Адам Глобус. PLAY.BY. ЖлабіхаУ жыцці я сустракаў толькі адну эталонную жлабіху. Ёй не пашанцавала, яна патанула ў возеры. Адам Глобус. Літаратар, мастак і выдавец. Напісаў двадцаць аўтарскіх кніжак паэзіі і прозы, найбольш вядомыя сярод их — «Парк», «Койданава», «Толькі не гавары маёй маме» і «Дамавікамерон». Ягоныя вершы і апавяданні перакладаліся на асноўныя мовы свету і на такія экзатычныя, як асецінская ды каталонская. Сёлета ў Маскве выйшлі выбраныя творы Глобуса ў зборніку пад назваю «Лирика BY». Нягледзячы на ўсё гэта, кажа, што добрых жанчын у яго было больш, чым добрых вершаў. Быў цёплы травеньскі вечар, яна паехала з нашай вялікай кампаніяй на пікнік, палезла ў ваду і захлынулася. Звалі жлабіху — Лёль, яе поўнае імя было Лёля, але мы называлі яе Лёль. Жлабіха Лёль гучыць лепей за жлабіху Лёлю. Магу памыляцца, але выразней — Лёль. Сярод нас была адна адзіная жлабіха, і мы яе любілі, як любяць выключэнне з правілаў. Нашая Лёль мацюкаецца? Выдатна! Лёль, мацюкайся, мы ўсе ў захапленні ад тваіх шматпавярховых мацюкоў! Лёль, кажа, што ўсе мужыкі вырадкі і казлы? Лёль, паўтары пра казлакексаў яшчэ раз, мы проста паміраем ад смеху. Лёль прагартала нейкую там брашурку і цяпер лічыць, што ўсіх мужчын трэба растрэльваць на месцы? Лёль, у майго дзядзькі ёсць паляўнічая стрэльба, мо табе яе прынесці, і адстрэл мужыкоў ты пачнеш сягоння! Лёль была непрыстойна тоўстая, а вопратка на ёй была заўсёды не яе памераў, ці то завяліка-вялікая, ці то замалая зусім. І ўсе рэчы былі чорнага колеру. Валасы і вочы ў Лёль таксама былі чарнюшчыя. А самы чорны ў Лёль быў язык. Калі Лёль адкрывала рот, з яе чорнюшчага языка зляталі такія чорныя словы, што непадрыхтаваны слухач рабіў выгляд, што ён проста не чуе той чарнаты. Дык чаму ж мы яе любілі? Пэўна, усе адчувалі яе блізкі сыход, і хацелі аддаць ёй сваю любоў наперад. Аддалі, і паплакалі на пахаванні, паглядзеўшы на Лёль у вэлюмнай белай сукенцы астатні раз. Мы ж думалі, што развіталіся з Лёль, і з Лёль мы сапраўды развіталіся, а жлабіха засталася. Жудасная брыдкаязыкая жлабіха пачала ўсяляцца ў нашых дзяўчат і жанчын. «Усе мужыкі — вырадкі!» — верашчыць яна рознымі галасамі. Мужчыны азіраюцца на гістэрычнае верашчанне і паціскаюць плячыма. «Усе мужыкі — непаўнавартасныя істоты!!!» — не сунімаецца рознатварая жлабіха. Мужчына ўздымае кулак па-над тварком жлабіхі, тая прысядае, сціскаецца ад сполаху і сіпіць: «Я — жанчына!» Кулак апускаецца. «Я не дазволю выціраць аб сябе ногі!» — крычыць жлабіха на апушчаны кулак. Мужчынскі кулак разбівае твар жлабіхі. «Мяне гвалцяць!» — лямантуе жлабіха. «Мяне згвалцілі!» — лямантуе жлабіха на ўвесь свет. Мужчына сыходзіць, а жлабіха лётае і крычыць пра згвалтаванне. Толькі ніхто не верыць ёй. Усе ж ведаюць, што жлабіху ніхто не гвалціў. Нашую Лёль таксама ніхто ніколі не гвалціў. Мы яе ўсе любілі, але нашыя чэлесы не прымалі нават эталонную жлабіху Лёль. Мой чэлес проста сам перапаўзаў з адной калашыны ў другую, каб быць як найдалей ад жлабіхі. Праўда! Жлабіха Лёль так і сплыла ў іншы свет з цнотаю. Лёль сплыла, а жлабіха засталася з вамі… P.S. У аснове апавядання ляжаць рэальныя факты. У сапраўднасці жлабіха Лёль насіла імя Фаня, і яна сапраўды захлынулася ў азёрнай вадзе. Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У жыцці я сустракаў толькі адну эталонную жлабіху. |
|