Новае палажэнне аб дыпламатычнай службе будзе дзейнічаць у Беларусi з 1 лiпеня
Новае палажэнне аб дыпламатычнай службе будзе дзейнічаць у Беларусi з 1 лiпеня
Новае палажэнне аб дыпламатычнай службе зацверджана ў Беларусi ўказам Прэзiдэнта № 276. У дакуменце ўпершыню сабраны разам палажэннi наконт дыпламатычнай службы, якiя да гэтага часу змяшчалiся ў розных нарматыўных прававых актах. У палажэннi рэгламентаваны правы i абавязкi дыпламатычных работнiкаў, замацаваны дадатковыя дзяржаўныя матэрыяльныя i сацыяльныя гарантыi работнiкам дыпламатычнай службы i членам iх сем’яў у якасцi кампенсацыi абмежаванняў, што добраахвотна прымаюцца iмi, на дыпламатычнай службе, а таксама асаблiва складаных умоў i рызык, звязаных з яе праходжаннем. Прыняцце ўказа садзейнiчае захаванню i прыцягненню на дыпламатычную службу Рэспублiкi Беларусь найбольш квалiфiкаваных кадраў, што адпавядае рэалiзацыi доўгатэрмiновых нацыянальных iнтарэсаў дзяржавы, адзначылi ў прэс-службе. Указ уступае ў сiлу з 1 лiпеня 2008 года. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новае палажэнне аб дыпламатычнай службе зацверджана ў Беларусi ўказам Прэзiдэнта № 276. |
|