21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сюрпрызы і капрызы Канскага фестывалю

26.08.2009 10:12 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сюрпрызы і капрызы Канскага фестывалю

У кадры

Заўтра на поўднi Францыi, у Канах, будуць падведзеныя вынiкi 61-га Мiжнароднага Канскага фестывалю. Журы, якое ўзначальвае сёлета вядомы амерыканскi акцёр Шон Пен, назаве лепшы фiльм, якi i атрымае галоўную ўзнагароду — "Залатую пальмавую галiну" ("Раlmе d’Оr"). 

Нагадаем, у галоўнай конкурснай праграме фестывалю былi прадстаўленыя 22 поўнаметражныя карцiны, сярод якiх "Стралянiна ў Палерма" Вiма Вендэрса, "Падмена" Клiнта Iствуда, "Гамора" Матэа Гароне, "Тры малпы" Нуры Бiльж Цэйлана, прысвечаны легендарнаму рэвалюцыянеру Эрнэста Чэ Гевары "Чэ" Сцiвена Содэрберга, "Калядная казка" Арно Дэплешэна з Катрын Дэнёў у галоўнай ролi, "Сiнекдаха, Нью-Йорк" Чарлi Каўфмана i многiя iншыя.

На дадзены момант у лiдарах неафiцыйнага рэйтынгу трымаецца турэцкая стужка "Тры малпы", а другую пазiцыю падзяляюць адразу чатыры карцiны — "Падмена" Iствуда, "Вальс з Башырам" iзраiльскага рэжысёра Ары Фольмана, "24 Сiцi" кiтайскага майстра Цзя Чжанке i "Маўчанне Лорны" братоў-бельгiйцаў Дардэн. Аўтсайдарамi з’яўляюцца фiльм "Сэрвiс" фiлiпiнца Брыльянтэ Мендоза, "Жанчына без галавы" аргенцiнкi Лукрэцыi Мартэль i стужка бразiльца Фернанду Мейрэлiш "Слепата", якая адкрывала фестываль. Апошнюю стужку не "выцягнулi" нават зорныя акцёры — амерыканка Джулiяна Мур i мексiканец Гаэль Гарсiя Берналь. Таксама не выклiкаў вялiкiх сiмпатый шырока разрэкламаваны фiльм Сцiвена Содэрберга "Чэ" — 4,5 гадзiны падрабязнага пераказу падзей вытрымалi не многiя гледачы, таму карцiну ўхвалiлi больш за палiтычныя, чым за мастацкiя якасцi.

Па-за конкурсам была паказана новая работа нястомнага Вудзi Алена — камедыя "Вiкi Крысцiна Барселона". Праўда, на прэм’еры прысутнiчаў толькi сам рэжысёр i актрысы Пенелопа Крус i Рэбека Хол; трэцяя зорка фiльма, Скарлет Йохансан, адмовiлася прысутнiчаць, бо кiнакампанiя-вытворца палiчыла запыты капрызнай актрысы празмерна высокiмi. Не ўдзельнiчала ў конкурсе i новая карцiна Сцiвена Спiлберга ў сааўтарстве з Джорджам Лукасам пра прыгоды археолага Iндыяны Джонса — "Iндыяна Джонс i Каралеўства хрустальнага чэрапа" (дарэчы, беларусы ўбачылi гэты фiльм практычна адначасова з усiм светам — з 22 мая ён iдзе ў сталiчных кiнатэатрах), i мультфiльм "Kung Fu Раndа". Уласна кажучы, менавiта гэтыя дзве прэм’еры прыцягнулi найбольшую ўвагу акрэдытаванай прэсы. Першая — бо дзеля прадстаўлення фiльма Спiлберг наведаў набярэжную Круазет упершыню за апошнiя 20 гадоў. I не прагадаў. Прэзiдэнт Францыi Нiкаля Сарказi ўзнагародзiў Спiлберга вышэйшай узнагародай рэспублiкi, ордэнам Ганаровага легiёна (заснаваны яшчэ Напалеонам у 1802 годзе). Прэм’ера ж мультфiльма адзначылася перш за ўсё з’яўленнем на чырвонай дывановай дарожцы цяжарнай, але ўсё адно чароўнай Анджэлiны Джалi (агучвала ў мульцiку тыгрыцу), якая чакае двойню. Партнёр па агучваннi мультфiльма Джэк Блэк i знакамiты акцёр Дасцiн Хофман кранальна аберагалi актрысу ад папарацы i ў жарт вымяралi жываты Джалi, Блэка i раставой лялькi Панды.

Таксама ўзрушыла публiку поп-каралева Мадона, якая разам з мужам Гаем Рычы i сяброўкай Шэран Стоўн прадставiла на 61-м Канскiм фестывалi дакументальны фiльм "I аm bесаusе wе аrе", у якiм распавядаецца пра дзяцей-сiротаў у Малавi, якiя згубiлi родных з-за ВIЧ/СНIД. Да здзiўлення многiх спецыялiстаў, Мадона, якая неаднаразова атрымлiвала "Залатую малiну", на гэты раз паказала сябе неблагiм рэжысёрам. I актывiстам дабрачыннага руху.

Расiйскiя карцiны ў конкурсным паказе не ўдзельнiчалi, затое ў днi фестывалю ўпершыню — у гонар 100-годдзя айчыннага кiнематографа — адкрыўся Рускi павiльён, дзе праходзiлi майстар-класы рэжысёраў, прэзентацыi работ "Ленфiльма" i "Масфiльма", дзелавыя перамовы. Зрэшты, злыя языкi адзначылi, што павiльён ушаноўвае таксама iншы юбiлей — роўна 50 гадоў таму айчынны фiльм першы i апошнi раз удастоiўся "Залатой пальмавай галiны" (гэта была карцiна "Ляцяць жураўлi" Мiхаiла Калатозава). Сёлета ж расiйскiя работы паказвалiся толькi ў праграме "Асаблiвы погляд" i рэтраспектыўным паказе.

Закрыецца Канскi фестываль паказам фiльма Бары Левiнсана "Як жа гэта здарылася?" з Робертам дэ Нiра ў галоўнай ролi. Менавiта з рук гэтага акцёра рэжысёр фiльма-пераможцы атрымае нарэшце "Залатую пальмавую галiну".  

Анджэлiна Джалi, Джэк Блэкi Панда: чый жывот большы?

Лiна МАЛIНIНА.

Фота з www.еtоdау.ru i афiцыйнага сайта фестывалю.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заўтра на поўднi Францыi, у Канах, будуць падведзеныя вынiкi 61-га Мiжнароднага Канскага фестывалю. Журы, якое ўзначальвае сёлета вядомы амерыканскi а
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика