Хроніка апошніх падзей
Хроніка апошніх падзей
Мінiстр абароны Іспанii нарадзiла сына Мiнiстр абароны Iспанii Карме Чакон у панядзелак нарадзiла сына, перадае агенцтва ЕURОРА РRЕSS. Першынец з’явiўся на свет у бальнiцы Сант-Джоан дэ Дэу ў прыгарадзе Барселоны, родным горадзе кiраўнiка ваеннага ведамства. Прызначэнне 37-гадовай Чакон мiнiстрам абароны ва ўрадзе сацыялiста Хасэ Луiса Радрыгеса Сапатэра нямала здзiвiла iспанцаў i назiральнiкаў, нагадвае агенцтва Frаnсе Рrеssе. Упершыню Мiнiстэрства абароны Iспанii ўзначалiла жанчына i да таго ж нараджэнка Каталонii. Да прызначэння на гэтую пасаду Чакон, юрыст па адукацыi, курыравала жыллёвыя пытаннi. Пад псеўданiмам Болек экс-прэзiдэнт Польшчы працаваў на спецслужбы У снежнi 2008 года былы лiдар Польшчы 64-гадовы Лех Валенса збiраецца ўрачыста адзначыць 25-годдзе прысуджэння яму Нобелеўскай прэмii мiру. Аднак святам можа перашкодзiць скандал, што наспявае. Хутка ў свет выйдзе кнiга польскага Iнстытута нацыянальнай памяцi, паводле якой з 1970 года Валенса быў завербаваны спецслужбамi, пiша газета "Час навiн". Скарыстаўшыся архiвамi МУС i спецслужбаў, якiя захоўваюцца ў IНП, два гiсторыкi Славамiр Ценцкевiч i Пётр Гантарчык апублiкавалi дакументы аб тым, што Лех Валенса на працягу шасцi гадоў супрацоўнiчаў з органамi пад псеўданiмам Болек. Затым палiтык парваў са спецслужбамi, але органы не далi яму вольную. Копii доказаў знайшлi месца ў новай кнiзе. У Эстонii судзяць апошняга жывога Героя СССР У Эстонii ў аўторак пачаўся суд над адзiным жывым у краiне Героем Савецкага Саюза 89-гадовым Арнольдам Мэры. Яго вiнавацяць у генацыдзе эстонцаў падчас Вялiкай Айчыннай вайны. У пачатку пасяджэння абаронца Мэры запатрабаваў правесцi новы медыцынскi агляд абвiнавачванага. "Апошняя медыцынская экспертыза майго падабароннага была праведзеная чатыры з паловай гады таму i вiдавочна састарэла", — заявiў адвакат. Паводле яго слоў, у 89-гадовага ветэрана быў выяўлены рак лёгкiх "i яго лекар не рэкамендаваў яму ехаць на працэс, аднак Мэры не захацеў хавацца за гэтай даведкай". Паводле абвiнавачвання, Арнольд Мэры браў удзел у падрыхтоўцы да высылання ў сакавiку 1949 года 251 жыхара вострава Хiйумаа ў Сiбiр. Заканадаўства Эстонii расцэньвае падобныя дзеяннi як удзел у генацыдзе, яны не маюць тэрмiну даўнасцi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнiстр абароны Iспанii Карме Чакон у панядзелак нарадзiла сына, перадае агенцтва ЕURОРА РRЕSS.
|
|