21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ісцiна пасярэдзiне

26.08.2009 10:12 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ісцiна пасярэдзiне

Аўтаадказчык

Ісцiна пасярэдзiне

Нядаўна набыла дзiцячае аўтамабiльнае крэсла. Адны знаёмыя кажуць, што лепш яго паставiць за вадзiцельскiм месцам, iншыя, наадварот, — за пярэднiм пасажырскiм. Парайце, дзе ж прыладзiць аўтакрэсла, каб мая дачушка было ў большай бяспецы. 

Кацярына Розава, г. Мiнск

Гэта якраз той выпадак, калi iсцiна ў лiтаральным сэнсе слова пасярэдзiне. Менавiта пасярэдзiне задняга сядзення найбольш мэтазгодна прыладжваць дзiцячае крэсла. Гэта самае бяспечнае месца. Як сведчаць даследаваннi, пры такiм размяшчэннi аўтакрэсла рызыка загiнуць у аварыi для маленькага пасажыра складае 28 працэнтаў. А вось калi гэтае крэсла знаходзiцца за вадзiцелем цi з правага боку машыны, то смяротная небяспека ўзрастае адпаведна да 31 i 41 працэнта. Справа ў тым, што бакавыя часткi машын найменш абароненыя. Да таго ж, пры аварыi вадзiцелi iнстынктыўна iмкнуцца падставiць пад удар правы бок.

Аўтабяспека

Штраф выклiкае страх

Многiя беларускiя вадзiцелi прышпiльваюцца рамянямi бяспекi толькi з-за боязi быць аштрафаванымi. 

Як паведамiла iнспектар упраўлення ДАI УУС Мiнаблвыканкама Анжалiка Выджак-Таргоня, супрацоўнiкi Дзяржаўтаiнспекцыi правялi своеасаблiвае даследаванне. Мiлiцыянеры праверылi за межамi населеных пунктаў больш за 5 тысяч машын. Толькi 2/3 кiроўцаў i пасажыраў гэтых транспартных сродкаў карысталiся рамянямi бяспекi, астатнiя не прышпiльвалiся. Парушальнiкi шчыра прызналiся "даiшнiкам", што прышпiльваюцца рамянямi бяспекi толькi ў горадзе, з-за страху быць аштрафаванымi. А вось тое, што гэтыя прылады ратуюць жыццё вадзiцелю i пасажырам, чамусьцi пакiдаецца па-за ўвагай. Таму Дзяржаўтаiнспекцыя Мiнскай вобласцi нагадвае, што выкарыстанне рамянёў бяспекi змяншае верагоднасць атрымання цяжкай траўмы са смяротным зыходам у сярэднiм на 60—80 працэнтаў.

Не так селi

Пры удары ў заднюю частку аўтамабiля рызыка атрымаць траўму шыi ў жанчын-вадзiцеляў у тры разы большая, чым у мужчын. 

Да такой высновы прыйшлi шведскiя даследчыкi. Тлумачыцца гэта няправiльнай пасадкай жанчын. Зазвычай яны садзяцца занадта высока i блiзка да руля, а спiнку крэсла прыстасоўваюць пад прамым вуглом.

Аўтаiнфарм

Курэнне i пакаранне

На разгляд Дзярждумы Расii вынесены чарговы законапраект аб увядзеннi пакарання за курэнне падчас кiравання аўтамабiлем. Прапануецца на першы раз штрафаваць такiх вадзiцеляў на 500 рублёў, пры паўторным парушэннi — на 1 i 2 тысячы рублёў. Прадугледжваецца i ўзмацненне адказнасцi за размовы за рулём па мабiльным тэлефоне без выкарыстання прылады hands-free (вольныя рукi). За першае парушэнне  мяркуецца штрафаваць на 1 тысячу рублёў, за паўторнае — да 3 тысяч рублёў i нават пазбаўленне правоў на 3 месяцы.

Аўтажарт

— Як нам найлепш заахвоцiць вадзiцеля, якi нiколi не прапаноўваў хабару iнспектару?— пытаецца кiраўнiк ДАI ў сваiх падначаленых.

— А давайце, дазволiм яму ездзiць на чырвонае святло, — прапануюць iнспектары дарожна-патрульнай службы.

Рубрыку вядзе Мікола Дзябёла.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нядаўна набыла дзiцячае аўтамабiльнае крэсла. Адны знаёмыя кажуць, што лепш яго паставiць за вадзiцельскiм месцам, iншыя, наадварот, — за пярэднiм пас
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика