Супрацоўнікі міграцыйнай службы прапаноўваюць больш жорстка правяраць мігрантаў, якія жадаюць атрымаць беларускае грамадзянства праз шлюб на прадмет яго фіктыўнасці. І прапаноўваюць унесці адпаведныя змены ў закон аб сям’і і шлюбе. А дэпутат Сяргей Касцян прапаноўвае дазваляць браць шлюб толькі з тымі замежнікамі, якія ведаюць беларускую мову і гісторыю Беларусі.
Зміцер Панямонаў
Як паведаміў Еўрарадыё першы намеснік начальніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Аляксей Бягун, у Беларусі дастаткова жорсткае міграцыйнае заканадаўства. Фіктыўны ж шлюб — гэта даволі законны сродак абыйсці яго. Штогод з дапамогай фіктыўнага шлюбу ў Беларусі застаюцца каля 100 мігрантаў. І прапанаваныя змены, кажа ён, дазволяць супрацоўнікам Дэпартамента проста не выдаваць дазволы на часовае альбо сталае пражыванне ў Беларусі тым замежнікам, чые пачуцці і жаданне стварыць сям’ю выклікаюць у іх падазрэнні. Таму ўжо на восеньскай сесіі дэпутаты павінны разгледзець прапанаваныя змены ў закон аб сям’і і шлюбе.
Аляксей Бягун: “Тое, што шлюб фіктыўны, можна даказаць толькі праз суд. Але па нашых звестках, такіх шлюбаў каля 100 ў год. Праверку будуць праводзіць супрацоўнікі падраздзяленняў па грамадзянстве і міграцыі. Сумесна з іншымі службамі і органамі ўнутраных спраў. І мы не будзем даказваць фіктыўнасць шлюбу. Мы будзем даказваць, што ў нас ёсць дастаткова падставаў меркаваць, што сям’я створаная выключна для атрымання дазволу на пастаяннае месца жыхарства. І таму будзем яго вывучаць, распытваць мужа і жонку і тады прымаць рашэнне аб ануляванні альбо адмове ў выдачы дазволу на часовае ці пастаяннае месца жыхарства”.
Па яго словах, сярод мігрантаў хапае розных людзей. Нават з крымінальным мінулым. На іх рахунку каля 1% правапарушэнняў ад агульнай колькасці па краіне. Пры тым, што толькі ў 2007 годзе ў Беларусь прыехала больш за 14 тысяч мігрантаў. З іх 12, 5 тысяч - жыхары краін СНД і Балтыі. Усяго сёння ў нас жыве каля 130 тысяч замежных грамадзянаў і асобаў без грамадзянства. Але большасць, кажа намеснік начальніка, тых, хто прыязджае сюды зарабляць грошы. Хоць часам і нелегальна. І ствараюць семі’і, якія спачатку падаюцца чыноўнікам фіктыўнымі, але з часам пераконваюць у сур’ёзнасці сваіх намераў. Праз нараджэнне сумесных дзяцей. Тады іх здымаюць з міліцэйскага кантролю.
Аляксей Бягун: “На першы погляд было зразумела, што шлюб фіктыўны, бо яны на мове адной не размаўлялі, жылі па розных адрасах. Потым у іх з’яўляюцца дзеці ад сумеснага шлюбу, і яны жывуць. І мы кажам, што гэтага чалавека ўжо можна здымаць з кантролю, бо гэта сапраўды сям’я ў поўным сэнсе гэтага слова”.
Негатыўна выказалася ў дачыненні да фіктыўных шлюбаў і намесніца старшыні камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, справах сям’і і моладзі Ніна Федарук. Па словах дэпутата, мігранты не толькі здабываюць сабе від на жыхарства, але і права на атрыманне розных дзяржаўных ільгот. Таму яна - за змены, накіраваныя на барацьбу з такімі шлюбамі.
Ніна Федарук: “Мы ідзем па шляху паляпшэння стану сям’і, павелічэння памеру дапамогі, тым жа маці-адзіночкам. І праблема рэгістрацыі шлюбаў павінна быць пад увагай у нашай дзяржаве. Бо, на жаль, ёсць сем’і, дзе гэтым карыстаюцца. Канешне, ідзе інтэнсіўнае назіранне за сем’ямі, каб ведаць, якія у іх адносіны, ці трэба даваць від на жыхарства, ці варта гэта рабіць? Я лічу, што гэта ў нас робіцца ў разумных межах. А ўрэгуляванне гэтых адносінаў павінна быць у межах прававога поля”.
Па словах намесніка старшыні камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД Сяргея Касцяна, у Беларусь прыязджаюць не лепшыя людзі і, што самае горшае, часцей за ўсё мусульманскага веравызнання, што можа прывесці да канфрантацыі з мясцовым насельніцтвам у будучыні.
Сяргей Касцян: “Даць ім свабоду і праз 10 гадоў гэта будзе ўжо не Беларусь славянская праваслаўная, мусульманская дзяржава! А гэта значыць пагромы, патрабаванні незаслужаныя. Тое, што цяпер адбываецца ў Нямеччыне, Францыі, Англіі і г.д. таму, каб не дапусціць гэтай непатрэбнай бойні, скандалаў і пагромаў, неабходна зараз прыняць захады”.
Таму, на думку дэпутата, неабходна перш чым выдаваць дазвол на пастаяннае месца жыхарства, а тым больш - рэгістраваць інтэрнацыянальны шлюб, неабходна праверыць замежнага прэтэндэнта на валоданне беларускай мовай, веданне гісторыі і культуры Беларусі.
Сяргей Касцян: “Мовы не ведаеш, значыць усё - вывучай мову, толькі потым дазвол! Ведаеш беларускую мову - калі ласка! Нашу гісторыю, нашу культуру, нашы традыцыі. А то прыязджаюць і пачынаюць свае правы качаць: “А ў нас так. А вы пайшлі вон! Мала, што вы вякамі тут жылі і сваімі традыцыямі. А ў нас свае! Падпарадкоўваецеся нам". Не, гэта складанае, далёка не простае пытанне міграцыі!”
Супрацоўнікі міграцыйнай службы прапаноўваюць больш жорстка правяраць мігрантаў, якія жадаюць атрымаць беларускае грамадзянства праз шлюб на прадмет яго фіктыўнасці. І прапаноўваюць унесці адпаведныя змены ў закон аб сям’і і шлюбе.
Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей.
Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.