцi заявiў, што "цяпер нам трэба перамагаць Чэхiю".

Не ведаю, наколькi яго ўпэўненасць збiла з панталыку падначаленых Алоiса Адамчыка, але ж гульня прайшла практычна па сцэнарыю папярэдняй. У каторы раз можна шкадаваць, што нас "засуджваюць", калi суддзi залiчваюць галы, забiтыя сапернiкамi ў нашы вароты нагой. Спачатку гэта быў швейцарац Юлiян Шпрунгер, цяпер чэх Томаш Ралiнек. Дарэчы, пасля матча Беларусь — Чэхiя, якi завяршыўся перамогай апошнiх зноў па серыi булiтаў, беларуская каманда падала пратэст у аргкамiтэт чэмпiянату. Праўда, як паказвае практыка, такiя апеляцыi застаюцца незадаволенымi цi будуць мець мiнiмальны эфект ад магчымага вынiку. У любым выпадку перагульвання матча не будзе.

На пасляматчавай прэс-канферэнцыi Курт Фрэйзер адзначыў, што каманда Беларусi з кожным днём усё больш прыбаўляе. Калi б НХЛаўцы змаглi прыехаць на камандны збор тыднем раней, сказаў амерыканскi трэнер, то зборная Беларусi была б яшчэ больш згулянай i выступiла б больш паспяхова. Цяпер, паводле слоў Фрэйзера, беларусы будуць гуляць толькi на перамогу з Данiяй, бо ад колькасцi набраных ачкоў у квалiфiкацыйным раўндзе будзе залежаць пуцёўка на Алiмпiйскiя гульнi ў канадскi Ванкувер-2010. Без адбору на зiмовыя Алiмпiйскiя гульнi аўтаматычна трапляюць 9 камандаў з 12. Дык вось на сёння беларусы займаюць у бягучым рэйтынгу Мiжнароднай федэрацыi хакея якраз запаветнае 9-е месца. Праўда, у спiну нам дыхаюць латышы i немцы. Таму ад iх вочнай сустрэчы, якая адбылася таксама ўчора позна ўвечары па канадскiм часе ў Галiфаксе, вельмi шмат будзе залежаць для падначаленых Курта Фрэйзера.

У мiкст-зоне, дзе журналiсты могуць сустрэцца з хакеiстамi згодна з папярэдняй заяўкай, якая запаўняецца падчас матча, пасля гульнi Беларусь — Чэхiя нашых было шмат: Мiхаiл Грабоўскi, Руслан Салей, браты Касцiцыны, галкiпер Вiталь Коваль, якi цяпер абараняе колеры гродзенскага "Нёмана". Надзейную гульню беларускага вартавога варот ужо паспелi прыкмецiць. Праўда, афiцыйных прапаноў наконт змены клуба, сказаў Коваль, яму пакуль не паступала. Да таго ж у яго з гродзенскiм клубам яшчэ на год дзейнiчае кантракт. Можна не сумнявацца, што стаўкi на Коваля яшчэ вырастуць, як, напрыклад, на расiянiна Аляксандра Авечкiна. На ўчарашнi дзень яго фiрмовая майка за 225 долараў ужо у многiх сувенiрных лаўках была распрададзена. Праўда, гэты цэннiк — не самы дарагi на хакейным свяце ў Квебеку. Майка канадскага форварда Дэнi Хiтлi з "Атавы Сенатарз" вывешана за 250 канадскiх долараў. Праўда, гэты тавар пакуль не ў модзе, паколькi гаспадары чэмпiянату свету-2008 праводзяць свой першы адрэзак, прычым вельмi ўпэўнена, у Галiфаксе.

Вельмi хацелася, каб узроўню папулярнасцi канадцаў Дэнi Хiтлi, Сiднi Кросбi, Рыка Нэша, Эрыка Стаала, якi напярэдаднi забiў чатыры галы ў вароты зборнай Германii, дасягнулi i нашы НХЛаўцы. Магчыма, так яно i будзе. Бо тут, у Квебеку, на Мiхаiла Грабоўскага наладзiў сапраўдную псiхалагiчную атаку прэзiдэнт хакейнага клуба "Дынама" (Масква) Мiхаiл Галаўкоў з выгаднай прапановай пераехаць з Манрэаля ў белакаменную. Не менш ахвотнiкаў i да братоў Касцiцыных. Не дзiўна, што пасля матча з чэхамi ў мiкст-зоне Сяргей i Андрэй доўгi час былi ў цэнтры ўвагi перад фотааб`ектывамi многiх рэпарцёраў. Яны падпiсвалi хакейную майку юнаму беларускаму хлопчыку Матэо-Яўгену, якога прывезла на матч з Манрэаля сямейная пара Наталi i Дональд Дзеб`ен. Яшчэ ў 2004 годзе гэтая кандская сям`я ўсынавiла з гомельскага дзiцячага дома-iнтэрната паўтарагадовага Яўгена, хворага на туберкулёз. У Манрэалi юнага беларуса вылечылi i прывiлi любоў да хакея. Праўда, цяпер у яго двайное я — Матэо-Яўген i з’яўляецца ён прыхiльнiкам Андрэя i Сяргея Касцiцыных. Адметна, што новыя тата i мама расказваюць малому пра Беларусь i збiраюцца навучыць яго роднай мове.

У Квебеку практычна ўсе размаўляюць на французскай мове. У сувязi з гэтым на прэс-канферэнцыях узнiкаюць часам нестандартныя сiтуацыi. Напрыклад, чэшскi трэнер расказвае прысутным журналiстам, у тым лiку расiянам i беларусам, на роднай чэшскай мове. Адразу iдзе пераклад на французскую. А вось перакладчыкаў з французскай на англiйскую, каб потым перакласцi на рускую мову, няма. Прыйшлося толькi здагадвацца, як спадар Алоiс Адамчык ацэньвае сiтуацыю, калi яго падначаленыя забiлi гол у вароты беларусаў нагой. Па-французску пачаў сваю прамову i галоўны трэнер расiян Вячаслаў Быкаў. Праўда, калi аказалася, што ў зале для прэс-канферэнцыi практычна ўсе журналiсты з Расii i Беларусi, то ўсталявалася мёртвая цiшыня, якая ў хуткiм часе змянiлася гучным смехам. Што называецца, вучыце замежныя мовы, спадарства.

Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ, г. Квебек

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На жаль, менавiта так вымушана была сказаць нацыянальная зборная Беларусi па хакеi, развiтаўшыся з 72-м чэмпiянатам свету на стадыi чвэрцьфiнальных ма
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика