21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дэпутат Здановіч пра змены ў правапісе і "Нашу Ніву" з "Аrche"

26.08.2009 10:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Палаце прадстаўнiкоў спецыяльна створанай рабочай групай падрыхтаваны да разгляду ў другiм чытаннi праект Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб зацвярджэннi правiл беларускай арфаграфii i пунктуацыi". Зараз дакумент знаходзiцца на ўзгадненнi ў Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта нашай краiны. Ёсць усе падставы лiчыць, што на бягучай сесii ў другiм чытаннi ён будзе прыняты.

Нагадаю, што да гэтага часу ў рэспублiцы выкарыстоўваюцца два варыянты правапiсу: масава — так званая "наркомаўка" i нязначна — "клясычны правапiс Тарашкевiча". Вялiкай бяды ў гэтым, магчыма, i не было б, калi б праблемы адзiнства арфаграфiчных норм не набылi палiтычнае адценне. Мiкраскапiчная па колькасцi, апазiцыйна настроеная частка насельнiцтва, нягледзячы на непараўнальна большую колькасць людзей, выкарыстоўваючых афiцыйны правапiс, пачала выказваць патрабаванне вярнуцца да дарэформеннай арфаграфii, прычым пад лозунгам "хто не з намi, той — не сапраўдны беларус, вораг". У вынiку насельнiцтва пачало баяцца роднай беларускай мовы! Больш таго, iснаванне двух варыянтаў арфаграфii стала не толькi перашкаджаць развiццю беларускай мовы, памяншаць колькасць жадаючых вывучаць яе i размаўляць на ёй, але i штучна стварыла ўмовы для бессэнсоўнай барацьбы памiж беларусамi з-за напiсання таго цi iншага слова. Вось асноўная прычына зацвярджэння новых правiл у форме закона. Унармаванасць дзяржаўнай мовы, захаванне адзiнства арфаграфiчных норм маюць важнае дзяржаўнае i палiтычнае значэнне, бо, забяспечваючы стабiльнасць у сферы моўнай камунiкацыi, спрыяюць спакою i згодзе ў нашым грамадстве. I яшчэ, беларускi правапiс пабудаваны на фанетычным прынцыпе i вельмi адчувальны да змен у моўнай практыцы, таму незалежна ад жадання асобных людзей удасканальваўся раней i будзе перыядычна ўдасканальвацца ў будучынi.

Думаю, што ў чытачоў выклiчуць пэўную цiкавасць некаторыя вытрымкi са сценаграмы Нарады ЦК КП(б) Б па пытаннi аб папраўках i ўдакладненнях у беларускiм правапiсе, якая адбылася ў Мiнску ў далёкiм сакавiку 1940 года: "У тым, што правапiс не на вышынi патрабаванняў, мы не сумняваемся ўсе таму, што кожны дзень на практыцы гэта адчуваецца ў працы школ, у працы нашых выдавецкiх устаноў i ўсiх адукаваных людзей… У нашым правапiсе ёсць момант, калi напiсанае не знаходзiць адлюстравання ў жывой мове… Правапiс таксама павiнен быць лёгкiм з пункту гледжання засваення… Мы разумеем, што беларуская i руская мовы маюць многа агульнага i там, дзе ёсць агульнае, трэба яго захаваць, а не iгнараваць, але стрыгчы беларускi правапiс пад рускi было б няправiльна i ненавукова… Нам здаецца, што гэтыя рэформы вельмi непадрыхтаваныя, скараспелыя. Яны каштуюць дзяржаве мiльёны грошай: гэта звязана з перавыданнем усiх падручнiкаў. А ў вынiку людзi, якiя вучылiся па iншых правiлах, застаюцца неадукаванымi. Таму трэба вельмi асцярожна падысцi да гэтай рэформы…" На гэтай нарадзе прысутнiчаў i прымаў актыўны ўдзел у абмеркаваннi правапiсу i наш знакамiты Якуб Колас: "Што такое арфаграфiя? Гэта проста ўмоўныя, у значнай ступенi, нормы, якiя заснаваныя на аснове жывой мовы, прынятыя i зацверджаныя для агульнага карыстання ў практычным нашым жыццi… Чуеш часам перадачы з Мiнска i мову так каверкаюць, што хочацца ад злосцi кулаком па радыё стукнуць, хоць радыё вельмi харошае i яно тут нi пры чым…"

Быццам i не аддзяляюць нас больш чым паўстагоддзя ад падзей таго часу…

Тыя ж пытаннi, тыя ж праблемы i прапановы, але ўжо ў наш час на працягу года абмяркоўвалiся i рашалiся сумесна навукоўцамi i намi, дэпутатамi.

Па нашаму агульнаму меркаванню, падрыхтаваная новая рэдакцыя "Правiл беларускай арфаграфii i пунктуацыi" з’яўляецца найбольш аптымальнай у сучасных умовах i адпавядае патрабаванням сучаснай моўнай практыкi. Унесеныя ў "старыя" правiлы змены i ўдакладненнi не кранулi асноўныя палажэннi i прынцыпы пiсьмовай беларускай мовы. Яны накiраваны на ўнiфiкацыю сучаснага беларускага правапiсу i змяншэнне колькасцi выключэнняў.

Змены ў новай рэдакцыi ў асноўным звялiся да наступ-нага:

— удакладнены многiя фармулёўкi правiл у адпаведнасцi з сучасным узроўнем лiнгвiстычнай навукi;

— дзеля зручнасцi засваення правiлы па-новаму згрупаваны;

— пашыраны прынцып "акання" ў словах iншамоўнага паходжання;

— унесены змены ў напiсанне складанаскарочаных слоў. Пасля ўступлення закона ў дзеянне будзем пiсаць "прафкам", "гаркам", "газпрам" замест "гарком", "прафком", "гарком" (бо выкарыстоўваем слова "камiтэт", а не "комiтэт");

— пашыраецца напiсанне "ў" у словах iншамоўнага паходжання: ("каля ўнiверсiтэта" замест "каля унiверсiтэта" i г.д.);

— унiфiкавана напiсанне прыметнiкаў на - ск(i), утвораных ад уласных назваў: любанскi, цяньшанскi (раней пiсалi любанскi без мяккага знака, а цяньшанскi — з мяккiм);

— на радасць школьнiкам значна спрошчаны перанос слоў. Фактычна будзе дазволены свабодны перанос са спалучэннем зычных памiж галоснымi, што поўнасцю ўзгадняецца з сучаснай практыкай выдання друкаванай прадукцыi. Калi ў сярэдзiне слова памiж галоснымi маецца спалучэнне зычных, то пераносiцца на наступны радок або ўсё гэта спалучэнне, або любая яго частка. Можна пераносiць: ся-стра, сяс-тра, сяст-ра; во-стры, вос-тры, вост-ры; пту-шка, птуш-ка; кро-пля, кроп-ля i г.д. Нельга толькi пры пераносе пакiдаць або пераносiць на наступны радок адну лiтару; разбiваць пераносам спалучэннi лiтар дж i дз, калi яны абазначаюць адзiн гук; аддзяляць ад папярэдняй галоснай лiтары й i ў; аддзяляць мяккi знак (ь) i апостраф ад папярэдняй зычнай. Можна: буль-ба, бур’-ян, нельга: прос-ьба, мыш-’як;

— як знак асобай павагi з вялiкай лiтары будуць пачынацца ўсе словы ў назвах дзяржаўных i нацыянальных, ваенных i культурных рэлiквiй: Сцяг Перамогi, Крыж Ефрасiннi Полацкай, Курган Славы, Востраў Слёз, Помнiк Перамогi, а ў высокiм стылiстычным ужываннi таксама такiя агульныя назвы, як Радзiма, Айчына, Бацькаўшчына, Чалавек, Мацi;

— упарадкавана напiсанне вялiкай i малой лiтары ў назвах органаў улады, арганiзацый, прадпрыемстваў, устаноў, а таксама ў назвах асоб па пасадах, званнях, тытулах: Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь (Мiнэканомiкi), Нацыянальная акадэмiя навук Беларусi, Мiжнародны алiмпiйскi камiтэт, Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь, Прэм’ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь, Мiтрапалiт Мiнскi i Слуцкi, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусi, Герой Беларусi;

— уведзены новы параграф "Вялiкая i малая лiтары ў назвах асоб, звязаных з рэлiгiямi, назвах мiфалагiчных i казачных герояў". З вялiкай лiтары будуць пачынацца: назвы найвышэйшых божастваў у рэлiгiйных культах, а таксама ўсе словы ў словазлучэннях, якiя ўтрымлiваюць гэтыя назвы: "Бог", "Усявышнi", "Святая Тройца"; прыметнiкi, утвораныя ад слова Бог: Божы (Боскi) суд, Божая (Боская) мiласць; асабовыя iмёны (i ўсе словы ў састаўных асабовых назвах, акрамя агульных назваў) заснавальнiкаў рэлiгiйных вучэнняў, а таксама бiблейскiх асоб (апосталаў, прарокаў, святых i iнш.): Iсус Хрыстос, Буда, Брахма, Святы Павел; iмёны легендарных i мiфiчных асоб, язычнiцкiх багоў: Антэй, Зеўс, Тытан, Венера, Дажбог, Пярун, Каiн, Цмок, але як агульныя назвы: пярун — удар грому, цмок — змей, тытан — волат; уласныя назвы ўяўных i казачных iстот, герояў лiтаратурных твораў: Чырвоная Шапачка, Калабок, Баба Яга, Пегас, Буцэфал, Атлант, але як агульныя назвы: баба-яга — агiдная старая, буцэфал — стары конь, атлант — у архiтэктуры; агульныя назвы iстот, а таксама з’яў i прадметаў, калi яны персанiфiкуюцца, выступаюць у ролi iмёнаў герояў лiтаратурных твораў (у казках, байках i iнш.): Лiса (Лiска), Заяц (Зайка), Каза-дзераза, Коцiк-варкоцiк, Варона, Праўда, Крыўда, Смерць i iнш;

— у словах "дзевяты", "дзесяты", "семнаццаць", "васемнаццаць" лiтара "е" будзе заменена на "я";

— са "старых" Правiл выключана частка раздзелаў, якiя не мелi адносiн да арфаграфii i пунктуацыi (галосныя ў некаторых ненацiскных канчатках назоўнiкаў, некаторых канчатках прыметнiкаў, займеннiкаў, лiчэбнiкаў i ў ненацiскных асабовых канчатках дзеясловаў);

— шматлiкiя састарэлыя прыклады да асобных пунктаў правiл заменены на больш сучасныя. Можна нават сказаць, што правiлы сталi больш патрыятычнымi i мiрнымi, у адрозненне ад ранейшых "ваенiзаваных" i "палiтызаваных". У iх змесце з’явiлiся тыповыя беларускiя геаграфiчныя i гiстарычныя найменнi: Лысая гара (найвышэйшы геаграфiчны пункт Беларусi), Мiнскае мора, Вялiкае Княства Лiтоўскае, Рускае i Жамойцкае, Картуз-Бяроза, Панямонне i iнш.; прозвiшчы знакамiтых людзей Беларусi: Мiхал Казiмiр Радзiвiл Рыбанька, Iван Дамiнiкавiч Луцэвiч (Янка Купала), Алаiза Пашкевiч (Цётка) i iнш.; беларускiя прамысловыя i iншыя вырабы: трактар "Беларус", тэлевiзар "Гарызонт"; дзяржаўныя ўзнагароды: ордэн Айчыны I (II, III) ступенi, ордэн Мацi, ордэн Пашаны, ордэн Францыска Скарыны; назвы дзяржаўных, традыцыйных i рэлiгiйных святаў: Дзень Незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь (Дзень Рэспублiкi), Дзень беларускай навукi, Дзень ведаў, Радаўнiца, Вялiкдзень, Каляды, Купалле, Дабравешчанне i шмат iншага, адметнага для нашай краiны.

Закон павiнен будзе выконвацца ўсiмi, аб чым сведчыць адпаведны запiс, зроблены ў iм. Аднак тым, хто займаецца бiзнесам, як i наогул усiм беларусам, не патрэбна баяцца ўвядзення новых правiл, бо дадатковых трат нiхто з iх не панясе. Пры неабходнасцi замену пячатак, штампаў, бланкаў дакументаў, шыльд i да таго падобных рэчаў плануецца праводзiць па меры iх зношвання.

Наконт газеты "Наша нiва", часопiса "Археа" i iнтэрнэтнай Выкiпедыi, якiя беспадстаўна лiчаць сябе "культурным сымбалем i жывой традыцыяй беларусаў". Па-першае, тыраж азначаных выданняў вельмi ж нязначны, каб рабiць нейкiя выключэннi i з-за iх уносiць разнабой у правапiс цi захоўваць два яго варыянты. А па-другое, уявiце сабе наступную сiтуацыю: ствараецца, напрыклад, закон аб правапарушэннях i адказнасцi за iх. I вось законатворцы запiсваюць: усе грамадзяне краiны павiнны весцi сябе прыстойна, у iншым выпадку iх чакае пакаранне. А потым дадаюць: але асобным грамадзянам дазваляецца рабiць правапарушэннi. Гэта будзе закон?.. Мабыць не, хутчэй пародыя на яго. Так мы мяркуем. Закон пiшацца для ўсiх i павiнен выконвацца ўсiмi. Таму пасля ўступлення яго ў сiлу ўсе арганiзацыi, дзяржаўныя цi прыватныя, усе грамадзяне краiны цi асобы без грамадзянства, замежныя грамадзяне, якiя знаходзяцца на тэрыторыi Беларусi, пры выкарыстаннi пiсьмовай беларускай мовы павiнны кiравацца Правiламi беларускай арфаграфii i пунктуацыi, зацверджанымi Законам.

I яшчэ, наша камiсiя з’яўляецца самай мiрнай i не разглядае законы аб нейкiх пакараннях. Мы працуем над заканадаўствам у галiне адукацыi, культуры i навукi. Пытаннямi "за што, каму i колькi" займаюцца iншыя. Наогул, тэхнiчна сам закон складаецца з адной толькi старонкi, на якой запiсана аб зацвярджэннi Правiл, аб неабходнасці карыстацца Правiламi пры ўжываннi пiсьмовай беларускай мовы i аб тэрмiне ўступлення дадзенага закону ў сiлу (1 верасня 2010 года). На гэта ў першую чаргу скiроўвалася ўвага дэпутатаў, як законатворцаў. А вось непасрэдна змест самiх правiл распрацаваны iншымi людзьмi — вучонымi: дактарамi i кандыдатамi навук з Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, БДУ, Нацыянальнага iнстытута адукацыi, Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь. I гэта правiльна, бо напiсанне той цi iншай лiтары, пастаноўка косак цi нейкiя iншыя спецыфiчныя дэталi ў першую чаргу — прэрагатыва спецыялiстаў. Тым не менш, у кожнага дэпутата хапала адукацыi, каб паставiць пытанне, калi нешта не зразумела, цi ўнесцi свае прапановы, калi ў нейкiх месцах спрэчкi памiж вучонымi не спынялiся.

I сапраўды, часам узнiкалi такiя пытаннi, якiя патрабавалi вывучэння замежнага вопыту цi ведання меркавання iншых арганiзацый, якiм прыходзiцца выкарыстоўваць беларускую мову. Да прыкладу, зараз усiм вядомы японскi горад будзем запiсваць як "Токiа" (раней — "Токiо"). Але, як вядома, у красавiку 2006 года ў Вене (Аўстрыя) працавала 23-я сесiя Групы экспертаў ААН па геаграфiчных найменнях, якая заклiкала ўсе краiны да больш дакладнага выкарыстання геаграфiчных найменняў. Сапраўды, тут ёсць адна тонкасць. Адна справа — транслiтарацыя лiтар "лацiнiцы" лiтарамi беларускага алфавiту цi наадварот, i зусiм iншая — транслiтарацыя японскiх iероглiфаў. Адзiнага меркавання сярод вучоных не было. Намi была прынята да ўвагi мiжнародная практыка: любая ўласная назва ў падаўляючай большасцi выпадкаў валодае нацыянальнамоўнай прыналежнасцю. З другога боку, з такiмi праблемамi часта сустракаюцца дыпламатычныя ўстановы. Адказ на наш запыт у Мiнiстэрства замежных спраў быў наступны: "Змяненне правiл беларускай арфаграфii не адаб’ецца на выкананнi Рэспублiкай Беларусь абавязкаў па мiждзяржаўных, мiжурадавых дагаворах, а таксама па iншых дагаворах i не паўплывае на палiтычны iмiдж нашай дзяржавы на мiжнароднай арэне". Запэўнiла нас i Нацыянальная акадэмiя навук Беларусi, чыя дзейнасць таксама непасрэдна звязана з выкарыстаннем беларускай мовы, у тым, што ўвядзенне новага правапiсу i на яе дзейнасцi не адаб’ецца.

Дарэчы, у самым пачатку працы рабочай групы над праектам "Правiл беларускай арфаграфii i пунктуацыi" было дамоўлена, што калi па нейкiх новаўвядзеннях будуць процiлеглыя, узаемавыключаючыя меркаваннi, то за аснову будзем браць правiлы 1959 года цi шукаць разумны кампрамiс. I мы прытрымлiвалiся такой дамоўленасцi. Так, каб паменшыць колькасць выключэнняў i пашырыць прынцып "акання", прапанавалася заканадаўча замацаваць напiсанне лiтары "о" толькi пад нацiскам. Але ж узнiкла вельмi шмат супярэчнасцей, асаблiва ў словах iншамоўнага паходжання, складаных словах, навуковых тэрмiнах. Часам нават змяняўся першапачатковы сэнс слоў: звыклы мотакрос станавiўся матакросам, манголазнаўства — мангалазнаўствам, маторазборка (зборка матора) — матаразборкай (разборкай мата), Пiтэр — Пiтарам i iнш. Таму ненацiскныя фiналi - эль, - эр ва ўласных iмёнах iншамоўнага паходжання будуць перадавацца, як i раней, нязменна (вулiца Ландэра, планета Юпiтэр, рака Одэр i iнш.). А вось у астатнiх выпадках яны пяройдуць у - аль, - ар (камп’ютар, прынтар, менеджар i г.д.). Калi ёсць выразны пабочны нацiск у першай частцы складанага слова, то ў ёй захоўваецца лiтара о: мовазнаўства, электронвольт (прапанавалася: мавазнаўства, электранвольт). У невыразных выпадках напiсанне падобных слоў будзем вызначаць па слоўнiку.

У складанаскарочаных словах, першая частка якiх заканчваеца на зычны, прапанавалася замест i пiсаць ы: гарынспектар, кантрыдэя, педынстытут. Выпрацаваны кампрамiсны варыянт: пасля прэфiксоiдаў (звыш-, мiж-, пан-, супер-, транс-, контр-), а таксама ў складанаскарочаных словах, першая частка якiх заканчваецца на цвёрды зычны, лiтара i захоўваецца. Таму будзем па-ранейшаму пiсаць: гарiнспектар, контрiдэя, педiнстытут i iнш.

Адзначу, што ў камiсiю за час працы над праектам закона паступiла шмат прапаноў, многiя з якiх знайшлi адлюстраванне ў яго змесце. Але ж не ўсе. Цяжка пагадзiцца, а тым болей ясна патлумачыць, чаму патрэбна прымаць змены накшталт: пiсаць камандовачны замест звыклага i зразумелага камандзiровачны, цi цэзь замест цэзiй, прэзiд замест прэзiдыум, або пры скарачэннi слоў Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт ператвараць у БдзУ. (Дарэчы, калi iмя або iмя па бацьку пачынаюцца з дыграфа Дз, то iнiцыялам будзе выступаць толькi лiтара Д: Дзмiтрый Дзмiтрыевiч — Д. Д. ). Беларуская мова сапраўды "мяккая", але навошта ж "перасольваць", амаль усюды ўстаўляючы мяккi знак. Напрыклад: сьцяг, сьнег, разьядноўвацца, сьвяцiцца, прасьпект.

Нашы ўласныя прапановы таксама не ўсе прайшлi. Не атрымалася пакуль усе словы ў назвах Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь i Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь пачынаць з вялiкай лiтары, бо, па меркаванню юрыстаў, будзе супярэчанне з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь.

Канечне, распрацаваныя правiлы ў новай рэдакцыi не знялi ўсе праблемы беларускага правапiсу. Так, сучасная моўная практыка мае патрэбу ў больш строгiм вызначэннi правапiсу канчаткаў часцiн мовы (яблык цi яблыкаў, з закону цi з закона, шмат народу, але творчасць народа i г.д.), але ж у правiлах не знойдзем такой iнфармацыi, бо гэта праблема не арфаграфii i тым больш не пунктуацыi. Мабыць, патрэбна ў будучым стварыць асобны "твор".

I ўсё ж мы спадзяёмся, што падрыхтаваны намi закон стане сведчаннем дзяржаўнага рэгулявання ў сферы моўнай палiтыкi i практыкi, будзе садзейнiчаць стабiлiзацыi арфаграфiчных норм беларускай пiсьмовай мовы, забяспечыць адзiны моўны рэжым у школьнай адукацыi, адзiнства роднай мовы ў друкаваных беларускамоўных выданнях, што ў вынiку павысiць яе прэстыж у нашым грамадстве.

Старшыня Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу
Рэспублiкi Беларусь па адукацыi, культуры, навуцы i навукова-тэхнiчнаму прагрэсу
Уладзiмiр Здановiч.





Первоисточник: Звязда
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Палаце прадстаўнiкоў спецыяльна створанай рабочай групай падрыхтаваны да разгляду ў другiм чытаннi праект Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб зацвярджэннi правiл беларускай арфаграфii i пунктуацыi".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика