21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Патрэбная асуджаным Надзея

26.08.2009 10:11 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Патрэбная асуджаным Надзея

"...у цемнiцы быў, i вы прыйшлi да Мяне."

Мф.25,36

Да гэтай сустрэчы мне здавалася, што тыя, хто прайшоў праз турму — загiнулыя людзi. Я не верыла, што турма выпраўляе. Што зладзеi i забойцы могуць быць былымi. Я не сумнявалася, што такiх людзей трэба iзаляваць ад грамадства, i мне страшна было сустрэцца з iмi ў жыццi. Я не падазравала, што агароджа — рэч умоўная. Як воля i несвабода. Што па гэты бок турэмных кратаў могуць жыць, хадзiць, ездзiць са мной у адным тралейбусе, i нават вiтацца — такiя ж самыя людзi, якiя знаходзяцца па той яе бок. Нiчым не горшыя i не лепшыя. Што нават я сама мала чым адрознiваюся ад любога са злачынцаў. Справа не ў тым, што ён здзейснiў. Справа ў самiм чалавеку. У яго думках, памкненнях, сiле характару, душэўных якасцях... Проста абставiны жыцця могуць скласцiся так цi iнакш. Усе гэтыя думкi ахапiлi мяне, калi я паспрабавала больш даведацца пра работу царквы ў турме.

Уяўляю, як недарэчна мы выглядалi збоку: дзве дзяўчыны ля сцен мужчынскай папраўчай калонii...

— Добры вечар, пойдзем! — вiтае нас чалавек у форме i прадстаўляецца: — Павел Анатольевiч Макоўскi, намеснiк начальнiка калонii па папраўчым працэсе i рабоце з асабовым складам. Дакументы ёсць? Добра. Адключыце мабiльныя тэлефоны i разам з дакументамi здайце.

Дзверы "загулi" i мы прайшлi на тэрыторыю папраўчай калонii №1 у Мiнску. Першае ўражанне — бязлюднасць... Па дарозе ў адмiнiстрацыйны корпус Павел Анатольевiч тлумачыць, чым яна выклiкана: асуджаныя не працуюць у нядзелю. Таму на прамзоне, па якой мы iшлi, людзей не было. Але хутка тут сапраўды не будзе нi асуджаных, нi дроту: да 2011 года калонiю гэту плануецца расфармiраваць. Таму адпала патрэба пабудаваць тут праваслаўны храм, а збiралiся...

Раптоўна, я не заўважыла адкуль, з’явiлiся людзi — шмат, але ўсе аднолькавыя ў сваiх шэрых ватоўках, са стомленымi напружанымi, таксама шэрымi тварамi. Лаўлю сябе на жаданнi пазбегнуць прамога позiрку. Адводжу вочы, iмкнуся хутчэй прайсцi мiма. Сама здзiўляюся сваёй рэакцыi. Гэта нават не страх, хутчэй, псiхалагiчная абарона ад тых, на месцы якiх не хочаш апынуцца, i каму няма што сказаць...

Нарэшце мы ў кабiнеце Паўла Анатольевiча. Ён расказвае, што ў калонii працуюць тры рэлiгiйныя арганiзацыi: праваслаўная, каталiцкая i пратэстанцкая. У кожнай абшчыны ёсць свае памяшканнi, дзе праходзяць набажэнствы i сходы. Праваслаўныя ў невялiкiм пакойчыку абсталявалi дамавую царкву: з алтаром, iканастасам, царскай брамай, аналоем. Асвяцiлi яе ў гонар вялiкамучанiцы Анастасii Узарашыцельнiцы. Царква гэта прыпiсана да прыхода iконы Божай Мацi "Усiх тужлiвых Радасць", што знаходзiцца ў Мiнску на вулiцы Прытыцкага.

— Храм патрэбны асуджаным, — гаворыць Павел Анатольевiч. — У першую чаргу таму, што вера дапамагае выпраўленню. Вярнуць чалавеку маральныя прынцыпы вельмi важна, бо рана цi позна асуджаны зноў вернецца ў соцыум. Па-другое, у тых, хто ходзiць у рэлiгiйныя арганiзацыi, як правiла, не ўзнiкае праблем з дысцыплiнай. Яны не хамяць i падпарадкоўваюцца парадку. У адрозненне ад тых, хто шалее ад гультайства.

Павел Анатольевiч прапаноўвае асабiста пагаварыць з людзьмi, для якiх дарога ў храм пачалася пасля перасячэння iмi мяжы, якая падзялiла жыццё на "да" i "пасля".

Гiсторыя першая

Першым у кабiнет увайшоў Дзмiтрый, стараста праваслаўнай царквы. Худаваты, высокi i сiмпатычны, ён здаецца чалавекам адкрытым, лёгка ўсмiхаецца, стараецца глыбока адказаць на пытаннi. Я ведала, што ён здзейснiў надзвычай цяжкое злачынства, але глядзела на яго i не магла ў тое паверыць. Некаторыя яго словы выклiкалi ў мяне здзiўленне, а некаторыя — адгукалiся глухiм болем.

— Мне 35 гадоў. Я шматдзетны бацька, багаты на нявестаў: тры дачкi... Пачаў хадзiць у царкву, калi сур’ёзна захварэў — праблемы з лёгкiмi. Турма — гэта школа... Думаеце, тут няма нiчога добрага?.. Ёсць! Тут можна атрымаць адукацыю, набыць новую прафесiю, прачытаць шмат кнiг i, нарэшце, знайсцi веру — на гэта ёсць час. Але кожны сам робiць выбар: нехта назаўжды мяняе сябе, нехта яшчэ больш азлабляецца, нехта пагружаецца ў смутак, а некаторыя губляюць розум...

Для мяне асабiста царква дае магчымасць каяцца кожны дзень... Мой грэх вельмi вялiкi, яго немагчыма забыць... Мне пашанцавала з сям’ёй. Жонка прыходзiць на спатканнi i мы падтрымлiваем адно аднаго. Я вельмi шмат малюся за яе, сваiх дзяўчатак... Турма пайшла мне на карысць... Я змянiўся ўнутрана.

Некаторыя думаюць, што наведванне храма ў турме дае пэўныя патураннi. Сапраўды, бацюшкi могуць скласцi хадайнiцтва, але робяць яны гэта вельмi рэдка i асцярожна... Часцей адмаўляюць. Што тычыцца турэмнага начальства, то яно да тых, хто ходзiць у царкву, ставiцца роўна. За тое з iншымi асуджанымi на гэтай глебе нярэдка ўзнiкаюць праблемы. Каб быць прыхаджанiнам у калонii, трэба навучыцца цярплiва адносiцца да насмешак i здзекаў.

Дзмiтрый асуджаны на 20 гадоў пазбаўлення волi. Восем з iх ужо адбыў у калонii. Калi ён здзейснiў злачынства, яго малодшай дачцэ быў год.

Гiсторыя другая

Вiталiўсу, старасце каталiцкай абшчыны, 36 гадоў. Ён падаецца мне не такiм адкрытым, адказвае адназначнымi кароткiмi фразамi. Ды i настрой у яго, вiдавочна, не надта быў схiльны да размовы з журналiстам. Таму гутарка наша атрымалася кароткай. Па сутнасцi, ён выкладаў толькi факты. Гэты чалавек асуджаны за махлярства. Але ёсць у яго адны агульныя з Дзмiтрыем абставiны: ён таксама шматдзетны бацька.

— У мяне дачка i два сыны. Але, на жаль, мне не ўдалося захаваць сям’ю... У касцёл я хадзiў i да таго, як апынуўся ў калонii. Але цяпер разумею, што вера мая была тады не глыбокая. Цяпер усё па-iншаму. Да нас сюды прыходзiць ксёндз кожны чацвер а 19-й гадзiне. На яго пропаведзi збiраецца каля трыццацi чалавек. Калi нехта просiць, ён спавядае i прычашчае. Толькi тут я зразумеў, наколькi мне патрэбна вера. Сёння — гэта адзiнае, што дае мне душэўны спакой i сiлы жыць далей. У мяне быццам адкрылiся вочы, i я ўбачыў, якая пустэча была раней у маёй душы. Многiя не здольныя мяне зразумець, але гэта не так важна.

Гiсторыя трэцяя

Наступны мой суразмоўца — Эрык, стараста баптысцкай абшчыны. Ён цёмнаскуры i вялiкi, нагадвае галоўнага героя "Зялёнай мiлi". Як i Дзмiтрый, адбывае пакаранне за забойства. З некаторай палёгкай даведваюся, што ён — не шматдзетны бацька, i нават увогуле пакуль дзяцей не мае. "Не спяшайся рабiць абагульненнi", — кажу я сабе. А Эрык, мiж тым, не проста ўсмiхаецца, ён расказвае мне свой аповед радасна. Бо гэта аповед пра яго прыход да Бога.

— Я прыехаў у Беларусь вучыцца. Сам я — грамадзянiн Камеруна. Так атрымалася, што апынуўся тут... Яшчэ калi быў пад следствам, задумаўся пра Бога. Шмат разважаў i вырашыў вывучыць Бiблiю. У той жа дзень да мяне пасадзiлi сакамернiка, якi падарыў мне свой Новы Запавет. Праўда, на рускай мове. Я пачаў чытаць, але не вельмi шмат разумеў. У царкву не хадзiў, але праз некалькi гадоў мяне запрасiлi на сход Хрысцiян веры евангельскай. I я пайшоў. Там мне далi Бiблiю на англiйскай мове — для мяне гэта вельмi зручна. Прыняў хрышчэнне 5 гадоў таму i цяпер вось вернiк. Я зразумеў, што жыў не так, як гэтага жадае Бог, i цяпер цвёрда маю намер жыць па-iншаму. I ўжо жыву!

Цана чалавечай слабасцi

— У студзенi 2008 года афiцыйна прыхаджанамi Свята-Анастасьеўскага дамавога храма лiчылiся 79 чалавек, — знаёмiць мяне з прыходскiм жыццём у калонii свяшчэннiк Аляксандр Пронiн. — Але касцяк абшчыны складаюць 15—20 мужчын, якiя рэгулярна прычашчаюцца i ўдзельнiчаюць у набажэнст-вах. Для iх Хрыстос — не абстракцыя. Я ведаю людзей, якiя змянiлi сваё жыццё да лепшага менавiта пасля таго, як трапiлi ў калонiю. Вы кажаце: няўжо iм трэба было здзейснiць злачынства i трапiць у турму, каб прыйсцi да веры i стаць лепшым? Гэта складанае пытанне, якое заслугоўвае асобнай размовы... Людзi ведаюць, што такое грэх, але дазваляюць сабе "маленькiя грашкi", колькасць якiх расце, i паступова, незаўважна для сябе самога, чалавек становiцца рабом сваiх страсцяў. Несвабода фiзiчная стала натуральным вынiкам несвабоды духоўнай. I цяпер яны маюць магчымасць знайсцi свабоду духоўную ўнутры фiзiчных турэмных сцен. Злачынства — гэта не цана за прыход да Бога. Гэта цана ўпартасцi ў граху. Але Гасподзь — бясконца мiласэрны i дае магчымасць выправiцца кожнаму. I мяне вельмi натхняюць прыклады гэтага.

— Задача святароў — не асуджаць, а дапамагчы тым, хто прыходзiць у царкву такiм цяжкiм шляхам, — тлумачыць айцец Аляксандр. — Трэба мець мужнасць, каб пакаяцца ў смяротных грахах. Сёння i ў мiру складана захаваць чалавечую годнасць: нормай лiчацца многiя цяжкiя грахi, маральная планка ў грамадстве знiзiлася. Таму тым, хто ў калонii, дзе злосць сканцэнтравана, цяжэй вярнуць сабе першасны вобраз — вобраз Божы. Зняволеным вельмi патрэбна надзея... Надзея на тое, што яны могуць стаць iншымi людзьмi. Бог сказаў: "Не хачу смерцi грэшнiка, але каб грэшнiк адышоў ад шляху свайго i жывы быў".

Наталля ТАЛIВIНСКАЯ.

Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да гэтай сустрэчы мне здавалася, што тыя, хто прайшоў праз турму — загiнулыя людзi. Я не верыла, што турма выпраўляе. Што зладзеi i забойцы могуць быц
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика