Абзац
Абзац
* Вядомая паэтэса, першы сакратар Саюза пісьменнiкаў Масквы Рыма Казакова памерла ўчора ў Падмаскоўi на 77-м годзе жыцця. Згодна з папярэдняй iнфармацыяй, прычынай смерцi стаў тромб, якi адарваўся. * У мiнулую нядзелю ў Брэсцкай вобласцi зафiксавана 8 пажараў, 7 з якiх, па папярэднiх даных, з’явiлiся вынiкам прамога папа-дання маланкi. Усе пажары адбылiся ў прыватным сектары. Пашкоджаныя два жылыя дамы, а таксама гаспадарчыя пабудовы, у т.л. гараж i аўтамабiль "Аudi-80" 1988 года выпуску, якi там знаходзiўся. * Пракуратура Шумiлiнскага раёна праводзiць праверку па факце смерцi вучня 3-га класа, цела якога было знойдзена ў старым халадзiльнiку ў разбураным доме, за 10 метраў ад дома, дзе пражывае яго сям’я. Па папярэдняй версii, дзiця залезла ў старую халадзiльную камеру, дзверы закрылiся, а адкрыць iх можна толькi звонку. Хутчэй за ўсё, смерць дзiцяцi наступiла ад пераахаладжэння. Хлопчык быў шостым дзiцем у сям’i, яго бацькам па 50 гадоў, астатнiя дзецi ў сям’i ўжо дарослыя. Дзiця сталi шукаць 13 мая, да яго пошукаў былi падключаны, акрамя супрацоўнiкаў мiлiцыi i выратавальнiкаў, леснiкi, работнiкi камунальных службаў, авiяцыя. * Незвычайна гарачае для мая надвор’е зарэгiстравана ў заходняй i ўсходняй Сiбiры, паведамляюць iнфармагенцтвы. Удзень слупок тэрмометра ў Хакасii, на поўднi Краснаярскага краю, Новасiбiрскай вобласцi ўзняўся да 30-градуснай адзнакi. Такой гарачынi не назiраецца нават на Чарнаморскiм узбярэжжы Каўказа. * Мiнiстр абароны Iспанii Кармэ Чакон (на фота) дастаўлена ўчора ўвечары ў радзiльны дом, дзе павiнна нарадзiць свайго першынца. У снежнi мiнулага года першая ў гiсторыi Iспанii жанчына — мiнiстр абароны ўзяла шлюб. * У Данецкай вобласцi расце лiк шпiталiзаваных пасля правядзення вакцынацыi ад адру i краснухi, колькасць якiх па стане на ранiцу 18 мая склала 92 чалавекi, у т.л. 87 дзяцей (вучнi 10—11 класаў). Некалькiмi днямi раней у Краматорску памёр вучань 11-га класа, якi за дзень да гэтага прайшоў такую вакцынацыю. Пасля шпiталiзацыi ў iнфекцыйнае аддзяленне гарадской бальнiцы са скаргамi на галаўны боль i высокую тэмпературу ён памёр у рэанiмацыi. Створана медыцынская камiсiя, якая расследуе iнцыдэнт. * Масавая гiбель цялят адбылася ў Мазырскiм раёне. У вёсцы Скрыгалава здарыўся пажар, з палаючага памяшкання ўдалося эвакуяваць 90 жывёлiн, а 45 цялят ва ўзросце да 3 месяцаў загiнулi. Поўны абзац * Пiлот невялiкага аднаматорнага самалёта ў Тэхасе здзейснiў незвычайную пасадку ў адным з мясцовых аэрапортаў — ён прызямлiўся на iншы самалёт, якi ў гэты час спрабаваў узляцець. Па папярэднiх даных, самалёт, якi заходзiў на пасадку, зачапiўся шасi за крыло другога. Пацярпелых няма, праводзiцца расследаванне. Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вядомая паэтэса, першы сакратар Саюза пісьменнiкаў Масквы Рыма Казакова памерла ўчора ў Падмаскоўi на 77-м годзе жыцця. Згодна з папярэдняй iнфармацыя
|
|