21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Выпіўка: жаданне ёсць, магчымасцi няма

26.08.2009 10:11 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Выпіўка: жаданне ёсць, магчымасцi няма

Iнфарм-укол

 

Паводле слоў доктара Шонфельда з Сан-Францыска, алкаголь — гэта прыклад наркотыку, якi шырока выкарыстоўваецца людзьмi, якiя, у сваю чаргу, не задумваюцца над тым, што гэта наркотык. Ва ўмераных дозах памянёны наркотык мае добры заспакаяльны эфект. Аднак у вялiкiх дозах ён запавольвае i падаўляе рэфлексы.

Ужыванне моцных лiкёраў цi вялiкай колькасцi пiва або вiна спустошвае запасы фолiевай кiслаты, вiтамiнаў групы В. Сiмптомы недахопу фолiевай кiслаты — раздражняльнасць, забыўлiвасць, слабасць, стомленасць, расстройства кiшэчнiка, галаўны боль, пачашчанае сэрцабiццё, хуткая змена настрою i, што самае важнае, панiжаная сэксуальная энергiя.

Пасля ўжывання алкаголю ў арганiзме пачынаюць спустошвацца і запасы цынку. А гэты мiкраэлемент неабходны для адэкватнай сэксуальнай рэакцыi: "Выпiўка спрыяе жаданню, але пазбаўляе магчымасцi".

Звесткi аб уздзеяннi алкаголю на жанчын даволi  супярэчлiвыя. Паводле адных даных, у пiтушчых жанчын назiраюцца сэксуальныя расстройствы, а паводле iншых — у некаторых жанчын алкаголь узмацняе пачуццё сэксуальнасцi. Палёгка перадменструальнага напружання — яшчэ адна карысць, якую алкаголь прыносiць жанчынам. Выпiўка, прызнаная эфектыўным мачагонным сродкам, аблягчае дыскамфорт ад галаўнога болю, раздражняльнасцi, можа здымаць спазмы да цi пасля пачатку менструацыi.

Даследаванне паказала:

*у жанчын утрыманне алкаголю ў крывi пастаянна аказваецца вышэйшым, чым у мужчын;

*жанчыны засвойваюць алкаголь хутчэй за мужчын;

*у жанчын алкаголь у крывi захоўваецца даўжэй, чым у мужчын.

Амерыканскiя вучоныя неяк устанавiлi, што дастаткова адной цi двух грунтоўных выпiвак падчас цяжарнасцi — i ненароджанаму дзiцяцi будзе прычынена неверагодная шкода.

б) у яго падмурку павiнна ляжаць моцнае пачуццё, усведамленне таго, што вас звёў лёс;

в) патрэбна трывалая эмацыянальная сувязь;

г) неабходна сэксуальнае задавальненне, вам разам павiнна быць добра.

6. Узбагачаць сэксуальнае жыццё навiзной:

а) неабходна, каб сэкс не страцiў сваёй эратычнасцi;

б) можна, але толькi калi вы натуральным чынам падышлi да гэтага, а не задалiся такой мэтай;

в) неабавязкова, паколькi задавальненне ў сэксуальных адносiнах залежыць ад таго, што вы адчуваеце адно да аднаго, а не ад "тэхнiкi выканання";

г) пажадана, каб зразумець, што вам падабаецца, а што не, але гэта не надта iстотна.

7. Калi ў вас знiкла жаданне дзялiцца адно з адным тым, што на душы:

а) вы адчуваеце горыч i пустэчу;

б) адчуваеце сябе нiкому не патрэбным (-ай);

в) не звяртаеце на гэта ўвагi: галоўнае не выразiць словамi;

г) лiчыце, што гэта нармальна, толькi б у адносiнах не з’явiлася пачуцця варожасцi.

8. Вырашаць праблемы, якiя ўзнiкаюць памiж вамi, "шляхам перамоў":

а) неабходна, толькi так iх i можна вырашыць;

б) магчыма, аднак сама наяўнасць праблем гаворыць аб тым, што каханне сыходзiць;

в) цяжка — размовы не кранаюць пачуццяў;

г) не варта, паколькi гэта толькi выклiкае раздражненне. Каб памiрыцца, лепей моўчкi абняць любiмага чалавека або заняцца сэксам.

9. Сапраўдная блiзкасць — гэта:

а) пастаянны абмен меркаваннямi, агульнасць думак;

б) пастаянная праява кахання i вернасцi;

в) непадробнае пачуццё;

г) поўнае задавальненне ў iнтымным жыццi i адчуванне фiзiчнай блiзкасцi.

Калi вы галоўным чынам выбiралi адказы варыянту А, значыць вы належыце да мастацкага тыпу. У сэксе такiя людзi аддаюць перавагу пераменам, разнастайнасцi, але ў цэлым не надаюць гэтаму баку жыцця асаблiвага значэння. Iм куды больш важна мець побач з сабой блiзкага чалавека, з якiм можна падзялiцца думкамi. Паразмаўляць па душах i быць зразуметым. Людзi гэтага тыпу давяраюць розуму больш, чым сэрцу.

Прадстаўнiкi рамантычнага тыпу ў адказах выбiралi варыянт В. Iх iдэал — яднанне сэрцаў, узаемнае пакланенне. Iм неабходна адчуваць асаблiвыя адносiны да сябе з боку свайго партнёра, яны прагнуць абажання i захаплення. Гэтыя людзi цэняць высокiя рамантычныя пачуццi. Калi iх няма, каханне для iх наўрад цi магчымае i сэкс тады нецiкавы. Аднак гэтым узвышаным натурам не падабаецца наладжаная размеранасць адносiнаў.

Тыя, каго адносяць да эмацыянальнага тыпу, выбiралi ў адказах варыянт В. Паводле iх меркавання, самы незабыўны сэкс узнiкае на аснове эмацыянальнай сiмпатыi адно да аднаго, прычым часам гэтыя эмоцыi прыносяць боль, часам — радасць. Сэкс для iх адыгрывае важную ролю, але iм мала толькi фiзiчнага захаплення, неабходна поўнае злiццё. Глыбокае пачуццё ў такiх людзей здольна перарасцi ў сапраўдную манiю. Яны ва ўсiм кiруюцца эмоцыямi, а не розумам.

Тыя, хто належыць да пачуццёвага тыпу, у адказах схiльныя выбiраць варыянт Г. Гэтым людзям патрэбны спакой i надзейнасць, таму добры сэкс для iх толькi "прадчуванне" трывалых доўгатэрмiновых адносiнаў. Яны не здольныя згубiць галаву i адназначна аддаюць перавагу спакойнай радасцi перад неўтаймоўнымi страсцямi. Сэкс для iх зводзiцца да чыста фiзiчнага кантакту. Калi ён добры, яны не будуць шукаць у сваiх адносiнах з партнёрам асаблiвай рамантычнай падставы або iмкнуцца да разнастайнасцi i навiзны. Iх дэвiз гучыць так: лепшае — вораг добрага.

Вядучая рубрыкi Святлана БАРЫСЕНКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле слоў доктара Шонфельда з Сан-Францыска, алкаголь — гэта прыклад наркотыку, якi шырока выкарыстоўваецца людзьмi, якiя, у сваю чаргу, не задумва
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика