Дзве мурманскiя школьнiцы затрыманы пры спробе парушэння беларуска-польскай гранiцы
Дзве мурманскiя школьнiцы затрыманы пры спробе парушэння беларуска-польскай гранiцы
Дзве мурманскiя школьнiцы затрыманы пры спробе парушэння беларуска-польскай гранiцы каля Гродна. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiў начальнiк аддзела Гродзенскага пагранiчнага атрада падпалкоўнiк Вячаслаў Вайцяхоўскi. Як высветлiлася, дзве дзяўчыны 17 i 16 гадоў дзевяць месяцаў рыхтавалiся да падарожжа па Польшчы, Германii, Францыi, Італii i iншых краiнах, пра якiя марылi з дзяцiнства. На працягу гэтага часу яны збiралi грошы, запаслiся адзеннем i абуткам, компасамi, картамi Беларусi i Заходняй Еўропы i 12 мая ўцяклi з дому. Да Гродна дзяўчаты дабiралiся на спадарожным транспарце амаль цэлы тыдзень. Потым яны прайшлi пяшком 23 км ад горада да блiжэйшага ўчастка гранiцы з Польшчай — Бяляны, дзе i былi затрыманы ў момант, калi кусачкамi пераразалi дрот на кантрольна-следавай паласе. Цяпер уцякачкi знаходзяцца ў Гродзенскiм прыёмнiку-размеркавальнiку для непаўналетнiх, дзе правядуць некалькi дзён, пакуль за iмi не прыедуць родныя.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзве мурманскiя школьнiцы затрыманы пры спробе парушэння беларуска-польскай гранiцы каля Гродна. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiў начальнiк аддз |
|