Злодзея спынiла... дрэва
Злодзея спынiла... дрэва
Пасажыр, якога з Мiнска ў пасёлак Бальшавiк падвозiў вадзiцель прыватнага ўнiтарнага прадпрыемства, па дарозе напаў на кiроўцу, схапiў яго за шыю i, заламаўшы руку, выпiхнуў з аўто i знiк. Праз паўтары гадзiны ўгоншчыка ўдалося "запеленгаваць" паблiзу пасёлка Бальшавiк: злачынца паспрабаваў на аўтамабiлi ўцячы ад супрацоўнiкаў мiлiцыi. Аднак не справiўся з кiраваннем, i аўтамабiль ударыўся ў дрэва. Затрыманы, як высветлiлася, 22-гадовы непрацуючы жыхар вёскi Дубаўляны, раней судзiмы за разбой, крадзяжы, угоны i хулiганства. Ігар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасажыр, якога з Мiнска ў пасёлак Бальшавiк падвозiў вадзiцель прыватнага ўнiтарнага прадпрыемства, па дарозе напаў на кiроўцу, схапiў яго за шыю i, з
|
|