21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Закон Рэспублiкi Беларусь

26.08.2009 10:12 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Закон Рэспублiкi Беларусь

Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях абавязковага бясплатнага экзэмпляра дакументаў i бiблiятэчнай справы

Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 9 красавiка 2008 года Адобраны Саветам Рэспублiкi 16 красавiка 2008 года

Артыкул 1. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 13 студзеня 1995 года "Аб друку i iншых сродках масавай iнфармацыi" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., № 12, ст. 121; Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь. 1998 г., № 5, ст. 27; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2007 г., № 305, 2/1398) наступныя змяненнi:

1. Артыкул 27 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Артыкул 27. Абавязковая бясплатныя экзэмпляры перыядычных друкаваных выданняў

Абавязковыя бясплатныя экзэмпляры перыядычных друкаваных выданняў, у тым лiку вызваленых ад дзяржаўнай рэгiстрацыi ў адпаведнасцi з артыкулам 12 гэтага Закона, адразу пасля друкавання рассылаюцца заснавальнiку (сазаснавальнiкам), рэгiструючаму органу, а таксама ва ўстанову "Нацыянальная кнiжная палата Беларусi", дзяржаўную ўстанову "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi", дзяржаўную ўстанову "Прэзiдэнцкая бiблiятэка Рэспублiкi Беларусь", дзяржаўную ўстанову "Цэнтральная навуковая бiблiятэка iмя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi", iншыя арганiзацыi згодна з пералiкам, якi вызначаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Парадак рассылкi абавязковых бясплатных экзэмпляраў перыядычных друкаваных выданняў, пералiк арганiзацый, якiя маюць права на атрыманне абавязковых бясплатных экзэмпляраў перыядычных друкаваных выданняў, вызначаюцца палажэннем аб абавязковым бясплатным экзэмпляры дакументаў, якi зацвярджаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.".

2. У абзацы дзесятым артыкула 50 словы "прадстаўлення абавязковых экзэмпляраў" замянiць словамi "рассылкi абавязковых бясплатных экзэмпляраў перыядычных друкаваных выданняў".

Артыкул 2. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 22 сакавiка 1995 года "Аб бiблiятэчнай справе ў Рэспублiцы Беларусь" у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 11 лiстапада 2002 года (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., № 20, арт. 238; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2002 г., № 128, 2/896; 2007 г., № 173, 2/1362) наступныя змяненнi i дапаўненне:

1. У артыкуле 1:

у абзацы другiм словы ", культурна-асветнiцкай i адукацыйнай" замянiць словамi "i культурнай";

у абзацы дванаццатым словы "бiблiятэчных фондаў" замянiць словамi "iнфармацыйных рэсурсаў".

2. У абзацы трэцiм часткi першай артыкула 4 словы "бiблiятэчных фондаў" замянiць словамi "iнфармацыйных рэсурсаў".

3. Абзац пяты артыкула 14 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"правядзенне культурна-асветнiцкай работы, накiраванай на садзейнiчанне духоўнаму развiццю карыстальнiкаў бiблiятэк.".

4. У частцы першай артыкула 15:

з абзаца трэцяга словы ", пералiк якiх вызначаецца i зацвярджаецца заснавальнiкам па ўзгадненню з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь" выключыць;

абзац восьмы выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"зацвярджаць па ўзгадненню з заснавальнiкамi правiлы карыстання бiблiятэкай, распрацаваныя на аснове тыпавых правiл карыстання бiблiятэкамi, якiя зацвярджаюцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь;".

5. У абзацы чацвёртым артыкула 16 словы "глабальных камп’ютэрных сетак" замянiць словамi "сусветных баз даных".

6. У артыкуле 19:

у частцы першай словы ", пераразмеркавання i ўзаемавыкарыстання" замянiць словамi "i пераразмеркавання дакументаў, узаемавыкарыстання iнфармацыйных рэсурсаў";

у частцы другой:

абзац другi выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"атрымання абавязковых бясплатных экзэмпляраў дакументаў;";

з абзаца чацвёртага слова ", мiждзяржаўнага" выключыць;

пасля часткi другой дапоўнiць артыкул часткай наступнага зместу:

"Парадак рассылкi абавязковых бясплатных экзэмпляраў дакументаў, вiды дакументаў, якiя адносяцца да абавязковага бясплатнага экзэмпляра, пералiк бiблiятэк, якiя маюць права на атрыманне абавязковых бясплатных экзэмпляраў дакументаў, вызначаюцца палажэннем аб абавязковым бясплатным экзэмпляры дакументаў, якое зацвярджаецца Урадам Рэспублiкi Беларусь.";

частку трэцюю лiчыць часткай чацвёртай.

7. У частцы пятай артыкула 20 словы "дакументаабмену памiж бiблiятэкамi" замянiць словамi "унутрырэспублiканскага дакументаабмену".

8. Артыкул 23 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Артыкул 23. Дзяржаўная ўстанова "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi"

Дзяржаўная ўстанова "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi" з’яўляецца галоўнай унiверсальнай навуковай бiблiятэкай, носьбiтам агульначалавечых духоўных каштоўнасцей, скарбнiцай культурных здабыткаў народа, яго нацыянальнай памяцi. Дзяржаўная ўстанова "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi" не можа быць перапрафiляваная.

Дзяржаўная ўстанова "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi" дзейнiчае ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, у тым лiку са статутам, зацверджаным Урадам Рэспублiкi Беларусь, а таксама з мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь.

Дзяржаўная ўстанова "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi" задавальняе унiверсальныя iнфармацыйныя патрэбнасцi грамадства i з’яўляецца:

рэспублiканскiм iнфармацыйным i сацыякультурным цэнтрам;

рэспублiканскiм цэнтрам аўтаматызаванай iнфармацыйна-бiблiятэчнай сiстэмы (АIБС);

рэспублiканскiм галiновым цэнтрам iнфармацыi па культуры i мастацтву;

нацыянальным цэнтрам мiжбiблiятэчнага абанемента, цэнтрам унутрырэспублiканскага дакументаабмену i пераразмеркавання дакументаў;

каардынацыйным i метадычным цэнтрам рэспублiканскага значэння ў галiне бiблiятэчнай справы;

навукова-даследчай установай па бiблiятэказнаўству, бiблiяграфазнаўству, кнiгазнаўству;

мiжгалiновым дэпазiтарыем Рэспублiкi Беларусь, дэпазiтарыем матэрыялаў ААН i iншых мiжнародных арганiзацый.

Дзяржаўная ўстанова "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi" выконвае наступныя асноўныя функцыi:

фармiруе, зберагае, пастаянна захоўвае i прадастаўляе карыстальнiкам бiблiятэкi найбольш поўны збор айчынных дакументаў i беларусiкi, навукова значных замежных дакументаў;

ажыццяўляе збор дакументаў у лiчбавай форме, пры неабходнасцi стварае копii дакументаў у лiчбавай форме з захаваннем правоў на аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi;

арганiзуе доступ да нацыянальных i сусветных баз даных;

арганiзуе бiблiяграфiчны ўлiк публiкацый аб Рэспублiцы Беларусь, удзельнiчае ў арганiзацыi i вядзеннi бiблiяграфiчнага ўлiку нацыянальнага дакумента;

фармiруе абменныя бiблiятэчныя фонды для ажыццяўлення ўнутрырэспублiканскага дакументаабмену i пераразмеркавання дакументаў, мiжнароднага дакументаабмену;

забяспечвае каардынацыю ўзаемадзеяння бiблiятэк i iнфармацыйных арганiзацый па ўзаемавыкарыстанню iнфармацыйных рэсурсаў, вядзенню нацыянальнага зводнага электроннага каталога;

ажыццяўляе метадычнае забеспячэнне дзейнасцi бiблiятэк, накiраванае на ўкараненне новых iнфармацыйных тэхналогiй;

набывае ў першачарговым парадку бiблiятэчныя зборы ў вядомых пiсьменнiкаў, дзеячаў культуры i навукi, iх наследнiкаў (пры ўмове захавання гэтых збораў як унiкальных калекцый), а таксама ў букiнiстычных кнiгарнях i на аўкцыёнах;

ажыццяўляе навукова-даследчую дзейнасць у сферы бiблiятэказнаўства, бiблiяграфазнаўства, кнiгазнаўства;

прадастаўляе дакументы, бiблiя- графiчную i iншую iнфармацыю ў адпаведнасцi з правам грамадзян на бiблiятэчнае, iнфармацыйнае i даведачна-бiблiяграфiчнае абслугоўванне;

праводзiць культурна-асветнiцкую работу, накiраваную на садзейнiчанне духоўнаму развiццю карыстальнiкаў бiблiятэкi;

ажыццяўляе выдавецкую i палiграфiчную дзейнасць, накiраваную на падрыхтоўку i выпуск iнфармацыйных (у тым лiку бiблiяграфiчных) i метадычных матэрыялаў, навуковых публiкацый у галiне бiблiятэчнай справы, бiблiяграфii, кнiгазнаўства i сумежных навук;

удзельнiчае ў фармiраваннi i правядзеннi адзiнай дзяржаўнай палiтыкi ў галiне бiблiятэчнай справы.

Дзяржаўная ўстанова "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi" фiнансуецца за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту, а таксама за кошт сродкаў, прадугледжаных гэтым Законам.

Маёмасць дзяржаўнай установы "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi" з’яўляецца ўласнасцю Рэспублiкi Беларусь i належыць гэтай установе на праве аператыўнага кiравання, за выключэннем даходаў ад прадпрымальнiцкай дзейнасцi, якiя паступаюць у самастойнае распараджэнне бiблiятэкi i ўлiчваюцца на асобным балансе.".

9. У частцы другой артыкула 24 слова "Навукова-метадычнымi" замянiць словам "Метадычнымi".

10. У частцы другой артыкула 26 слова "рэспублiкi" замянiць словамi "Рэспублiкi Беларусь".

11. У абзацы чацвёртым часткi другой артыкула 27 словы "iнфармацыйных рэсурсаў" замянiць словамi "баз даных".

Артыкул 3. Дапоўнiць Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях ад 21 красавiка 2003 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2003 г., № 63, 2/946) артыкулам 22.14 наступнага зместу:

"Артыкул 22.14 Парушэнне ўстаноўленага парадку рассылкi абавязковых бясплатных экзэмпляраў дакументаў

Парушэнне ўстаноўленага парадку рассылкi абавязковых бясплатных экзэмпляраў дакументаў, якiя не адносяцца да перыядычных друкаваных выданняў, —

цягне накладанне штрафу ў памеры ад дваццацi да пяцiдзесяцi базавых велiчынь.".

Артыкул 4. Унесцi ў Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях ад 20 снежня 2006 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2007 г., № 14, 2/1291; № 121, 2/1326; № 132, 2/1330; № 175, 2/1370; № 305, 2/1397, 2/1401; 2008 г., № 14, 2/1417) наступныя дапаўненнi:

1. Частку 1 артыкула 3.2 пасля лiчбаў "22.13," дапоўнiць лiчбамi "22.14,".

2. Пункт 54 часткi 1 артыкула 3.30 пасля лiчбаў "22.7 — 22.9," дапоўнiць лiчбамi "22.14,".

Артыкул 5. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у шасцiмесячны тэрмiн:

прывесцi рашэннi Урада Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

забяспечыць прывядзенне рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, падначаленымi Ураду Рэспублiкi Беларусь, iх нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з гэтым Законам;

прыняць iншыя меры, неабходныя для рэалiзацыi палажэнняў гэтага Закона.

Артыкул 6. Гэты Закон уступае ў сiлу праз дзесяць дзён пасля яго афiцыйнага апублiкавання, за выключэннем артыкулаў 3 i 4, якiя ўступаюць у сiлу праз шэсць месяцаў пасля ўступлення ў сiлу гэтага Закона.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

2 мая 2008 года, г. Мiнск.

№ 337 — З

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях абавязковага бясплатнага экзэмпляра дакументаў i бiблiятэчнай
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика