Выпiвохам пагражае канфiскацыя
Выпiвохам пагражае канфiскацыя
Аўтаiнфарм Выпiвохам пагражае канфiскацыя Мiнiстэрства ўнутраных спраў сумесна з Генеральнай пракуратурай i iншымi дзяржаўнымi органамi рыхтуе законапраект аб канфiскацыi транспартных сродкаў за паўторнае кiраванне iмi ў нецвярозым стане. Як паведамiў кiраўнiк МУС, — Уладзiмiр Навумаў, мера пакарання, якая iснуе цяпер за такое парушэнне, — арышт i папраўчыя работы, не вельмi палохаюць выпiвохаў. Таму Мiнiстэрства ўнутраных спраў выступiла з iнiцыятывай замест памянёных вiдаў крымiнальнага пакарання ўвесцi канфiскацыю транспартных сродкаў. Паводле слоў мiнiстра, адпаведны пакет дакументаў плануецца падрыхтаваць у найблiжэйшы час i вынесцi на разгляд парламента. Дарэчы, Уладзiмiр Навумаў лiчыць, што канфiскаваныя транспартныя сродкi варта было б бясплатна раздаваць шматдзетным сем’ям. Толькi за 4 месяцы гэтага года па вiне нецвярозых вадзiцеляў адбылося 195 аварый, у якiх 50 чалавек загiнулi i 37 — параненыя. Аўтаiмпарт Менш, але даражэй Паводле звестак прэс-службы Дзяржаўнага мытнага камiтэта, за першыя тры месяцы 2008 года ў Беларусь iмпартавана 32,3 тысячы легкавых аўтамабiляў. Гэта амаль на 20 працэнтаў менш, чым за аналагiчны перыяд мiнулага года, калi ў нашу краiну былi ўвезены 40,1 тысячы iншамарак. Аднак, як падкрэслiлi ў ДМК, агульны кошт iмпартаваных сёлета аўтамабiляў на 9,1 мiльёна долараў большы, чым у мiнулым годзе. Усяго за 3 месяцы 2008 года беларусы ўвезлi машын на 226,7 мiльёна долараў. Большасць транспартных сродкаў iмпартавана ў нашу краiну з Германii i Францыi. Аўтабяспека Людзi гiнуць у ДТЗ Як паведамiў старшы iнспектар упраўлення ДАІ МУС краiны Фёдар Гулiцкi, за 4 месяцы гэтага года на беларускiх дарогах загiнулi ў аўтамабiльных аварыях 436 чалавек. Гэта на 2,6 працэнта больш, чым за аналагiчны перыяд мiнулага года. Асноўныя прычыны трагедый на дарогах — наезды на пешаходаў i перавышэнне хуткасцi. Улiчваючы такую складаную сiтуацыю, кiраўнiцтва МУС прыняло рашэнне правесцi месячнiк бяспекi. Ён, дарэчы, ужо пачаўся i будзе доўжыцца да 12 чэрвеня. Адметна, што падчас месячнiка будуць праводзiцца не толькi мерапрыемствы па прафiлактыцы ДТЗ. Усiм ахвотнiкам будзе прадастаўлена магчымасць здаць экстэрнам на вадзiцельскае пасведчанне катэгорыi "А", якое дае права на кiраванне матацыклам. Аўтапаркоўка Грашовы рэгулятар На працягу блiжэйшых трох гадоў усе парковачныя месцы ў межах першага транспартнага кальца сталiцы стануць платнымi. Пра гэта паведамiў галоўны iнжынер УП "Гаражы i аўтастаянкi" Пётр Пруднiкаў. Гарадскiя ўлады спадзяюцца, што такiм чынам удасца хоць збольшага ўрэгуляваць складаную сiтуацыю з паркоўкай у памянёнай частцы Мiнска. На сёння ў межах першага кальца можна размясцiць толькi 3,3 тысячы машын, а патрэбнасцi ў 5 разоў большыя. Адначасова ўлады плануюць увесцi адмiнiстрацыйную адказнасць для аматараў паркавацца "на халяву". Мяркуецца, што ўжо ў наступным годзе ў парламент будзе ўнесена прапанова на заканадаўчым ўзроўнi замацаваць меры барацьбы са злоснымi неплацельшчыкамi грошай за карыстанне паркоўкай. У прыватнасцi, прапануецца даць права работнiкам платных парковак блакiраваць аўтамабiлi неплацельшчыкаў. Паводле папярэднiх разлiкаў спецыялiстаў, пасля ўвядзення штрафных санкцый парковачныя месцы вызваляць каля трэцi нядобрасумленных аўтааматараў. Аўтажарт "Даiшнiк" спынiў бландзiнку, якiя перавысiла хуткасць, i папрасiў яе прад’явiць правы. — Вам немагчыма дагадзiць! Толькi ўчора самi забралi ў мяне правы, а сёння патрабуеце, каб я iх вам паказала, — абураецца бландзiнка. Рубрыку вядзе Мікола Дзябёла.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнiстэрства ўнутраных спраў сумесна з Генеральнай пракуратурай i iншымi дзяржаўнымi органамi рыхтуе законапраект аб канфiскацыi транспартных сродкаў
|
|