Вызначыліся беларускія ўдзельнікі фесту be2gether
Арганізатары абяцаюць, што сёлетні фэстываль каля Нарвіліскага замку мае ўразіць сваёй маштабнасьцю яшчэ болей, чым леташні. Тут будуць збудаваныя тры вялікія сцэны і яшчэ некалькі музычных намётаў, дзе выступяць некалькі дзясяткаў гуртоў з усяго сьвету. Як стала вядома "Тузіну Гітоў", аргкамітэт самага буйнога літоўскага рок-фэстывалю be2gether вызначыў тры гурты, што выступяць у Нарвілішках 14-17 жніўня. Гэта гурты N. R. M., OSIMIRA і Mauzer.
Летась па падліках арганізатараў фэст наведалі ля 10 000 чалавек і больш за 300 журналістаў з розных краінаў сьвету. Нагадаем, што на першым фэсьце be2gether ад Беларусі ўдзельнічалі "Ляпіс Трубяцкой", IQ48 i Drum Esctasy. А ў якасьці хэдлайнэраў выступалі такія выканаўцы, як Morcheeba, Bloodhound Gang, Therapy? і The Young Knives. Па абяцаньнях, на be2gether-2008 прыедуць ня менш славутыя сусьветныя зоркі. 22 траўня кіраўніцтва фэсту адмыслова прыедзе ў Менск, каб прадставіць журналістам сьпіс сёлетніх выступоўцаў. Первоисточник: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Арганізатары абяцаюць, што сёлетні фэстываль каля Нарвіліскага замку мае ўразіць сваёй маштабнасьцю яшчэ болей, чым леташні.
|
|