Метал стане "празрыстым"...
Метал стане "празрыстым"...
Да 1 ліпеня плануецца арганiзаваць работу электроннай гандлёвай пляцоўкi для рэалiзацыi металапрадукцыi асноўным пастаўшчыкам Зацверджаная амаль тры гады таму Ўрадам Праграма цэнтралiзаваных закупак металапрадукцыi i яе рэалiзацыi для патрэб народнай гаспадаркi Беларусi павiнна была навесцi парадак на аптовым рынку металу за кошт скарачэння колькасцi неабгрунтаваных пастаўшчыкоў, доля якiх, мiж iншым, у аб’ёме iмпартуемай металапрадукцыi дасягала 50 працэнтаў. Акрамя таго, дакументам прадугледжвалася знiзiць цану на метал не менш як на 10—12 працэнтаў за кошт таго, што набывацца прадукцыя будзе непасрэдна ў яе вытворцаў i больш буйнымi партыямi. Як гэтыя задачы выконваюцца? — аб гэтым i iшла ўчора гаворка на пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў Беларусi, якое прайшло пад старшынствам прэм’ер-мiнiстра Сяргея Сiдорскага. Паводле меркавання мiнiстра гандлю Аляксандра Іванкова, у цэлым пастаўленыя Праграмай мэты выконваюцца. Так, за перыяд рэалiзацыi Праграмы значна палепшылася структура iмпарту металапрадукцыi. Паводле даных мiнiстра, па вынiках леташняга года з набытых 2,3 мiльёна тон металапрадукцыi 69 працэнтаў было закуплена непасрэдна ў вытворцаў буйнымi партыямi. Пры гэтым аб’ём паставак пасрэднiкамi скарацiўся больш як у 10 разоў. А самае галоўнае, што пры агульным павышэннi цэнаў на металапрадукцыю на сусветным рынку i ў краiнах Садружнасцi цэны на беларускiм рынку раслi больш марудна: напрыклад, калi ў 2004 годзе на айчынным рынку цэны на розныя вiды металапрадукцыi перавышалi расiйскiя на 11—30 працэнтаў, то ў першым квартале гэтага яны супастаўныя з расiйскiмi, а па арматуры значна нiжэйшыя. Як i прадугледжвалася Праграмай, устаноўленая схема закупак металапрадукцыi распаўсюджаная практычна на ўсе вiды чорных металаў i вырабаў з iх. Як адзначыў Аляксандр Iванкоў, сёння асноўныя пастаўшчыкi за кошт кансалiдацыi заявак цэнтралiзавана закупляюць 88 працэнтаў металапрадукцыi непасрэдна ў вытворцаў i рэалiзуюць у Беларусi па канкурэнтных цэнах, якiя нiжэйшыя за рынкавыя. У якасцi прыкладу эканамiчнай эфектыўнасцi рэалiзацыi прынятай Праграмы мiнiстр прывёў работу ААТ "Белметал", якое закупляе металапрадукцыю па цэнах супастаўных з закупачнымi цэнамi МАЗа i МТЗ, а рэалiзуе дробнымi партыямi па цэнах, нiжэйшых за рынкавыя, дзякуючы чаму айчынныя спажыўцы толькi летась зэканомiлi больш за 14 мiльярдаў рублёў. Разам з тым у сферы абароту металапрадукцыi на тэрыторыi рэспублiкi не ўдалося пазбегнуць i парушэнняў, на якiх мiнiстр спынiўся асобна. У прыватнасцi, выяўлены факты, калi нават асноўнымi пастаўшчыкамi закупляўся метал з парушэннем устаноўленага Праграмай парадку. Як паказала праверка, летась аб’ём такiх закупак склаў каля 9 тысяч тон, альбо 6,8 працэнта ад агульнага аб’ёму металу, што iмпартуецца асноўнымi пастаўшчыкамi. Палова такiх закупак ажыццявiла дзяржаўнае прадпрыемства "Гандлёвы дом "Белрэсурсы", ранейшае кiраўнiцтва якога наўмысна скажала iнфармацыю. Дарэчы, дырэктар гэтага прадпрыемства за дапушчаныя парушэннi ў кастрычнiку мiнулага года быў вызвалены ад пасады, а матэрыялы па выяўленых фактах перададзены ў праваахоўныя органы. Усяго ж за дапушчаныя парушэннi ўстаноўленага парадку да адказнасцi прыцягнуты 14 кiраўнiкоў i адказных асобаў дзяржаўнага аб’яднання "Белрэсурсы" i яго арганiзацый, у тым лiку ад займаемых пасад вызвалены два кiраўнiкi. Каб не дапусцiць у далейшым "хiбаў" з боку асноўных пастаўшчыкоў, паводле слоў Аляксандра Iванкова, прадпрымаецца шэраг дадатковых мераў па больш жорсткiм кантролi за iх работай. У прыватнасцi, з мая гэтага года асноўным пастаўшчыкам забароненыя закупкi металапрадукцыi ў пасрэднiцкiх арганiзацый нават у мiнiмальнай колькасцi. Акрамя таго, у блiжэйшы час закупка металу будзе ажыццяўляцца толькi праз трох асноўных пастаўшчыкоў, сярод якiх дзяржаўнае аб’яднанне "Белрэсурсы" i РУП "Гомельхiмгандаль". Адначасова вядзецца работа па арганiзацыi з 2009 года цэнтралiзаваных закупак металапрадукцыi праз адну юрыдычную асобу — дзяржаўнае аб’яднанне "Белрэсурсы" з далейшай рэалiзацыяй праз разгалiнаваную сетку баз асноўных пастаўшчыкоў. Да таго ж да 1 лiпеня 2008 года Мiнгандаль плануе арганiзаваць работу электроннай гандлёвай пляцоўкi для рэалiзацыi металапрадукцыi асноўным пастаўшчыкам. Гэта, зазначыў мiнiстр, дазволiць забяспечыць празрыстасць гандлёвых здзелак. Як лiчыць Аляксандр Iванкоў, для таго, каб праграма рэалiзавалася больш поўна, разам з забеспячэннем у поўным аб’ёме заявак ад усiх спажыўцоў неабходна прадастаўленне "Белрэсурсам" крэдыту з лiмiтам запазычанасцi да 80 мiльёнаў долараў ЗША. "Прадастаўленне такога крэдыту абгрунтаванае, — заўважыў мiнiстр. — Выгадна купляць метал у вытворцаў па перадаплаце, чым з адтэрмiноўкай плацяжу". Iгар ШЧУЧЭНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да 1 ліпеня плануецца арганiзаваць работу электроннай гандлёвай пляцоўкi для рэалiзацыi металапрадукцыi асноўным пастаўшчыкам |
|