21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пчаліная тэрапiя — натуральнае выздараўленне

26.08.2009 10:11 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пчаліная тэрапiя — натуральнае выздараўленне

На пытаннi чытачоў адказвае загадчыца неўралагiчнага аддзялення Медыцынскага цэнтра Мiнскага трактарнага завода, кандыдат медыцынскiх навук Святлана РОЎДА.

(Заканчэнне. Пачатак у нумарах за 30 красавіка, 8 і 13 мая.)

— Трапiць да нас можна запiсаўшыся па тэлефоне 230 43 66. Запiс пачнецца ў лiпенi. Спатрэбiцца некалькi курсаў. Першы, уводны, курс будзе ўключаць 10—15 сеансаў. У далейшым, пры добрай пераноснасцi, можа быць i да 20 сеансаў з нарошчваннем колькасцi пчол, з падтрымлiваючымi сеансамi. Гэта ўсё iндывiдуальна. Кошт аднаго сеанса — каля 20 тысяч рублёў.

* — Званю з Валожына. У мяне артроз. Парайце, якiмi мазямi лепш карыстацца?

— Артроз — гэта хранiчнае, прагрэсуючае захворванне. Лячыць яго трэба ва ўрача доўгiмi настойлiвымi курсамi медыкаментознага i немедыкаментознага лячэння. Толькi мазямi артроз не вылечыць. Вам трэба звярнуцца да рэўматолага, якi прызначыць комплекснае лячэнне.

* — Iна з Ашмянаў. Нашаму дзiцяцi 4 гады. Яно часта скардзiцца на боль у правай каленцы, асаблiва ноччу. Абследавалiся, зрабiлi здымак тазасцегнавога сустава. Нiчога не знайшлi. Што гэта можа быць?

— Што гэта канкрэтна можа быць, па тэлефоне я не магу вам сказаць. Трэба больш грунтоўна абследавацца. Вазьмiце накiраванне ў абласны цэнтр да дзiцячага артапеда. Часам бываюць дзiцячыя артапедычныя паталогii, абумоўленыя генетычна. Магчымы i iнфекцыйны працэс у суставах, праява нейкага сiстэмнага захворвання. Трэба абследавацца.

* — Iўе турбуе. Звонiць Ганна Пятроўна. У паяснiцы знаходзяцца два дыскi. Моцны боль. Чым лячыцца?

— Калi вы хочаце атрымаць кансультацыю ад мяне як ад неўролага, то вам трэба прыехаць на агляд. Па тэлефоне я не магу прызначыць лячэнне. Запiшыцеся на кансультацыю: 230 43 66.

* — Алена Пятроўна з Мiнска. У мяне астэаартроз. Асаблiва баляць каленныя суставы. Як у такiм выпадку прымяняць апiтэрапiю? Цi можна выкарыстоўваць яе ў хатнiх умовах?

— Пчолаўджаленне робiцца толькi ва ўмовах медустановы. Бо гэты метад патрабуе строгага кантролю i ў шэрагу выпадкаў — неадкладнай дапамогi. Мы даём канкрэтныя рэкамендацыi пасля агляду пацыента. У кожным канкрэтным выпадку — свае схемы лячэння. З лiпеня ў нас пачынаецца запiс, можаце патэлефанаваць 230 43 66 i запiсацца на кансультацыю.

* — Званю з Iвацэвiчаў. Мне 38 гадоў. Пакутую на моцны галаўны боль на фоне шыйнага астэахандрозу. Двойчы было кровазлiццё ў левае вока. Урачы не могуць падабраць эфектыўнага лячэння. Што рабiць?

— Трэба правесцi больш паглыбленае даследаванне i потым даваць канкрэтныя рэкамендацыi. Я параiла б вам прайсцi курс пчолатэрапii. Паколькi ў вас хранiчная цэрвiкалгiя са стойкiм болевым сiндромам, вам паказана пчолаўджаленне. Акрамя таго, рэкамендуюцца прадукты пчалярства: пропалiс, матачнае малачко, пярга, пылок, мёд. Прыязджайце да нас на кансультацыю.

— А цi можна скарыстацца паслугамi мануальнага тэрапеўта?

— Можна, але папярэдне трэба зрабiць рэнтгенаўскi здымак. Калi па яго вынiках у вас не будзе процiпаказанняў, можна будзе звярнуцца да квалiфiкаванага спецыялiста.

* — Тэлефаную з Бабруйска. Завуць Станiслаў Iванавiч. У мяне вельмi балiць каленны сустаў. Здымак паказаў, што ёсць шып. Выкарыстоўваў мазь "Найз", — не дапамагае. Парайце, калi ласка, чым лячыцца.

— Вам паказана апiтэрапiя. Гэта адзiн з найбольш эфектыўных i моцных метадаў. Прычым трэба i пчолаўджаленне праводзiць, i карыстацца прадуктамi пчалярства. У першую чаргу выкарыстоўваць пропалiс. Вы можаце рабiць з яго аладкi i прыкладаць да каленнага сустава. Цi рабiць абгортваннi пропалiсавымi сурвэткамi. Таксама павiнна прымяняцца медыкаментознае лячэнне. У вашым выпадку падыдзе мазь "Хандраксiд", але яе трэба ўцiраць даволi доўга, старанна, паўторнымi курсамi. Мазь здымае боль i ацёк, запаленне. Падыходзiць мазь з пчалiным ядам "Апiзартрон", якая можа замянiць пчолаўджаленне. Пры паталогii каленнага сустава актыўна прымяняюць лазератэрапiю, ультрагук.

— Я чуў, што добра дапамаге бальзам Дзiкуля. Як вы ставiцеся да гэтага?

— У гэтага бальзаму сапраўды вельмi добры натуральны састаў, у яго ўваходзяць i прадукты пчалярства. Я лiчу, аднак, што карыстацца iм можна толькi як часткай комплекснага лячэння. Бо, калi ўжо ёсць шып у суставе, аднымi мазямi не абысцiся. Гэта надта слабае лячэнне для такой паталогii. Таму вам патрэбна комплексная дапамога, якая ўключае медыкаментознае лячэнне, апiтэрапiю i фiзiяпрацэдуры.

* — Iрына Пятроўна, званю з Клецкага раёна. Мне 70 гадоў. Ужо больш як паўгода вельмi балiць калена, нават станавiцца на нагу балюча. Паставiлi дыягназ — артроз. Прайшла курс лячэння ўколамi, мазi выкарыстоўвала. Не дапамагло. Як параiце лячыцца?

— Справа ў тым, што захворванне, якое ў вас ёсць, — гэта хранiчны прагрэсуючы працэс, ён не паддаецца хуткаму лячэнню, а патрабуе настойлiвасцi, упартасцi, працягласцi. Увогуле артрозы з’яўляюцца паталогiяй, якую можна толькi ў нейкай ступенi прыпынiць, зняць болевы сiндром, але поўнасцю вылечыць немагчыма. Я парэкамендавала б вам сiстэматычна праходзiць фiзiятэрапеўтычныя працэдуры, прымаць хондрапратэктары — прэпараты, што тармозяць старэнне суставаў, таксама супрацьзапаленчыя лекi. Паказана вам i апiтэрапiя. Такое лячэнне праводзiцца працяглымi курсамi. Праз некаторы час яно паўтараецца. Але ў любым выпадку вам абавязкова трэба раiцца з рэўматолагам.

* — Святлана, з Наваполацка званю. У маёй мацi полiартрыт, пастаянны боль у суставах. Для лячэннi прызначалi антыбiётыкi, ультрагук. Нiчога не дапамагае. Што вы можаце параiць?

— Вашай маме паказана апiтэрапiя. Пры ўсiх формах полiартрыту гэты метад лячэння з’яўляецца вельмi эфектыўным. Яго можна спалучаць i з тым лячэннем, якое вашай маме прызначылi ўрачы. Апiтэрапiя ўзмоцнiць яго эфектыўнасць.

— А цi можна пралячыцца ў вас?

— Так. Можаце прыехаць на кансультацыю, папярэдне пазванiўшы па тэлефоне 230 43 66, каб дамовiцца аб сустрэчы. На кансультацыю абавязкова трэба прыехаць з усiмi медыцынскiмi выпiскамi, эпiкрызамi, аналiзамi.

* — Мiкалай з Мiнска. Мацi 77 гадоў. Яна iнвалiд другой групы. Мае дыягназ — прагрэсуючы коксартроз. Прымае тэрафлекс. Наколькi ён эфектыўны?

— Зараз ёсць больш эфектыўныя хондрапратэктары. Да iх адносяцца алфлутоп у iн’екцыях, дона ў iн’екцыях цi парашках. Але ўлiчыце, што гэтыя прэпараты працуюць марудна i эфект ад iх прыёму развiваецца паступова. Таму прымаць iх трэба доўга. Акрамя таго, курсы лячэння трэба паўтараць 3—4 разы ў год. Паказана вашай мацi лазера- i апiтэрапiя.

* — Мяне завуць Ганна Вiкенцьеўна. Званю з Лагойска. Мне 68 гадоў. Ужо 4 гады хварэю на коксартроз тазасцегнавых суставаў. Як лячыцца?

— Самае эфектыўнае лячэнне для вас — гэта пчолаўджаленне. Пры ўсiх захворваннях суставаў яно дае добрыя вынiкi: прыпыняе працэсы прагрэсавання хваробы, купiруе клiнiчную сiмптаматыку. Прыязджайце да нас на лячэнне ў лiпенi. Але папярэдне запiшыцеся на кансультацыю.

* — Барысаў на провадзе. Звонiць Людмiла Iванаўна. У мяне паўгода ўжо балiць тазасцегнавы сустаў. Рэнтген паказаў, што змяненняў у iм няма. З чым можа быць звязаны боль?

— Тазасцегнавы сустаў можа балець пры радыкулiце. Гэта звязана з iрадыяцыяй боляў у сустаў. Тканкi нервуюцца з пэўных сегментаў пазваночнiка, дзе ў вас, напэўна, знаходзiцца грыжа. Таму вам трэба лячыць радыкулiт, i болi ў тазасцегнавым суставе, хутчэй за ўсё, знiкнуць. Прыязджайце да нас на пчолаўджаленне. Гэты метад вам дапаможа.

— А дзе вы знаходзiцеся i як да вас трапiць?

— Дзяржаўнае прадпрыемства "Медыцынскi цэнтр — МТЗ" знаходзiцца ў Мiнску па вулiцы Стаханаўскай, 10а. Кансультацыi пачнуцца ў лiпенi. Папярэдне запiшыцеся па тэлефоне: 230 43 66.

* — Мяне завуць Галiна Паўлаўна, званю з Салiгорска. У мяне рэўматычны артрыт, вельмi балiць косць на назе, ад калена i нiжэй. Як лячыцца, да якога ўрача звярнуцца?

— Я не магу сказаць вам канкрэтна, чым лячыцца. Мы ж лечым не хваробу, а чалавека. У дадзеным выпадку не рэўматычны артрыт, а вас. Вас трэба абследаваць, паглядзець аналiзы. Метадаў лячэння можа быць шмат. Але яны падбiраюцца iндывiдуальна для кожнага хворага. Вам неабходна звярнуцца па месцы жыхарства да рэўматолага i вызначыць тактыку лячэння.

— У нас няма рэўматолага.

— Тады iдзiце да хiрурга цi тэрапеўта. Яны таксама займаюцца лячэннем суставаў.

* — Тэлефаную з Глыбокага. У сястры коксартроз двухбаковы, дыябетычная палiнейрапатыя нiжнiх канечнасцяў, сенсарная форма, дыябетычная мiкраангiапатыя ног. Як лячыцца? Цi можна скарыстаць прадукты пчалярства?

— Метадаў лячэння гэтай паталогii сёння вельмi шмат. Яны падбiраюцца iндывiдуальна для кожнага хворага, з улiкам яго стану, аналiзаў, пасля абследавання. Што тычыцца прадуктаў пчалярства, то яны паказаны вашай сястры. Яна можа карыстацца гэтым метадам як дапаможным, а, магчыма, i асноўным... Ваша сястра — на iнсулiне?

— Так.

— Значыць пчолаўджаленне ёй супрацьпаказана. Затое яна можа прымяняць пылок, пяргу, матачнае малачко, пропалiс. Добра прыкладаць на хворыя ногi пропалiсавыя аладкi, рабiць пропалiсавыя абгортваннi. Мёд, калi ў яе цяжкая форма дыябету, лепш не ўжываць.

* — З Лельчыц турбуе Святлана Мiкалаеўна. У мяне пастаянныя галаўныя болi, напружанне. Што гэта магло б быць?

— Галаўны боль напружання звязаны з рознымi прычынамi. Хто вы па спецыяльнасцi?

— Бiблiятэкар.

— Работа сядзячая, з напружаннем мышцаў шыйна-каўняровай зоны, плюс псiхаэмацыянальныя нагрузкi, стрэсы. Гэтыя фактары прыводзяць да галаўнога болю напружання. У такiм выпадку прымаюцца псiхатропныя прэпараты, напрыклад, антыдэпрэсанты, супрацьтрывожныя, а таксама мiярэлаксанты, сасудзiстыя лекi. Яны прызначаюцца iндывiдуальна кожнаму пацыенту пасля яго агляду. Прыязджайце да нас на кансультацыю. Папярэдне званiце па тэлефоне 230 43 66.

"ЅПрамую лiнiю" правялi Святлана БАРЫСЕНКА і Вольга ШАЎКО.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытаннi чытачоў адказвае загадчыца неўралагiчнага аддзялення Медыцынскага цэнтра Мiнскага трактарнага завода, кандыдат медыцынскiх навук Святлана Р
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика