Абзац
Абзац
* Мінiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва мае намер сёлета распрацаваць нормы праектавання i будаўнiцтва будынкаў вышынёй да 75 паверхаў, паведамiў на канферэнцыi ў Мiнску намеснiк мiнiстра Анатоль Нiчкасаў. Такое будаўнiцтва, адзначыў ён, эканомна выкарыстоўвае дарагiя гарадскiя тэрыторыi. Вызначаны пляцоўкi для будаўнiцтва вышынных будынкаў — у раёне Нацыянальнай бiблiятэкi, аэрапорта "Мiнск-1", вулiцы Кальварыйскай i праспекта Пераможцаў. Такiя будынкi могуць вырасцi таксама на тэрыторыi Парка высокiх тэхналогiй, на праспекце Дзяржынскага. * У мiнiстэрстве гаспадаркi Лiтвы прайшоў устаноўчы сход Нацыянальнай iнвестыцыйнай кампанii, якая будзе прадстаўляць краiну ў праектах будаўнiцтва новай АЭС i злучэння электрасiстэм Лiтвы, Польшчы i Швецыi. Новую АЭС узамен Iгналiнскай, якая выводзiцца з эксплуатацыi, намечана пабудаваць да 2015 года сумеснымi намаганнямi Лiтвы, Латвii, Эстонii i Польшчы. * Супрацоўнiкi ДАI высвятляюць прычыны апракiдвання МАЗа, нагружанага асфальтам, у Шклоўскiм раёне. У вынiку сутыкнення МАЗа i iншамаркi асфальт высыпаўся на апошнюю, вадзiцель яе загiнуў * Новасiбiрскi палкоўнiк у адстаўцы выйграў справу ў судзе супраць банка "Рускi стандарт", якi шмат разоў званiў яму ноччу з напамiнкамi пра крэдыт, якога пенсiянер не браў. За нанесеную яму маральную шкоду палкоўнік хацеў атрымаць ад банка 50 тысяч рублёў, але суд ацанiў нанесеную яму маральную шкоду ў 5 тыс. рублёў, i яшчэ столькi ж пенсiянер атрымаў у якасцi матэрыяльнай кампенсацыi. Працэс працягваўся 14 месяцаў. Як высветлiлася, крэдыт у 10 тыс. рублёў узяў не пенсiянер, а яго сын, якi пражываў па iншым адрасе, аб чым бацька паведамiў банку. Аднак званкi на працягу сутак праз кожныя дзве гадзiны раздавалiся ў яго кватэры, у т.л. i ноччу. * Еўрапейскi саюз часова забаронiць увоз сланечнiкавага алею, вырабленага ва Ўкраiне, паведамляюць iнфармагенцтвы. Такое рашэнне прынятае Еўракамiсiяй пасля таго, як афiцыйны Кiеў не змог гарантаваць, што ў алеi не ўтрымлiваецца шкодных прымесяў. У канцы красавiка г.г. Iспанскае агенцтва па бяспецы харчовых прадуктаў заявiла, што ў алеi, якi выраблены з украiнскай сыравiны, выяўленыя часцiнкi палiўных маслаў. Гэтыя прымесi бяспечныя для здароўя, але iспанцам параiлi не купляць украiнскага алею i ўстрымацца ад яго ўжывання. Пасля гэтага забруджаны алей быў выяўлены ў Iталii, Францыi, Нiдэрландах i некаторых iншых краiнах ЕС. * Буйная партыя гераiну выяўлена супрацоўнiкамi аддзялення па наркакантролі i супрацьдзеянні гандлю людзьмi Светлагорскага РАУС. У поле зроку трапiў 37-гадовы мясцовы жыхар, падчас затрымання ў яго выяўлена 6 скрутачкаў з вельмi моцным наркотыкам, агульная вага якога склала 2,55 г. Далейшыя мерапрыемствы вывелi на непрацуючую жыхарку горада, у якой у сховiшчы выяўлена 10 г гераiну. * У Польшчы адчынiлася адзiная "бальнiца" для плюшавых цацак. Майстэрня па iх рамонце называецца "Клiнiка здаровага Мiшкi". Звязацца з клiнiкай можна па Iнтэрнэце, расказаць пра "хваробу" i даслаць у "клiнiку", заплацiўшы за паслугу банкаўскiм пераводам. Рамонт цацкi (напрыклад, прышыць лапы) каштуе 3—7 еўра ў залежнасцi ад ступенi пашкоджанасцi i кошту матэрыялу. Найбольш дарагая паслуга (каля 15 еўра) — замена старога плюшавага матэрыялу. Поўны абзац * Створаны трусы, якiя вымяраюць крывяны цiск. Яны заклiканыя аблегчыць працэс вымярэння цiску, для чаго, як вядома, патрэбныя спецыяльныя прыборы. Датчыкi вытворчасцi кампанii Philips убудаваныя ў гумку трусiкаў. Яны фiксуюць цiск крывi, вылiчваючы час праходжання iмпульса ад аднаго датчыка да iншага. Такiм чынам чалавек ведае паказчыкi свайго крывянога цiску, не прыбягаючы да спецыяльнай апаратуры. Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва мае намер сёлета распрацаваць нормы праектавання i будаўнiцтва будынкаў вышынёй да 75 паверхаў, паведамiў на ка |
|