Што найважней: праблема карупцыi цi захаванне iнтэлектуальных рэсурсаў?
Што найважней: праблема карупцыi цi захаванне iнтэлектуальных рэсурсаў?
Палемiка Паважаная рэдакцыя! З цiкаўнасцю прачытаў артыкул Я. Радыно i А. Мельнiкава аб праблемах цэнтралiзаванага тэсцiравання на ўступных экзаменах у ВНУ. На мой погляд, пытаннi, якiя ўзнiмаюцца, датычацца найважнейшых бакоў жыцця не толькi самiх ВНУ, але i ўсёй краiны ўвогуле, яе эканамiчнага дабрабыту. З iншага боку, нельга не пагадзiцца з антыкарупцыйным пафасам iх апанентаў А. Чарняк i Ж. Чарняк (глядзi "Звязду" за 14 мая). На мой погляд, галоўная праблема заключаецца ў тым, што для складаных пытанняў не iснуе простых рашэнняў. I ў дадзеным выпадку, вырашаючы праблему карупцыi, мы пазбаўляем краiну ў будучынi тых чалавечых рэсурсаў, без якiх яна рызыкуе апынуцца на абочыне сусветнай эканомiкi, паколькi iншых рэсурсаў у нас практычна няма. А для "эканомiкi ведаў" яны проста неабходныя. Таму, я лiчу, што трэба вызначыць тыя спецыяльнасцi i тыя ВНУ, дзе фармiруюцца гэтыя iнтэлектуальныя рэсурсы, i стварыць адпаведныя ўмовы. Хочуць яны адбiраць для сябе студэнтаў па вынiках экзамену — калi ласка, няхай праводзяць уласны экзамен. Хочуць праводзiць экзамены ў першым патоку — таксама нiякiх праблем. Натуральна, такiх спецыяльнасцяў будзе не так ужо i шмат, таму прыём на iх можа ажыццяўляцца пад больш пiльным кантролем. Нават калi хтосьцi выпадкова i стане студэнтам, то ўсё роўна наўрад цi ў яго атрымаецца доўга вучыцца. А калi за яго будуць пастаянна хадайнiчаць, то гэта хутка стане вядома. Пры вызначэннi такiх спецыяльнасцяў трэба, у першую чаргу, арыентавацца на патрэбы Парка высокiх тэхналогiй. Паколькi любы матэматык — патэнцыяльны праграмiст, то для iх падрыхтоўкi павiнны быць створаны адпаведныя ўмовы. I губляць людзей, якiя з матэматыкай на "ты", проста недапушчальна. Уладзiмiр ГУЛIН (gulin@tut.by).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паважаная рэдакцыя! З цiкаўнасцю прачытаў артыкул Я. Радыно i А. Мельнiкава аб праблемах цэнтралiзаванага тэсцiравання на ўступных экзаменах у ВНУ. На |
|