21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

26.08.2009 10:11 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хроніка апошніх падзей

Спекулянты перасталі ўкладвацца ў еўра

Спекулятыўна настроеныя iнвестары ў ЗША ўпершыню са снежня 2005 года паставiлi на тое, што долар будзе даражэць у адносiнах да еўра, пiша Thе Finаnсiаl Timеs.

Такiм чынам трэйдары адрэагавалi на слых аб тым, што еўрапейская валюта ў красавiку дасягнула свайго максiмуму i больш не будзе павышацца ў адносiнах да долара. У мiнулым месяцы еўра дасягнула рэкорднай ацэнкi ў 1,6 долара, але ўжо ў пачатку мая апусцiлася нiжэй за 1,55 долара.

Цiмашэнка зноў закрыла рот Юшчанку

На першым пасля велiкодных вакацый пасяджэннi парламента ў аўторак, 13 мая, прэзiдэнт Украiны Вiктар Юшчанка павiнен быў выступiць са штогадовым пасланнем Вярхоўнай Радзе.

Аднак фракцыя Блока Юлii Цiмашэнкi да пачатку пасяджэння заблакавала працу парламента. БЮЦ патрабуе занясення ў парадак дня трох антыiнфляцыйных законаў, а таксама звальнення кiраўнiка Фонду дзяржмаёмасцi Валянцiны Семянюк. Варта адзначыць, што Юшчанка спрабуе звярнуцца з пасланнем да дэпутатаў яшчэ з лютага. Але з-за нестабiльнай сiтуацыi ў парламенце зрабiць гэта яму нiяк не ўдаецца.

На поўначы Лiвана — вайна

У раёне Трыпалi працягваюцца ўзброеныя сутыкненнi з выкарыстаннем агнястрэльнай зброi i мiнамётаў памiж прыхiльнiкамi сунiцкага ўрада i шыiцкiмi апазiцыянерамi з "Хiзбалах".

Паводле папярэднiх паведамленняў, на працягу панядзелка там загiнуў адзiн чалавек, яшчэ чацвёра параненыя. Усяго, паводле iнфармацыi лiванскiх спецслужбаў, за апошнiя 6 дзён, з моманту пачатку супрацьстаяння, загiнулi каля 60 чалавек, параненыя — каля 200. Гэта самая вялiкая колькасць ахвяраў з часоў грамадзянскай вайны ў Лiване 1975—1990 гадоў. Шыiцкiя баевiкi захапiлi ўсе мусульманскiя раёны Бейрута i некалькi вёсак у гарах. Прэм’ер-мiнiстр Лiвана Фуад Сiньёра абвiнавацiў шыiцкiх апазiцыянераў у спробе арганiзацыi дзяржаўнага перавароту.

Гiганцкiя панды ў Кiтаi не пацярпелi

Прадстаўнiкi кiтайскага ляснога ўпраўлення заявiлi, што 68 гiганцкiх пандаў, якiя жывуць у даследчых цэнтрах у правiнцыi Сычуань, знаходзяцца ў бяспецы.

Даследчыя цэнтры размешчаныя ў гарадах Чэнду i Яань, якiя знаходзяцца ў непасрэднай блiзкасцi ад эпiцэнтра землетрасення магнiтудай 7,8 бала, што адбылося ў панядзелак. Нагадаем, што ў эпiцэнтры было разбуранае каля 80 працэнтаў будынкаў, вялiкая колькасць людзей дагэтуль знаходзіцца пад заваламi. Па стане на аўторак, лiк загiнулых ацэньваецца ў дзесяць тысяч чалавек. Учора ў горадзе Чэнду адбылося паўторнае землетрасенне. Магнiтуда штуршкоў, па розных ацэнках, склала ад 5,9 да 6,1 балаў па шкале Рыхтэра.

Самы прыгожы мiнiстр iтальянскага ўрада пазiравала топлес

Сёння Палата дэпутатаў iтальянскага парламента зацвердзiць склад новага ўрада, у якi ўвойдзе 21 мiнiстр, прычым 13 з iх — навiчкi. Чатыры мiнiстэрскiя партфелi дасталiся прадстаўнiцам прыгожай паловы.

Кiраўнiком мiнiстэрства па праблемах раўнапраўя прэм’ер Сiльвiа Берлусконi прызначыў 32-гадовую Мару Карфанья, былую мадэль i тэлевядучую, якая заняла ў 1997 годзе шостае месца ў конкурсе "Мiс Італiя" i ў свой час пазiравала як топлес, так i ў напаўаголеным выглядзе для календароў i мужчынскiх часопiсаў. Нямецкi штодзённiк Bild абвясцiў яе "самым прыгожым мiнiстрам у свеце".

 

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спекулятыўна настроеныя iнвестары ў ЗША ўпершыню са снежня 2005 года паставiлi на тое, што долар будзе даражэць у адносiнах да еўра, пiша Thе Finаnсiа
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика