21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларускі погляд на "лiверпульскую чацвёрку"

26.08.2009 10:12 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларускі погляд на "лiверпульскую чацвёрку"

Колькасць прыхiльнiкаў творчасцi знакамiтага гурта "Бiтлз" ва ўсiм свеце дакладна падлiчыць цяжка. Але сёлета 7 чэрвеня пад Мiнскам iх збярэцца каля 15 тысяч. На гэта, ва ўсякiм разе, спадзяюцца арганiзатары 5-га мiжнароднага музычнага фестывалю "Бiтлз — назаўжды!".

Для такiх разлiкаў ёсць пэўныя падставы. Самы першы фестываль, якi прайшоў у беларускай сталiцы ў 2004 годзе ля Палаца спорту, доўжыўся 6 гадзiн i сабраў каля 3 тысяч гледачоў. Усяго праз год фестывальная праграма павялiчылася на 2 гадзiны, а колькасць гледачоў вырасла на 2 тысячы. Само ж свята музыкi пераехала ў спартыўна-аздараўленчы комплекс "Лагойск", ды там надалей i засталося. Трэцi "Беларускi Вудсток" цягнуўся 10 гадзiн i сабраў прыкладна 8000 наведвальнiкаў — не толькi беларусаў, але i гасцей з Латвii, Лiтвы i Расii. Летась мерапрыемства, прымеркаванае да 65-годдзя сэра Пола Макартнi, сабрала 14‑тысячную публiку самых розных узростаў.

Аднак колькасць ахвотнiкаў выступiць у праграме меншай не стала. Наадварот, паводле слоў заснавальнiка i прадзюсара фестывалю, дырэктара сталiчнага "Bеаtlеs Саfе" Вiктара Маразевiча, прэтэндэнтаў праспяваць у Лагойску было як нiколi многа. Але права выступiць атрымалi толькi лепшыя з лепшых: восем калектываў з чатырох краiн. Сярод "бiтламанаў", напрыклад, дуэт "Dоublе Fаntаsу" у складзе Уладзiмiра Ткачэнкi (гiтарыст i аранжыроўшчык дзяржаўнага канцэртнага аркестра пад кiраўнiцтвам М. Фiнберга) i Вiктара Малчанава (гiтарыст гурта "Песняры"), брытанскi тэатралiзаваны калектыў "Thе Bеаtlеmаniасs", прафесiйны гурт "Liquid Bluе" з ЗША, на тры чвэрцi жаночы гурт "Квiнт-Ю" з Расii.

Акрамя ўласна музычнай часткi, сёлетнi фестываль рыхтуе для наведвальнiкаў сюрпрыз — тэматычную выставу работ беларускiх мастакоў, якiя адлюстравалi на палотнах... песнi "Бiтлз".

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Колькасць прыхiльнiкаў творчасцi знакамiтага гурта "Бiтлз" ва ўсiм свеце дакладна падлiчыць цяжка. Але сёлета 7 чэрвеня пад Мiнскам iх збярэ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика