Прынц i магiчная лiчба
Прынц i магiчная лiчба
Анатомія калектыву На работу як на свята, а з работы, як з гасцей (у сэнсе з пачуццём глыбокага задавальнення ад выдатна зробленай справы). Далёка не ўсе з нас могуць пахвалiцца, што на практыцы атрымлiваецца такПастулат узаемнасцi — Усе людзi знаходзяцца ў нейкiх групах i калектывах. Менавiта там праходзяць асноўныя сацыяльна-псiхалагiчныя працэсы, — тлумачыць Якаў Львовiч. — Аднак узнiкае пытанне: што можна называць групай? Адны псiхолагi лiчаць, што гэта сукупнасць трох чалавек (так званая трыяда), другiя — што група пачынаецца з пары. Сапраўды, гэта вельмi складанае аб’яднанне, дзе ўзнiкаюць розныя тыпы мiжасобасных зносiнаў. Два чалавекi могуць адчуваць узаемную сiмпатыю, узаемную антыпатыю, адзiн можа ставiцца з прыхiльнасцю, а другi — наадварот, адвяргаць яе. Такiм чынам, гаворку аб сацыяльных групах i калектывах трэба пачынаць менавiта з разгляду ўзаемаадносiнаў у дыядзе. I тут варта звярнуць увагу на вельмi важны псiхалагiчны закон — пастулат узаемнасцi (цi сiметрыi адносiнаў). Паводле яго, адносiны ў дыядзе заўсёды iмкнуцца да ўзаемнасцi. Прасцей кажучы, калi вы сiмпатызуеце пэўнаму чалавеку, ёсць вялiкая верагоднасць таго, што ён адкажа вам тым жа. I амаль заўсёды гэты пастулат спрацоўвае, калi вы негатыўна ставiцеся да чалавека. Таму, каб заняць дастойнае месца ў новым калектыве, трэба першапачаткова "выпраменьваць" станоўчыя эмоцыi, авансам паставiцца да кожнага калегi з сiмпатыяй. — Аднак бываюць выпадкi, калi на сiмпатыю чалавек адказвае негатывам... Палову свайго жыцця — калi не больш — мы праводзiм на працоўным месцы. I пры гэтым — як правiла — вымушаны кантактаваць з калегамi, кiраўнiцтвам, падначаленымi. Ад таго, наколькi ўдала i гарманiчна складуцца гэтыя адносiны, наколькi камфортным будзе псiхалагiчны клiмат у калектыве, у многiм залежыць наш настрой, эмацыянальны стан i ў канчатковым вынiку — прадукцыйнасць працы. Вось толькi ў аднаго без праблем атрымлiваецца «ўпiсацца» ў новы калектыў, знайсцi паразуменне i падтрымку, а ў другога — наадварот: чалавек гадамi адчувае сябе адвергнутым, адасобленым. Чаму так адбываецца i як можна павысiць сваю папулярнасць у калектыве нам расказаў заслужаны дзеяч навукi Беларусi, акадэмiк Беларускай акадэмii адукацыi, доктар псiхалагiчных навук, прафесар, старшыня праўлення Беларускага таварыства псiхолагаў Якаў Каламiнскi. — Такое здараецца, але вельмi рэдка, бо гэта вядзе да парушэння сiметрыi. Iншая справа, што мы не заўсёды здагадваемся аб сапраўдных пачуццях да нас з боку навакольных. Увогуле, мiжасобасныя зносiны нагадваюць айсберг. Падводная частка, тое, што мы не бачым, — гэта самi пачуццi (негатыўныя цi пазiтыўныя), "верхавiна" — паводзiны, праз якiя мы праяўляем свае адносiны. Можна казаць пра 4 тыпы кантактавання. У першым i другiм выпадках i верхавiна, i падводная частка айсберга сiметрычныя (плюс-плюс, ці мiнус-мiнус). Чалавек шчыра праяўляе свае эмоцыi: станоўчыя цi адмоўныя. Апошнi тып кантактавання вельмi дрэнны для кiраўнiка. Начальнiк не павiнен адкрыта выказваць негатыўнае стаўленне да падначаленых. Гэта абавязкова адаб’ецца на вытворчых паказчыках — i не лепшым чынам. Трэцi тып кантактавання — калi чалавек на самай справе ставiцца да некага добра, а ў паводзiнах праяўляе негатыў. Прычыны тут дзве: альбо чалавек iдзе на гэта свядома, бо ўпэўнены, што трэба быць строгiм, альбо проста не ўмее правiльна выказаць сваю прыхiльнасць. У адным з фiльмаў Шукшына ёсць цiкавы эпiзод. "Зэка" выпускаюць на волю. Ён iдзе па дарозе, свецiць сонейка. У кiшэнi ў яго цукеркi-падушачкi. Насустрач трапляецца хлопчык. "Зэк" гладзiць яго па галоўцы, частуе цукеркай i ласкава пытаецца: "Балдзееш, падла?" Тут мы бачым поўную камунiкатыўную неадукаванасць, як вынiк адсутнасцi псiхалагiчнай культуры.— А як дапамагчы такiм людзям навучыцца правiльна праяўляць свае пачуццi? — У першым выпадку (калi гаворка iдзе пра напускную строгасць), трэба перабудаваць псiхалагiчныя ўстаноўкi, у другiм — правесцi камунiкатыўныя трэнiнгi. Гэта справа псiхолага, якi павiнен быць у кожным пастаянным калектыве. Мы не ўзгадалi яшчэ чацвёрты тып кантактавання, калi негатыўнае стаўленне маскiруецца знешнiм праяўленнем добразычлiвасцi... У народзе яго называюць крывадушнасцю. Свой сярод сваiх — Мы так падрабязна спынiлiся на дыядах, таму што з iх складаецца псiхалагiчны малюнак любога калектыву, — працягвае Якаў Львовiч, — аднак у большасцi выпадкаў ён не абмяжоўваецца двума чалавекамi. I тут уступае ў сiлу яшчэ адзiн псiхалагiчны закон — выбiральнасцi зносiнаў. Гэта вельмi важная асаблiвасць нашай псiхiкi, дзякуючы якой, у вялiкiм калектыве ўтвараюцца мiнi-групы (нефармальныя групоўкi) — дыяды, трыяды, тэтрады i г.д. У вынiку ў калектыве ўзнiкае складаны ўзор мiжасобасных зносiнаў. Прынамсi, калi вы хочаце, каб у вашым калектыве было як мага менш такiх груповак, аптымiзуйце яго колькасны склад. У псiхалогii ёсць магiчная лiчба 7±2. Скажам, калi вы збiраеце сяброў на дзень нараджэння i iмкняцеся зрабiць так, каб усе былi разам, аб’яднаныя агульным заняткам, паклiчце 5—9 чалавек. Тады ў вас атрымаецца захаваць цэласнасць усёй групы. У шматлiкiм калектыве з’яўленне мiнi-груповак непазбежнае. Як правiла, члены нефармальнай групы маюць моцную псiхалагiчную сувязь, агульнасць iнтарэсаў. Мы гаворым, што такая група з’яўляецца рэферэнтнай (каштоўнай) для кожнага яе члена. Перажываннi чалавека ў групе, якая з’яўляецца для яго рэферэнтнай, можна абазначыць формулай "свой сярод сваiх". — А цi магчыма страцiць рэферэнтнасць? — Магчыма. Напрыклад, у выпадку, калi чалавек мяняе месца працы i ў яго не атрымлiваецца знайсцi ў новым калектыве рэферэнтную групу. Тады ён шукае падтрымку па-за яго межамi: у сям’i, сяброў. Здараецца i так, што мiнi-групоўка настолькi "замыкаецца" на сабе, што яе члены перастаюць цiкавiцца iнтарэсамi астатняга калектыву. Гэта ўнутрыгрупавая страта рэферэнтнасцi. Абедзве сiтуацыi адмоўна адбiваюцца на вытворчым працэсе, таму менеджары, якiя працуюць з персаналам, павiнны адсочваць такiя з’явы i прымаць неабходныя меры. — Няўжо ўсе нефармальныя групы шкодзяць рабоце? — Безумоўна, не. Ёсць групоўкi нейтральныя (скажам, аб’яднаныя захапленнем рыбалкай), карысныя (энтузiясты-рацыяналiсты, якiя зацiкаўлены ва ўдасканаленнi вытворчага працэсу) i шкодныя. Толькi трэба адразу зрабiць агаворку: хто iх ацэньвае? Як правiла, начальнiк. Групу, якая яго падтрымлiвае, ён будзе лічыць карыснай, а тых, хто выступае супраць, запiша ў шкоднiкi. Хоць аб’ектыўна можа быць i наадварот: крытыка недальнабачных рашэнняў кiраўнiка можа паслужыць на карысць агульнай справе. — Якiя iснуюць спосабы барацьбы са шкоднымi мiнi-групамi ў калектыве? — Першае, што неабходна зрабiць, — выявiць лiдара. А далей — у залежнасцi ад канкрэтнай сiтуацыi. Можна паспрабаваць устанавiць з iм добразычлiвыя адносiны i атрымаць прыхiльнасць усёй групоўкi. Калi гэта не атрымлiваецца, ёсць тры варыянты: падарваць аўтарытэт лiдара перад iншымi членамi, вывесцi яго з групоўкi, цi проста "рассеяць" саму групоўку. — Удакладнiце, калi ласка, чым група адрознiваецца ад калектыву i карпарацыi? — Тэрмiнам iснавання i характарам рэальнай сумеснай дзейнасцi. Патрэбны час, агульнасць сацыяльна карысных i прафесiйных каштоўнасцяў, аб’яднанасць адзiнай справай, каб група дарасла да карпарацыi, а тая — калi будзе рухацца ў правiльным накiрунку — да калектыву. Калектыў прадастаўляе асобе магчымасцi поўнай самарэалiзацыi. У iдэале калектыў павiнен быць яшчэ i гамфатэрным, дзе ўсе яго члены маюць псiхафiзiялагiчную сумяшчальнасць (напрыклад, экiпажы касмiчных караблёў). Безумоўна, i ў такiм калектыве будуць стварацца групоўкi, але яны будуць нейтральнымi цi карыснымi. "Зорка" i адвергнуты — Чаму адным удаецца хутка ўсталёўваць кантакты з навакольнымi, а iншым — не? Гэта прыроджаная здольнасць? — Амерыканскi псiхолаг Джэка Марэна (заснавальнiк сацыяметрыi) казаў, што кожны чалавек ад прыроды адораны пэўным патокам часцiц “тэле”, якiя забяспечваюць прыцягальнасць асобы. Калi чалавек выпраменьвае шмат такiх часцiц, ён — сацыяметрычны прынц, калi мала — сацыяметрычны жабрак. У многiм наша камунiкатыўная прывабнасць залежыць ад узроўню iнтэлекту, эстэтычнай выразнасцi, прафесiяналiзму, асаблiвасцяў характару. I тут мы можам сябе ўдасканальваць. Калi ў любой групе людзям прадаставiць магчымасць выбраць самага сiмпатычнага яе члена, галасы падзеляцца не пароўну. Хтосьцi атрымае большасць, хтосьцi — 20—30 працэнтаў, хтосьцi — 10, а хтосьцi — "нуль". Чалавека першай катэгорыi ў псiхалогii называюць "зоркай" (гэта "душа кампанii"), тых, хто трапiў у другую групу, называюць "прынятымi", у трэцюю — "грэбуемымi", у чацвёртую — "iзаляванымi", цi "сацыяльнымi астраўкамi". Апошнiм двум катэгорыям трэба звярнуць асобую ўвагу на павышэнне сваёй камунiкатыўнай культуры. — "Зорка" — гэта i ёсць нефармальны лiдар? — Не заўсёды. "Зорка" — самы сiмпатычны член групы, неканфлiктны, вясёлы, незайздросны, адкрыты, аднак ён можа не мець арганiзатарскага таленту i iмкнення дамiнаваць. У iдэале "зорка", нефармальны лiдар i кiраўнiк — адна асоба. Але гэта рэдкая з’ява. — Увогуле, цi заўсёды трэба пазбягаць канфлiктаў на працы? — Ёсць канфлiкты канструктыўныя i дэструктыўныя. Трэба зразумець, што стаiць за кожным — вытворчы працэс цi мiжасобасныя зносiны. Першыя могуць iсцi на карысць калектыву i агульнай справе, другiя — не. Мiжасабовых канфлiктаў трэба пазбягаць (яны заўсёды знiжаюць статусна-ролевую пазiцыю). Калi ўсё ж не атрымлiваецца — ёсць сэнс абмеркаваць сiтуацыю з кiраўнiцтвам. — Дзякуй за размову. Гутарыла Iнга МIНДАЛЁВА, Фота Марыi ЖЫЛIНСКАЙ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На работу як на свята, а з работы, як з гасцей (у сэнсе з пачуццём глыбокага задавальнення ад выдатна зробленай справы). Далёка не ўсе з нас могуць па |
|