Без Жаўнова, Кутузава, Калачова...
Без Жаўнова, Кутузава, Калачова...
Спорт-тайм Галоўны трэнер зборнай Беларусi Бернд Штанге назваў iмёны 26 футбалiстаў, якiя будуць рыхтавацца да таварыскага матча са зборнай Германii 27 мая ў Кайзерслаўтэрне. Зборная Беларусi збярэцца ў Мiнску 19 мая, а на наступны дзень накiруецца ў нямецкi Руйт, дзе цэлы тыдзень i будзе рыхтавацца да спарынгу. На вучэбна-трэнiровачны збор выклiканы: варатары — Антон Амельчанка ("Масква", Расiя), Васiль Хамутоўскi ("Карл Цэйс", Германiя), Сяргей Верамко (БАТЭ, Барысаў); палявыя iгракi — Iгар Шытаў ("Тарпеда", Жодзiна), Ягор Фiлiпенка ("Спартак", Расiя), Раман Кiрэнкiн ("Тарпеда", Жодзiна), Кiрыл Паўлючак ("Дынама", Мiнск), Арцём Радзькоў, ("Хiмкi", Расiя), Аляксандр Глеб ("Арсенал", Англiя), Павел Пласконны ("Панiонiс", Грэцыя), Антон Пуцiла ("Гамбург", Германiя), Дзмiтрый Лянцэвiч ("Багемiянс", Прага), Аляксандр Кульчы, Сяргей Амельянчук (абодва — "Растоў", Расiя), Арцём Чэлядзiнскi, Мiкалай Кашэўскi (абодва — "Металург", Украiна), Уладзiмiр Карыцька ("Чарнаморац", Украiна), Максiм Рамашчанка ("Бурсаспор", Турцыя), Аляксандр Паўлаў ("Днепр", Магiлёў), Вячаслаў Глеб, Арцём Канцавы (абодвы — МТЗ-РIПА, Мiнск), Вiталь Булыга ("Луч-Энергiя", Расiя), Андрэй Чухлей ("Дынама", Мiнск), Сяргей Карнiленка ("Днепр", Украiна), Вiталь Радзiвонаў (БАТЭ, Барысаў). Першапачаткова ў спiсе было прозвiшча Цiмафея Калачова, праўда, на наступны дзень з фармулiроўкай "з-за праблем са здароўем" яно знiкла. Няма сярод выклiканых на збор Юрыя Жаўнова i Вiталя Кутузава, якiя зараз траўмаваныя. Сёлета зборная Беларусi правядзе яшчэ некалькi спарынгаў: 2 чэрвеня — у гасцях з Фiнляндыяй, 20 жнiўня прыме ў Мiнску каманду Аргенцiны, а 19 лiстапада сустрэнецца на выездзе з футбалiстамi Кiпра. "Барселона" рыхтуецца купiць Кака Прэзiдэнт "Барселоны" Лапорта i савет дырэктараў клуба рыхтуюцца здзейснiць самую гучную здзелку з моманту прыходу Лапорты ў клуб, калi "Барса" перахапiла ў "Манчэстар Юнайтэд" паўабаронцу Раналдзiньё. Пакуль "Мiлан" вядзе перамовы з "Барселонай" па пераездзе ў Iталiю Раналдзiньё i Дзамброты, Лапорта мае намер пераканаць "расанеры" развiтацца з бразiльскай зоркай Кака. Лапорта гатовы ў абмен на Кака развiтацца з Раналдзiньё, Дзамбротай i Дэкай i дваццаццю мiльёнамi еўра. У гэтым выпадку бразiлец можа стаць самым дарагiм iграком у гiсторыi футбола. За Аршавiна прапануюць 20 мiльёнаў Пасля перамогi расiйскага футбольнага клуба "Зенiт" у фiнальным розыгрышы Кубка УЕФА трэнер пiцерскай каманды Дзiк Адвакаат прызнаў, што летам каманду пакiне яе лiдар Андрэй Аршавiн. Як стала вядома, англiйскi клуб "Манчэстар Сiцi" гатовы выкласцi за Аршавiна 10 мiльёнаў фунтаў стэрлiнгаў (каля 20 мiльёнаў долараў). Шаўчэнка пераходзiць у "Фенербахчэ" Турэцкая газета "Фотамач" паведамiла аб тым, што стамбульскi футбольны клуб "Фенербахчэ" дамовiўся аб пераходзе ў каманду форварда англiйскага "Чэлсi" Андрэя Шаўчэнкi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галоўны трэнер зборнай Беларусi Бернд Штанге назваў iмёны 26 футбалiстаў, якiя будуць рыхтавацца да таварыскага матча са зборнай Германii 27 мая ў Кай
|
|