21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларускі шоў-бізнэс мае сваю энцыклапедыю

26.08.2009 10:41 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прыватны выдавец Зьміцер Колас выпусьціў у сьвет “Энцыкляпэдыю беларускай папулярнай музыкі”.

Вячаслаў Ракіцкі

Упершыню ў адным выданьні падаюцца творчыя біяграфіі каля 500 удзельнікаў беларускага шоў-бізнэсу - кампазытараў, музыкаў, сьпевакоў, паэтаў, прадусараў, гукарэжысэраў, якія працуюць у розных стылях і жанрах гэтак званай папулярнай музыкі. Унікальнасьць выданьня яшчэ і ў тым, што энцыкляпэдыя мае не вялікі аўтарскі калектыў, а практычна аднаго аўтара - музычнага крытыка Зьмітра Падбярэскага.

Вячаслаў Ракіцкі: “Зьміцер, ты, па сутнасьці, выканаў шматгадовую працу цэлага аддзелу навукова-дасьледчага інстытуту. Толькі некалькі чалавек крыху табе дапамагалі. Як асьмеліўся на такі праект? Як змог гэта пацягнуць?”

Зьміцер Падбярэскі: “Справа ў тым, што пра большасьць выканаўцаў, якія папулярныя ў розных слаях грамадзтва, няма ніякіх энцыкляпэдычных зьвестак. І я падумаў, што такую інфармацыю трэба сабраць і зьмясьціць у адным месцы, каб пра гэтых музыкаў як найменей забываліся. Дый самі музыкі, як я зразумеў у час працы над кнігай, забываюць, што яны рабілі, прыкладам, пяць гадоў таму. А пра тыя гурты, якія існавалі пры канцы 1960-х гадоў, сёньня ўжо ўвогуле мала хто памятае”.

Ракіцкі: “Наколькі поўная гэтая энцыкляпэдыя? Ці бачыш сам, што засталіся белыя плямы?”

Падбярэскі: “Поўнай яна прынцыпова быць ня можа. Усясьветны досьвед паказвае, што зрабіць на сто адсоткаў поўным падобнае выданьне практычна немагчыма. Натуральна, там не хапае многіх імёнаў з розных прычынаў. Некаторыя людзі проста не адказалі на пытаньні анкеты, якую я дасылаў. Асабліва гэта тычыцца тых, хто жыве па-за межамі Беларусі. Да некаторых, як, прыкладам, да Яўгена Грышмана я так і ня здолеў дабрацца. Пра некаторых людзей ужо, на жаль, атрымаць зьвесткі і немагчыма, як, прыкладам, пра Анатоля Гілевіча”.

Ракіцкі: “Чаму навукова-дасьледчыя інстытуты не вывучаюць сучасную папулярную музыку? У Беларусі застаецца жывучым стэрэатып, што поп-музыка ня ёсьць мастацтвам?”

Падбярэскі: “Калі браць папулярную песьню, дык яна ў бальшыні сваёй, магчыма, і не зьяўляецца мастацтвам. Але тым ня меней выканаўцы такіх песень існуюць, выдаюць дыскі. А чаму не вывучаецца?.. У Беларусі сапраўды існуе грэблівае стаўленьне да гэтак званых “лёгкіх жанраў”. Але ж ці лёгкія жанры ў джазавай музыцы?! Яна часам больш складаная, чым музыка акадэмічная”.

Ракіцкі: “А вы не баіцеся, што ў вашай энцыкляпэдыі згубяцца сярод поп-выканаўцаў джазавыя і рок-музыкі?”

Падбярэскі: “Не, я не баюся. Пра поп-выканаўцаў часьцей гавораць, пішуць, іх больш паказваюць па тэлебачаньні. Але вельмі многія зь іх ня здольныя зрабіць сольнага канцэрта, а джазавыя музыкі і рок-выканаўцы выступаюць з сольнымі канцэртамі. Папса - вельмі спэцыфічная галіна. Але дыскрымінаваць яе ў падобнага роду даведніках ці абмінаць увагай нельга”.

Ракіцкі: “Тэрмін “папулярная музыка” вельмі ўмоўны, спрэчны. Працуючы над такой кнігай, як ты вызначаў, што ёсьць папулярная музыка?”

Падбярэскі: “У шырокім значэньні я называю папулярнай музыкай усю музыку, якая папулярная ў пэўных асяродках. Там могуць быць і песьні бардаў, і папулярныя мэлёдыі, як, прыкладам, адажыё з балету “Маленькі прынц” Яўгена Глебава. У больш вузкім значэньні поп-музыка - гэта тая творчасьць, якая мае карані ў блюзавай традыцыі. Менавіта з блюзу выйшаў рок-н-рол, дый папулярная песьня таксама. Да іх я далучаў таксама песьні бардаў, калі яны запісваліся ў студыях з акампанэмэнтам гурту ці аркестру”.

Ракіцкі: “А ці мае беларуская папулярная музыка нейкія свае мастацкія парамэтры?”

Падбярэскі: “У Беларусі ўсталяваўся вельмі цікавы напрамак, які мае і сваё вызначэньне - фолк-мадэрн. Такога паняцьця я нідзе больш не сустракаў. А ў цэлым беларуская папулярная музыка знаходзіцца, я так лічу, у рэчышчы ўсясьветнай папулярнай музыкі”.

Ракіцкі: “Наколькі ваша праца будзе запатрабаванай? Дзе будзе кніга прадавацца? Ці рэальнае яе трапляньне ў бібліятэкі?”

Падбярэскі: “Я думаю, што бібліятэкі будуць гэтую кнігу набываць. А як яна будзе распаўсюджвацца, гэта ўжо клопат выдаўца Зьмітра Коласа. Калі зважаць на ягоны вопыт, раз ён замест плянаванай тысячы асобнікаў надрукаваў дзьве тысячы, напэўна ж, кніга будзе запатрабаваная”.





Первоисточник: Радыё Свабода

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прыватны выдавец Зьміцер Колас выпусьціў у сьвет “Энцыкляпэдыю беларускай папулярнай музыкі”. Вячаслаў РакіцкіУпершыню ў адным выданьні падаюцца творчыя біяграфіі каля 500 удзельнікаў беларускага шоў-бізнэсу - кампазытараў, музыкаў, сьпевакоў, паэтаў, прадусараў, гукарэжысэраў, якія працуюць у розных стылях і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика