Як павiнен аплачвацца рабочы час качагара?
Як павiнен аплачвацца рабочы час качагара?
Пытальнік Мой муж працуе качагарам на прадпрыемстве па вырабе каўбас i мясных вырабаў. Катлы паравыя з цiскам тры атмасферы i больш. Працуюць удвух, працоўны час з 6 да 18 гадзiн, iншымi словамi працуюць па 12 гадзiн у дзень. Сам каўбасны цэх пачынае працаваць з 8 гадзiн, да гэтага часу качагарам трэба нагрэць ваду i даць пару. Катлы на цвёрдым палiве (дровы). Аплачваюць iм недзе 800 рублёў у гадзiну. Потым робяць даплату да мiнiмальнай плюс за шкодныя ўмовы працы. I атрымлiваюць за месяц 270—280 тысяч рублёў. У сувязi з гэтым хацелася б даведацца: якая стаўка аплаты за адну гадзiну працы качагара I разраду, II i г.д. Каўбасны цэх i качагарка падпарадкоўваюцца Докшыцкаму раённаму спажывецкаму таварыству. Ганна Лявонцьеўна Пятровiч, г. Докшыцы. Зварот па пытаннi аплаты рабочага часу качагара быў разгледжаны ўпраўленнем па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Докшыцкага райвыканкама. Нам паведамiлi, што муж заяўнiцы мае III разрад машынiста кацельнi (качагара) каўбаснага цэха спажывецкага таварыства. Тарыфныя стаўкi i аклады па пасадзе работнiкаў разлiчваюцца зыходзячы з тарыфнай стаўкi I разраду, устаноўленай у арганiзацыi, i тарыфных каэфiцыентаў Адзiнай тарыфнай сеткi (АТС) работнiкаў Рэспублiкi Беларусь, устаноўленых з улiкам канкрэтных прафесiйна-квалiфiкацыйных катэгорый i разрадаў работнiкаў. "Памер тарыфнай стаўкi I разраду ўстанаўлiваецца праўленнем раённага спажывецкага таварыства сумесна з прафсаюзным камiтэтам на падставе адпаведных пастаноў праўленняў Белкаапсаюза i Аблспажыўсаюза. З 1 красавiка 2008 года па Докшыцкiм раённым спажывецкiм таварыстве ўстаноўлена стаўка I разраду ў памеры 110 000 рублёў... Тарыфны каэфiцыент па АТС, якi адпавядае III разраду, роўны 1,35. Тарыфная стаўка работнiка III разраду ўтвараецца шляхам памнажэння тарыфнай стаўкi на тарыфны каэфiцыент (110 000 х 1,35 = 148 500 рублёў). Аплата працы качагара III разраду каўбаснага цэха адбываецца па пагадзiнна-прэмiяльнай сiстэме. Згодна з Палажэннем аб аплаце па таварыстве, адбываюцца выплаты стымулюючага i кампенсуючага характару. Прэмiраванне праводзiцца штомесяц у памеры 30 працэнтаў тарыфнай стаўкi незалежна ад фiнансавых паказчыкаў. Праводзiцца даплата за працу ў неспрыяльных умовах працы, згодна з атэстацыяй працоўных месцаў, замерамi хiмiчных i фiзiчных фактараў асяроддзя. За павелiчэнне аб’ёму работ, што выконваюцца (колка i распiлоўка дроў), адбываецца даплата ў памеры 10 працэнтаў тарыфнай стаўкi. Аплата працы ў выхадныя i святочныя днi, у звыштэрмiновы час аплачваецца не нiжэй за двайныя пагадзiнныя тарыфы. У красавiку качагар адпрацаваў 180 гадзiн пры балансе рабочага часу ў 175 гадзiн. Аплата за гэта склала 152 743 рублi, за перапрацоўку — 4243 рублi (848,57 х 5 гадзiн). Даплата за працу ў шкодных умовах працы склала 49 500 рублёў (25 працэнтаў ад 110 000 рублёў), за павелiчэнне работ (10 працэнтаў ад стаўкi) 15 274 рублi. Бягучае прэмiраванне (30 працэнтаў ад тарыфнай стаўкi з улiкам даплаты за павелiчэнне аб’ёму работ) склала 50 405 рублёў. Усяго за красавiк выплачана 272 165 рублёў".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мой муж працуе качагарам на прадпрыемстве па вырабе каўбас i мясных вырабаў. Катлы паравыя з цiскам тры атмасферы i больш. Працуюць удвух, працоўны ча
|
|