21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сем разоў падумай — адзiн раз зрабi

26.08.2009 10:11 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сем разоў падумай — адзiн раз зрабi

Прамая лінiя

 

На пытаннi адказваюць загадчык кафедры этналогii i фальклору Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта культуры i мастацтваў, кандыдат фiлалагiчных навук Янка КРУК i старшы выкладчык гэтай жа кафедры Аксана КАТОВIЧ.

(Працяг. Пачатак у нумарах за 8, 13,14, 15 мая)

* Iна Мiкалаеўна з Мiнска. Калi я выходзiла замуж, пасля ЗАГСа нас сустракала свякроў, якая не была замужам — яна выхоўвала сына адна. Вянок напрыканцы вяселля здымала родная цётка мужа, якая таксама не была замужам. У жыццi ў мяне шмат праблем... Як можна выправiць сiтуацыю?

— Усё жывое iснуе толькi ў пары, таму ўдовы або тыя, хто скасаваў шлюб, не могуць быць ключавымi фiгурамi на вяселлi, у тым лiку сустракаць маладых i знiмаць вэлюм. Вяселле шмат у чым праграмуе жыццё маладых. Вашы праблемы створаны рукамi самых блiзкiх людзей.

* Непакояць з Брэсцкага раёна, Валянцiна Iванаўна. Майму ўнуку — 1,3 года. Нарадзiўся ён на трох нулях — 10 студзеня 2007 года. Калi нам лепей пахрысцiць дзiця? Мы б хацелi 5 чэрвеня — на Узнясенне.

— Цудоўна. Хрысцiце, i няхай дзiця расце i ўзвышаецца.

* Iрына Уладзiмiраўна, Валожынскi раён. У мяне такi клубок. Па-першае, дачка першай ахрысцiла дзяўчынку. Па-другое, у выканкаме праводзiўся агляд выканання абраду. Дачка выконвала ролю нявесты...

— I цалкам была апранута нявестай?

— Так. I распiсвалiся, i пярсцёнкi надзявалi. Зараз маёй дачцэ 22 гады, але ў яе няма каханага.

— Па-першае, 22 гады — гэта не крытычны ўзрост у сэнсе кахання i стварэння сям’i. З другога боку, думаю, што праблема завязалася. У такiм выпадку кажуць, што той хлопец, якi браў удзел у iнсцэнiроўцы, будзе "пераходзiць дарогу" кожны раз, як хтосьцi ў вашай дачкi будзе з’яўляцца на "гарызонце". Значыць, несапраўднага "мужа" трэба нейкiм чынам адвесцi. Выйсце адно: калi хтосьцi сур’ёзны з’явiцца на парозе, можна зрабiць нескладаны абрад: як толькi чалавек пойдзе з хаты, трэба падмесцi яго "сляды" ад парога шчоткай на шуфлiк, пасля чаго пакiнуць шчотку з шуфлiкам у вядры да ранiцы. "Смецце" пераначуе ў хаце, а тады ранiцай выкiньце яго. Хлопец застанецца ў хаце.

* Янiна Iванаўна з Мастоўскага раёна. У мяне ёсць дачка, не замужам. Цётка — родная сястра мужа падарыла пярсцёнак накшталт шлюбнага. Дачка зрабiла з яго два маленькiя пярсцёнкi i крыжык. Але мне падарунак гэты не спадабаўся. Таму што цётка наша — не замужняя. Цi не магла наша сваячка перадаць дачцэ незамужнюю долю?

— Вы правiльна разважаеце. Але цётка нiколi не была замужам цi развялася?

— Не была.

— А колькi гадоў цётцы?

— 75.

— Гэта кепска. Цяпер складзiце пярсцёнкi i крыжык, акрапiце iх святой вадой i пакiньце ў спакоi. Можаце запалiць яшчэ грамнiчную свечку, патрымаць прадметы над полымем, гэта iх ачысцiць. Усяго найлепшага вашай дачцэ.

* Тамара з Мiнска. Скажыце, калi напярэдаднi Вялiкадня памёр свёкр, цi можна сям’i пячы кулiчы, фарбаваць яйкi?

— Нi ў якiм разе. Памiрае чалавек... Што робяць? Заплюшчваюць вочы памерламу, закрываюць люстэрка, спыняюць гадзiннiк. Навошта спыняюць гадзiннiк? Таму што ён з года ў год паказваў не толькi будныя днi, але i святочныя. Цяпер ён паказвае: гадзiннiк спынены, святочны каляндар таксама. Для сваякоў памерлага надыходзiць памiнальны год, на працягу якога будуць спраўляцца толькi памiнальныя трызны — на трэцi, дзевяты, саракавы днi i ў год. На гэтым календары няма нi Вялiкадня, нi Ражства. Святочны гадзiннiк спынены. У вас — жалоба.

— А якiя сваякi павiнны вытрымлiваць гэту жалобу?

— Першае i другое пакаленнi — да года, трэцяе трымаецца толькi да 40-га дня.

— Падкажыце, калi ласка, цi можна хаваць чалавека ў рэчах iншага — жывога?

— Нельга. Не дарма старыя людзi раней спецыяльна рыхтавалi адзенне "на смерць".

— Дапусцiм, раптоўная смерць, i ў памерлага няма ў чым хаваць.

— Калi насiў чалавек, то перадаваць адзенне нельга — трэба купiць новае або, па магчымасцi, прывесцi ў парадак тое, што насiў памерлы. Вы ж разумееце: той, хто аддае сваё адзенне, аддае частку сваiх жыццёвых сiлаў.

Навошта чалавеку развязваюць рукi-ногi?

— Калiсьцi гэтага не рабiлi, бо чалавек на тым свеце не ходзiць.

* Звонiць Людмiла Мiкалаеўна з Уздзенскага раёна. Майго сына хрысцiла сястра, якая на момант хрышчэння была ў разводзе. Калi гэта дрэнна, цi можна як-небудзь выправiць сiтуацыю?

— Разведзеных у хросныя не бяруць. Хросныя бацькi — гэта, па-першае, не муж i жонка, а па-другое, яны павiнны мець свае шчаслiвыя, уладкаваныя сем’i — з дзецьмi, а яшчэ лепш — з унукамi. Павярнуць назад нiчога нельга.

* Мiхаiл Iванавiч з Мiнска. У пад’ездзе памерла суседка. Калi яе хавалi, труну паставiлi на лаву ля пад’езда. Цяпер суседкi баяцца на яе прысесцi...

— Акрапiце лаву святой вадой, знiмiце напластаванне той энергii. Да 40 дзён лепш лавай не карыстайцеся, а пасля — калi ласка.

* Мяне завуць Анатоль Аляксеевiч. Званю з Мiнска. Цi варта пазбаўляцца фотаздымкаў памерлай мацi?

— Калi на фотаздымках — выява мацi, зробленая пры жыццi, то такiя карткi варта захаваць як каштоўныя сямейныя рэлiквii, а калi фотаздымкi былi зроблены ў час пахавання мацi, то iх трэба палiць як мага хутчэй. Таму што яны адбiраюць усю жыццёвую энергiю.

* Жлобiн, Алена. У мужчыны, з якiм я сустракаюся, нядаўна памерла мацi. Цi можна зараз зарэгiстраваць адносiны?

— Рэгiструйце, але без вяселля.

* Навагрудак, Надзея Пятроўна. Апошнiм часам знаходжу ў хаце чужыя рэчы — па некалькi за раз...

— Можна пайсцi двума шляхамi. Збярыце знойдзеныя рэчы, вынесiце на скрыжаванне дарог i падпалiце. Але на заўтра вам могуць зноў што-небудзь падкiнуць. Таму вазьмiце асiнавы колiк — 50 см, забiце злева ад брамкi, i са злымi думкамi больш нiхто парог не пераступiць. Можна яшчэ пасыпаць каля хлява спасаўскi мак — каб замкнуць круг. Болей нiхто дрэннага не зробiць.

"Прамую лiнiю" правялi Святлана БАРЫСЕНКА i Наталля КАРПЕНКА.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытаннi адказваюць загадчык кафедры этналогii i фальклору Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта культуры i мастацтваў, кандыдат фiлалагiчных навук Я
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика