Пра юзераў i лузераў*, або Ату яго, няўдачнiка!
Пра юзераў i лузераў*, або Ату яго, няўдачнiка!
Дзённiк Вiкi Ц. Бываюць у жыццi моманты, калi кожны з нас на пытанне "Як справы?" толькi адмахваецца: "Ат, не пытайцеся!". I калi ў адных такi стан — надзвычайная рэдкасць, iмгненне слабасцi, якая хутка праходзiць, то iншым даводзiцца лiтаральна змагацца з уласным настроем, па кроплi выцiскаючы з сябе песiмiста. Каб усiм выглядам даваць зразумець, што справы ў цябе — о’кей, лепш не трэба. Бо калi не "о’кей", ты ўжо выбiваешся з агульнай карцiнкi жыцця. Ты — самае слабае звяно, няўдачнiк, цi, як зараз модна казаць, лузер...22.05.2008 У першабытным грамадстве ўсё было даволi проста: адна частка племенi займалася паляваннем, другая — збiральнiцтвам, хто да чаго здатны. I неяк не паўставала пытання, якi занятак больш важны. Дзейнiчалi простыя законы сiлы: хто мацнейшы, таго i праўда. Пытаннi прэстыжу ўзнiклi значна пазней. Памятаеце ўсе гэтыя спрэчкi пра фiзiкаў i лiрыкаў? А тыя часы, калi, скажам, навукоўцы ганарылiся сваёй вышэйшай адукацыяй, але затое фрэзероўшчыкi атрымлiвалi ў разы больш грошай — памятаеце? I каго з iх лiчылi больш паспяховым у жыццi: гiсторыка з яго цьмянай перспектывай быць увекавечаным удзячнымi нашчадкамi, або зубнога тэхнiка з ужо наяўнымi кватэрай-дачай-машынай? Цяпер акцэнты яшчэ змясцiлiся. Спажывецкая псiхалогiя Захаду дыктуе новыя ўмовы: свет усё больш падзяляецца на "сэлф-мэйдаў" (людзей, якiя "зрабiлi сябе самi") i лузераў, якiя не дасягнулi поспеху. Прычым, што маецца на ўвазе пад поспехам, вызначаецца вельмi няпэўна. Блiскучая кар’ера? Дом на Рублёўцы, адпачынак на Маёрцы? Уласны бiзнэс цi пасада дырэктара карпарацыi ў 25 гадоў? Або ўсё гэта разам? Затое дакладна вядома — усiм i кожнаму — што калi ты нiчога не дасягнуў, не прызнаны грамадствам як паспяховы чалавек, не маеш стабiльнай працы ў офiсе, "як ва ўсiх", ты лузер. А гэта сорам i ганьба. Пасыпай галаву попелам, iнакш за цябе гэта шчодра зробяць навакольныя. О, iх столькi — ахвотнiкаў расказаць табе, як гэта непрыемна — быць лузерам. У кнiжных магазiнах дзесяткамi з’яўляюцца дапаможнiкi кiшэннага фармату, кшталту "Як ажанiцца з мiльянерам", "Прыйсцi да поспеху за 365 дзён", "Думаем i багацеем", "Як дабiцца поспеху ў жыццi i бiзнэсе" i да т. п. Медыйныя крынiцы штодня паказваюць i расказваюць гiсторыi "зорак" з розных сфераў — багатых, прыгожых i знакамiтых. А Iнтэрнэт, гэтая сметнiца думак i скарбнiца меркаванняў! Тут пачкамi нараджаюцца дыскусiйныя клубы на тэму "Я — лузер, i мне не сорамна" або "Як змагацца з лузерствам". Апафеоз — трэнiнгi ўсякiх заезджых дактароў ды псiхолагаў: "Чалавек проста не мае права быць бедным, непрыгожым, хворым". Такое адчуванне, што лузер — гэта нейкi ананiмны алкаголiк, i калi ён не пераадолее сваю шкодную звычку, на яго аб’явяць сезон палявання... Псiхолаг Алекс Левiтас, напрыклад, вывеў i прадставiў на суд Iнтэрнэт-карыстальнiкаў 7 прымет — звычак лузера. Гэткi ДАСТ, з дапамогай якога вызначаюцца "лузеры, ныцiкi i няўдачнiкi". У спiсе многа такога, з чым не паспрачаешся — скажам, звычка пастаянна скардзiцца на жыццё, звычка не ўлiчваць i не цанiць уласны час — збiрацца рабiць замест таго, каб рабiць; шкадаваць сябе i вiнавацiць у сваiх бедах не сябе, а абставiны, бацькоў, няўдалую фiгуру, незакончаную адукацыю — усё што заўгодна, толькi не сябе. Але ёсць i спрэчныя пункты. Прыкладам, звычка параўноўваць сябе з iншымi. Скажыце шчыра, шаноўныя чытачы, цi многiя з вас у якасцi "пробнага каменю" выбiраюць сябе самiх — учарашнiх цi гадавой даўнiны? Нам жа з самага дзяцiнства казалi: "У Леначкi толькi пяцёркi ў дзённiку. А вось Вася, мiж iншым, паступiў на бюджэт... У Iвановых дачка ўжо замужам, што ты сабе думаеш?". А потым — як iнакш зразумець сваю паспяховасць у грамадстве, калi не параўноўваць з ужо iснуючымi ўзорамi, не ўспрымаць сябе часткай соцыуму? Салдатам, якi марыць дарасцi да генерала. Вiнцiкам, у якога ёсць шанц стаць самалётам. А калi вiнцiк, крый Божа, супрацiўляецца быць як Вася, Леначка i дачка Iвановых — знойдуцца ж добрыя людзi, якiя заўжды лепш ведаюць, як лепш. Якiя растлумачаць, што табе гэта сапраўды трэба. Што ў твае гады непрыстойна мець такую пасаду i такую зарплату. Што толькi рынкавыя гандляркi ходзяць у такiх палiто (скупасць, роўна як i звычка трацiць больш, чым дазваляюць рэальныя даходы, — таксама прыметы лузерства). Што ўсе разумныя людзi даўно пераехалi працаваць у Маскву. Ах, ты не жадаеш? Цябе ўсё задавальняе? Ну i сядзi ў сваiм балоце, няўдачнiк, няўдачнiк, няўдачнiк... Пры тым у разлiк абсалютна не прымаецца той факт, што асабiста табе камфортна, i ты адчуваеш сябе шчаслiвым чалавекам на сваiм месцы. Як сцвярджае сустаршыня расiйскай Лiгi лузераў (ёсць i такая!), акцёр Фёдар Дунаеўскi, паняцце "лузер" хоць i прыйшло да нас з Захаду, але абазначае зусiм не тое, што на Захадзе. "Ёсць пэўныя стэрэатыпы, якiя навязваюцца нам iдэолагамi брэндаў i купленымi iмi СМI. Лузер жа жыве свадобна ад гэтых стэрэатыпаў. З гэтага пункту гледжання закрадваецца падазрэнне, што "добразычлiўцы" лузеру проста... зайздросцяць? Або злуюцца — за тое, што лузер не дазваляе сябе выкарыстоўваць, бо не вядзецца на брэнды, не наведвае псiхалагiчны трэнiнг i не набывае сто першую кнiжку-дапаможнiк "Як злавiць удачу за хвост". I праўда, калi задумацца на хвiлiнку... У англiйскай мове ёсць два словы: "lоsеr" — няўдачнiк, прайграўшы, згублены i "lооsе" — свабодны, непрывязаны. Мабыць, пытанне толькi ў тым, кiм персанальна ты сябе пачуваеш. Калi чалавеку i ягоным блiзкiм добра, калi яны не адчуваюць патрэбы нiчога даказваць "княгiнi Мар’i Аляксееўне" ды ўсяму iншаму свету — ну i няхай пэўная частка кар’ерыстаў налеплiвае ярлык "страчанага для грамадства" (у сэнсе — бескарыснага для iх, любiмых). Затое ён не трацiць сiлы, нервы i талент на кручэнне ў кiрмашу фанабэрыi. Калi ж чалавек пакорлiва займаецца справай, якая яму не падабаецца, скардзiцца на цяжкую долю i роўным чынам нiчога не робiць, каб змянiць сiтуацыю — напэўна, страчвае ён. Самога сябе. I вось гэта самая вялiкая няўдача. ___________________________________________________________ * юзер (з англ. "usеr") — карыстальнiк; як правiла, у камп’ютарнай лексiцы.лузер (з англ., таксама франц., ням. "lоsеr") — няўдачнiк, прайграўшы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бываюць у жыццi моманты, калi кожны з нас на пытанне "Як справы?" толькi адмахваецца: "Ат, не пытайцеся!". I калi ў адных такi ста
|
|