Пад Мінскам разбiўся аэрастат
Пад Мінскам разбiўся аэрастат
У мiнулую пятнiцу вечарам ля вёскi Сёмкава Мiнскага раёна пацярпеў катастрофу аэрастат АХА-10. Як паведамiў карэспандэнту "Звязды" прэс-сакратар Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Вiталь Навiцкi, трагiчнае здарэнне адбылося каля васьмi гадзiн вечара. Паветраны шар, у якiм акрамя iнструктара, якому i належаў аэрастат, знаходзiлася сям’я iндывiдуальнага прадпрымальнiка — бацька, мацi i iх васьмiгадовая дачка — зачапiўся за стрэхi двух будынкаў. У вынiку iнструктар i дзяўчынка не змаглi ўтрымацца — вывалiлiся з карзiны i ўпалi ўнiз. А аэрастат праляцеў яшчэ некаторую адлегласць i ўпаў на зямлю, пасля чаго ўзарвалiся тры газавыя балоны, што знаходзiлiся ў гандоле: карзiна шара загарэлася. На жаль, нi мужчына, нi жанчына не выратавалiся — загiнулi. Іх дачка, якая пры падзеннi атрымала траўмы, была змешчана ў бальнiцу. Мiж iншым, у будынках, за якiя зачапiўся шар, зафiксаваны нязначныя пашкоджаннi. Паводле папярэдняй iнфармацыi, прычынай падзення аэрастата стала рэзкая змена надвор’я — падняўся моцны вецер. Iгар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мiнулую пятнiцу вечарам ля вёскi Сёмкава Мiнскага раёна пацярпеў катастрофу аэрастат АХА-10. |
|