21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Да канца 2009 года сярэдняя зарплата можа вырасці да 550 долараў...

26.08.2009 10:12 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Да канца 2009 года сярэдняя зарплата можа вырасці да 550 долараў...

Бюджэт наступнага года павiнен быць сацыяльна арыентаваным, зазначыў на ўчарашнiм пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў Беларусi прэм’ер-мiнiстр Сяргей Сiдорскi. У ходзе абмеркавання праекта асноўных напрамкаў бюджэтна-падатковай палiтыкi на наступны год i на перыяд да 2010 года кiраўнiк Урада падкрэслiў, што фiнансаванне па артыкулах падтрымкi пенсiянераў, iнвалiдаў, удзельнiкаў усiх войнаў, праграм падтрымкi дзяцей, мацярынства, развiцця аховы здароўя павiнна быць не нiжэйшай за параметры гэтага года. Сяргей Сiдорскi нагадаў прысутным аб тым, што Прэзiдэнтам пастаўлена задача падрыхтаваць праект бюджэту з улiкам выхаду на напружаныя паказчыкi сацыяльна-эканамiчнага развiцця на ўзроўнi не нiжэй, чым у 2008 годзе". 

Прадстаўляючы праект дакумента, першы намеснiк мiнiстра фiнансаў Андрэй Харкавец паведамiў, што ў галiне падатковай палiтыкi будзе прадоўжана работа па спрашчэнні падатковай сiстэмы, па знiжэннi падатковага цяжару на эканомiку. Ён зазначыў, што ў рэспублiцы ўжо створана сiстэма падатковага стымулявання асноўных прыярытэтаў нацыянальнай эканомiкi — у iнвестыцыйнай сферы, у малых i сярэднiх гарадах, у арганiзацыi прыдарожнага сэрвiсу i агра-экатурызме, у рэсурса- i энергазберажэннi, будзе захоўвацца невысокая падатковая нагрузка на вытворцаў сельгаспрадукцыi харчавання. Што ж датычыцца наступнага года, то мяркуецца дадаткова знiзiць стаўку збору ў рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi харчавання i аграрнай навукi да 1 працэнта ад выручкi, атрыманай ад рэалiзацыi тавараў, работ i паслуг. Гэта, патлумачыў Андрэй Харкавец, будзе з’яўляцца прадаўжэннем паслядоўнай працы па адмене абаротных падаткаў, якiя аказваюць найбольш негатыўны ўплыў на фiнансавае становiшча плацельшчыкаў. У распараджэннi прадпрыемстваў застанецца 1,3 трлн рублёў, што складае больш за 1 працэнт да ВУП. Таксама плануецца ўстанавiць адзiныя стаўкi мясцовага падатку з продажу тавараў у рознiчным гандлi i мясцовага падатку на паслугi ў памеры 5 працэнтаў. Акрамя гэтага, прапануецца з аб’екта абкладання падаткам на нерухомасць выключыць актыўную частку асноўных вытворчых фондаў — абсталяванне. Распаўсюджвацца ж падатак будзе толькi на аб’екты нерухомай маёмасцi — будынкi i збудаваннi. Адначасова, заявiў Андрэй Харкавец, прапануецца прымянiць больш высокiя стаўкi гэтага падатку да вытворчых аб’ектаў, якiя не выкарыстоўваюцца. Апошняя мера, на думку распрацоўшчыкаў, стане сапраўды моцным стымулам мадэрнiзацыi эканомiкi, вызвалiць для гэтай мэты больш за 300 мiльярдаў рублёў, альбо 0,3 працэнта да ВУП.

Агучыў першы намеснiк мiнiстра фiнансаў i прапановы наконт удасканалення ў 2009 годзе парадку i ўмоў прымянення падаходнага падатку з фiзiчных асобаў, яго спрашчэння. "Прапануецца перайсцi да прымянення лiнейнай стаўкi гэтага падатку ў памеры 12 працэнтаў", — паведамiў ён.

Паводле падлiкаў спецыялiстаў, у будучым годзе падатковая нагрузка на эканомiку скароцiцца на 1,2 працэнтнага пункта да ВУП — каля 1,4 трлн рублёў. 

Гаворачы пра далейшыя планы, Андрэй Харкавец падкрэслiў, што ў 2010 годзе мяркуецца адмянiць збор у рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi харчавання i аграрнай навукi, а таксама адмянiць мясцовыя мэтавыя зборы з прыбытку, што збiраюцца па стаўцы 3 працэнты. Такiя меры дазволяць знiзiць падатковую нагрузку ў 2010 годзе таксама на 1,2 працэнтнага пункта. Паводле ж ацэнкi Мiнэканомiкi, знiжэнне падатковай нагрузкi на 1 працэнтны пункт прыводзiць да росту ВУП на 0,6 працэнта. Такiм чынам, эканамiчны эфект ад прапануемых мераў за 2 гады — прырост ВУП на 1,5 працэнта. Як удакладнiў Андрэй Харкавец, падатковая нагрузка на эканомiку знiзiцца з 30,9 працэнта ВУП (без улiку фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва) у 2006 годзе да 24,8 працэнта ВУП у 2010 годзе, гэта значыць на 6 працэнтаў.

У наступным годзе бюджэт захавае сацыяльную накiраванасць, адзначыў Андрэй Харкавец. Доля сацыяльных расходаў у структуры бюджэту ўзрасце з 61 працэнта ў 2008 годзе да 64 працэнтаў у наступным. "Зарплата работнiкаў бюджэтнай сферы ў 2009 годзе будзе працягваць расцi ў рэальным выражэннi. Яе сярэднямесячны памер на канец 2009 года складзе 1 мiльён 170 тысяч рублёў (у эквiваленце 550 долараў)", — паведамiў першы намеснiк мiнiстра фiнансаў. Сярэдняя ж зарплата работнiкаў бюджэтнай сферы да канца 2010 года запланавана на ўзроўнi 700 долараў. Адначасова, заўпэўнiў Андрэй Харкавец, будзе забяспечаны адпаведны рост пенсiй, стыпендый, дзяржаўных дапамог i iншых выплат сацыяльнага характару.

Праект бюджэту Беларусi на 2009 год распрацаваны з дэфiцытам у 1,1 працэнта да ВУП. Даходы кансалiдаванага бюджэту без улiку мэтавых бюджэтных фондаў ацэньваюцца ў 49,8 трлн рублёў, расходы — 51,6 трлн, дэфiцыт бюджэту складзе 1,8 трлн рублёў. Фiнансаванне дэфiцыту, паводле слоў Андрэя Харкаўца, плануецца ажыццявiць за кошт астачы сродкаў бюджэту, якiя ўтворацца на канец гэтага года, а таксама за кошт прыцягнення знешнiх i ўнутраных пазык.

Ігар ШЧУЧЭНКА.

 

 

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бюджэт наступнага года павiнен быць сацыяльна арыентаваным, зазначыў на ўчарашнiм пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў Беларусi прэм’ер-мiнiстр Сярг
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика