Прэзідэнт Беларусi адзначыў дзяржузнагародамi 74 грамадзян краiны
Прэзідэнт Беларусi адзначыў дзяржузнагародамi 74 грамадзян краiны
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка адзначыў дзяржаўнымi ўзнагародамi 74 грамадзян краiны за высокае прафесiйнае майстэрства, узорнае выкананне службовых абавязкаў, плённую грамадскую дзейнасць, дасягненне высокiх вытворчых паказчыкаў, смелыя i рашучыя дзеяннi па прадухiленні i раскрыцці злачынстваў, заслугi ў развiццi судовай сiстэмы, машынабудавання, сельскагаспадарчай вытворчасцi, транспартнай галiны, будаўнiчага комплексу рэспублiкi, навукi, культуры, адукацыi. Ордэна Айчыны ІII ступенi ўдастоены старшыня савета Мiнскай гарадской арганiзацыi ветэранаў Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Канстанцiн Раманчанка. Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны работнiкi Мiнскага маторнага завода Уладзiмiр Баешка i Валянцiн Галаўня, апаратчык прадзiльнага цэха ААТ "Палiмiр" Аляксандр Балтрушэвiч, старшыня СВК "Малабераставiцкi элiтгас" Бераставiцкага раёна Анатоль Коханаў, суддзя Вярхоўнага Суда Леанiд Маскаленка, старшыня праўлення грамадскага аб’яднання "Беларускi фонд мiру" Марат Ягораў, дырэктар дэпартамента фiнансавага манiторынгу Камiтэта дзяржкантролю Валерый Ярашэўскi, рэктар Вiцебскай дзяржаўнай акадэмii ветэрынарнай медыцыны Антон Ятусевiч. Ордэнам Францыска Скарыны адзначаны галоўны мастак Нацыянальнага акадэмiчнага тэатра iмя Я. Купалы Барыс Герлаван, артыстка хору вышэйшай катэгорыi Нацыянальнага акадэмiчнага народнага хору Рэспублiкi Беларусь iмя Г.I. Цiтовiча Валянцiна Крыловiч, дырыжор Нацыянальнага акадэмiчнага Вялiкага тэатра оперы Рэспублiкi Беларусь Леў Лях, а таксама суддзя Вярхоўнага суда Ларыса Фiлiманiхiна. Прапаршчык мiлiцыi Георгiй Макоўскi i падпалкоўнiк мiлiцыi Сяргей Сляпцоў узнагароджаны медалём "За адвагу", прапаршчыкi мiлiцыi Анатоль Пiткевiч i Сяргей Слiж — медалём "За адзнаку ў ахове грамадскага парадку". Сярод адзначаных медалём "За працоўныя заслугi" вядучыя майстры сцэны Нацыянальнага аркестра сiмфанiчнай i эстраднай музыкi Беларусi Андрэй Глушко i Наталля Тамела, аператар машыннага даення ААТ "Адраджэнне" Вiцебскага раёна Таццяна Паўлоўская, галоўны канструктар франтальных пагрузчыкаў ААТ "Амкадор" Вячаслаў Сямашка, настаўнiк рускай мовы i лiтаратуры Вялiканямкоўскага вучэбна-педагагiчнага комплексу "Дзiцячы сад — сярэдняя школа" Веткаўскага раёна Валянцiна Сонiч, дырэктар рэспублiканскага грамадскага аб’яднання "Беларускi дзiцячы фонд" Аляксандр Трухан i iнш. Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаны супрацоўнiкi Беларускага дзяржаўнага эканамiчнага ўнiверсiтэта: дэкан факультэта мiжнародных эканамiчных адносiнаў Мiхаiл Мiшкевiч, загадчык кафедры лагiстыкi i цэнавай палiтыкi Iрына Паляшчук i загадчык кафедры эканомiкi прыродакарыстання Вольга Шымава. Гэтай высокай узнагароды ўдастоены таксама загадчык лабараторыi фiзiка-хiмii палiмерных матэрыялаў i прыродных арганiчных злучэнняў Iнстытута прыкладных фiзiчных праблем iмя А.Н. Сеўчанкi БДУ Мiхаiл Ксенафонтаў, выкладчык цыклавой камiсii струнна-смычковых iнструментаў Рэспублiканскай гiмназii-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэмii музыкi Эдуард Кучынскi, начальнiк упраўлення навукi i iнавацыйнай дзейнасцi Мiнадукацыi Алег Рэут i кiраўнiк, балетмайстар заслужанага аматарскага калектыву Беларусi ансамбля танца "Равеснiк" Рэспублiканскага Палаца культуры прафсаюзаў Таццяна Семчанка. Старшынi праўлення ААТ "Ашчадны банк "Беларусбанк" Надзеi Ермаковай прысвоена ганаровае званне заслужанага эканамiста Рэспублiкi Беларусь. Ганаровае званне "Заслужаны работнiк адукацыi Рэспублiкi Беларусь" прысвоена прарэктару па вучэбнай рабоце Беларускага дзяржаўнага эканамiчнага ўнiверсiтэта Генадзю Мацецкаму, "Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублiкi Беларусь" — кiнарэжысёру вышэйшай катэгорыi студыi "Летапiс" Нацыянальнай кiнастудыi "Беларусьфiльм" Анатолю Алаю. Першаму намеснiку старшынi Гродзенскага аблвыканкама Васiлю Сцяпуру прысвоена ганаровае званне заслужанага работнiка сельскай гаспадаркi, дырэктару ААТ "Аўтапарк № 4" Мiхаiлу Мiшуту — заслужанага работнiка транспарту, першаму намеснiку старшынi Спартыўнага камiтэта Узброеных Сiл Беларусi Уладзiславу Рашчупкiну — заслужанага трэнера Рэспублiкi Беларусь. Акрамя таго, аб’яўлена Падзяка Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь супрацоўнiкам Камiтэта дзяржаўнага кантролю Аксане Белавец, Аляксею Дзям’янаву, Валянцiне Зязюлькiнай, Алене Масурноўскай i Iгару Пракапенку за вялiкi асабiсты ўклад у прадухiленне i спыненне эканамiчных правапарушэнняў, узорнае выкананне службовых абавязкаў. Кiраўнiк дзяржавы адзначыў вялiкi асабiсты ўклад у падрыхтоўку высокаквалiфiкаваных спецыялiстаў эканамiчнага профiлю, шматгадовую плённую навукова-педагагiчную дзейнасць работнiкаў БДЭУ — загадчыка кафедры эканамiчнай тэорыi i гiсторыi эканамiчных вучэнняў Аляксандра Бондара i загадчыка кафедры сусветнай эканомiкi Галiны Шмарлоўскай. Падзяка Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь аб’яўлена старшынi камiтэта ветэранаў вайны — намеснiку старшынi Рэспублiканскага савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Мiхаiлу Самонаву за шматгадовую плённую работу, вялiкi асабiсты ўклад у героiка-патрыятычнае выхаванне моладзi, дапамогу ў вырашэннi сацыяльных пытанняў ветэранаў, а таксама галоўнаму канструктару Iнстытута Белдзяржпраект Мiкалаю Герасiмчыку за шматгадовую плённую работу, значны асабiсты ўклад у развiццё будаўнiчага комплексу рэспублiкi. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка адзначыў дзяржаўнымi ўзнагародамi 74 грамадзян краiны за высокае прафесiйнае майстэрства, узорнае выкананне слу |
|