Амфітэатр i аквапарк з’явяцца ў Кобрыне
Амфітэатр i аквапарк з’явяцца ў Кобрыне
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 20 мая сустрэўся з членам Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу па дзяржаўным будаўнiцтве, мясцовым самакiраваннi i рэгламенце Вiктарам Кучынскiм. Кiраўнiк дзяржавы праiнфармаваны аб дзейнасцi дэпутата ў Кобрынскай выбарчай акрузе, праблемах, што iснуюць у горадзе i раёне. У прыватнасцi, размова iшла аб рабоце самага буйнога ў горадзе прадпрыемства РУВП "Кобрынскi iнструментальны завод "Сiтома", неабходнасцi павышэння яго эканамiчных паказчыкаў i вываду на якасна новы ўзровень работы. Абмеркаваны таксама праблемныя пытаннi, звязаныя з добраўпарадкаваннем Кобрына. Паводле слоў дэпутата, у блiжэйшы час тут плануецца заасфальтаваць 122 км дарог, пабудаваць амфiтэатр, аквапарк, новы Дом культуры, а таксама рэканструяваць гарадскi стадыён i парк. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 20 мая сустрэўся з членам Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу па дзяржаўным будаўнiцтве |
|