Адмiнiстрацыя хоча? Але не можа
Адмiнiстрацыя хоча? Але не можа
Кватэрнае пытанне Мы жывём у ведамасным 12-кватэрным доме, якi належыць дзяржаўнай арганiзацыi. Па чутках — адмiнiстрацыя мае намер змянiць статус гэтага дома i зрабiць усе кватэры службовымi. Цi магчыма такое рашэнне паводле дзеючага заканадаўства? Л. Пiсарэнка. Па сутнасцi размова iдзе пра змяненнi дагавора найму... Дакладней, аб скасаваннi звычайнага дагавора i заключэннi новага — найму службовага жылога памяшкання... Па-першае, дзеючы Жыллёвы кодэкс не змяшчае падстаў для скасавання дагавора найму па такой прычыне. Па-другое, згодна з пунктам 73 Палажэння аб парадку ўлiку грамадзян, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, прадастаўлення жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду (зацверджана Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 29 лiстапада 2005 г. № 565) у склад службовых жылых памяшканняў могуць быць уключаны толькi незаселеныя жылыя памяшканнi рэспублiканскага i камунальнага жыллёвага фонду адпаведна паводле рашэння Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, адпаведнага мясцовага выканаўчага i распарадчага органа на падставе прадстаўлення дзяржаўнага органа, iншай дзяржаўнай арганiзацыi, у гаспадарчым распараджэннi або аператыўным кiраваннi якiх знаходзяцца жылыя памяшканнi дзяржаўнага жыллёвага фонду. Недапушчальнае змяненне статусу заселеных жылых памяшканняў i таму, што ў такiм выпадку пагаршаецца прававое становiшча грамадзян, якiя пражываюць у такiх памяшканнях, бо iх правы па валоданнi i карыстаннi жыллём будуць iстотна абмежаваныя. Службовыя памяшканнi не падлягаюць прыватызацыi, абмену, падзелу i здачы паводле дагавора паднайму. Вiктар САВIЦКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы жывём у ведамасным 12-кватэрным доме, якi належыць дзяржаўнай арганiзацыi. Па чутках — адмiнiстрацыя мае намер змянiць статус гэтага дома i зрабiць |
|