Глеб пераходзіць у "Iнтар"
Глеб пераходзіць у "Iнтар"
Спорт-тайм Аляксандр Глеб пасля трох гадоў выступленняў за англiйскi "Арсенал" пакiдае лонданскую каманду. Гэта стала вядома пасля таго, як беларускi легiянер афiцыйна паведамiў аб сваiм намеры змянiць клуб галоўнаму трэнеру "кананiраў" Арсену Венгеру. Гэта будзе iтальянскi "Iнтар", настаўнiк якога Раберта Манчынi не хавае жадання атрымаць у сваю каманду капiтана беларускай зборнай, а "чорна-сiнiя" гатовы прапанаваць Аляксандру куды больш салiдную заработную плату, чым у "Арсенале". Згодна з артыкулам 17 рэгламенту ФIФА, Глеб за два гады да заканчэння тэрмiну свайго пяцiгадовага пагаднення мае права выкупiць частку кантракта, якая засталася, i быць прададзеным за фiксаваную суму, якая будзе дакладна меней за 11,2 млн фунтаў, якiя заплацiў "Арсенал" у 2005 годзе нямецкаму "Штутгарту". Так што "кананiрам" не застаецца нiчога iншага, як выставiць Глеба за ўмераны кошт, якi будзе не нашмат вышэйшым за названы фiксаваны. У адваротным выпадку "Iнтар" проста выкупiць за нашага суайчыннiка частку яго кантракта з "Арсеналам", якая засталася. У адказ галоўны трэнер "Арсенала" Арсен Венгер паведамiў: "Мы iмкнёмся ўтрымаць Глеба, хочам, каб ён заставаўся часткай нашай каманды на наступны год. Мы ўжо страцiлi аднаго iграка — Мацье Фламiнi — i не жадаем iншых страт". "Вiцебск" атрымаў пятую перамогу Пасля матчаў шостага тура футбольнага чэмпiянату Беларусi сярод камандаў вышэйшай лiгi турнiрную таблiцу працягвае ўзначальваць "Вiцебск". Сваю пятую перамогу падапечныя Юрыя Канаплёва атрымалi ў гасцях у "Гомеля" — 2:1. У гэтай сустрэчы ў складзе пераможцаў вызначылiся Руслан Усаў i Павел Сiтко, а ў гамяльчан голам вызначыўся iх капiтан Раман Васiлюк. Зараз у лiдара стала 16 ачкоў, а ў блiжэйшага праследвальнік сталiчнага МТЗ-РIПА на 4 балы менш. Мiнчане, якiя гулялi ў гасцях у магiлёўскага "Дняпра", перамаглi 2:1 дзякуючы двум дакладным ударам Арцёма Канцавога. Па 11 ачкоў маюць адразу дзве каманды — мiнскае "Дынама" i "Смаргонь". Дынамаўцы парадавалi сваiх балельшчыкаў буйной гасцявой перамогай над аўтсайдарам першынства "Дарыдай" — 3:0, а смаргонская дружына ў сябе дома згуляла ўнiчыю з чэмпiёнам барысаўскiм БАТЭ — 0:0. Нiчые — 1:1 зафiксаваны яшчэ ў двух матчах: "Тарпеда" (Жодзiна) — "Дынама" (Брэст) i "Нафтан" (Наваполацк) — "Шахцёр" (Салiгорск). У сустрэчы навiчкоў вышэйшага дывiзiёна мiкашэвiцкi "Гранiт" з мiнiмальным лiкам 1:0 адолеў у Брэсце магiлёўскi "Савiт". Гродзенскi "Нёман" у сябе дома прымаў яшчэ аднаго навабранца элiтнай кампанii сталiчны "Лакаматыў". У самым пачатку гульнi вызначыўся лiдар чыгуначнiкаў Мiкалай Швыдакоў, а гродзенцы здолелi вырваць перамогу пад занавес матча — ужо ў дададзены арбiтрам час мячы забiлi Дзмiтрый Кавалёнак i Аляксандр Алумона. Жаўнова чакае аперацыя? Пасля перамогi над яраслаўскiм "Шыннкiм" 1:0 у 10-м туры чэмпiянату Расii галоўны трэнер футбольнага клуба "Масква" Алег Блахiн растлумачыў адсутнасць варатара Юрыя Жаўнова (гуляў iншы беларускi галкiпер Антон Амельчанка). "Аказваецца, у Жаўнова два гады таму быў надрыў пярэдняй мышцы сцягна, i ўтварыўся рубец, з якiм ён працягваў гуляць. Цяпер трэба рабiць аперацыю. Гэта не работа Блахiна, у якога няправiльныя трэнiроўкi, як многiя пiшуць. Гэта старая траўма". "МЮ" — чэмпiён Англii У апошнiм туры чэмпiянату Англii 2007/2008 "Манчэстар Юнайтэд" абыграў на выездзе "Уiган" i заваяваў тытул чэмпiёна Англii. Больш за тое, галоўны праследвальнік манкунiянцаў, "Чэлсi" не здолеў перамагчы "Болтан". Каманда Гранта заваявала другое месца, трэцяе i чацвёртае, адпаведна, за "Арсеналам" i "Лiверпулем". Пакiдаюць прэм’ер-лiгу "Рэдзiнг", "Бiрмiнгем" i "Дэрбi Каунцi". Дзесятка намiнантаў на Gоldеn Fооt Сталi вядомыя iмёны iгракоў, якiя прэтэндуюць на Gоldеn Fооt-2008 — прэмiю футбалiстам за выдатную кар’еру ў футболе. Спецыяльнае журы вызначыла 10 намiнантаў: Дэвiд Бекхэм ("Лос-Анджэлес Гэлаксi", зборная Англii), Джанлуiджы Буфон ("Ювентус", зборная Iталii), Фабiо Канавара ("Рэал", зборная Iталii), Луiш Фiгу ("Iнтэр", зборная Партугалii), Раян Гiгз ("Манчэстар Юнайтэд", зборная Уэльса), Ц’еры Анры ("Барселона", зборная Францыi), Рауль ("Рэал", зборная Iспанii), Раберта Карлас ("Фенербахчэ", зборная Бразiлii), Франчэска Тоцi ("Рома", зборная Iталii), Давiд Трэзэге ("Ювентус", зборная Францыi). У мiнулым гэтай узнагароды былi ўдастоены Раберта Баджо (2003 год), Павел Недвед (2004), Андрэй Шаўчэнка (2005), Раналда (2006) i Алясандра дель П’ера (2007).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Глеб пасля трох гадоў выступленняў за англiйскi "Арсенал" пакiдае лонданскую каманду. Гэта стала вядома пасля таго, як беларускi л |
|