21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Бюджэт Саюзнай дзяржавы на 2009 год складзе амаль 6-7 млрд расійскiх рублёў

26.08.2009 10:12 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Бюджэт Саюзнай дзяржавы на 2009 год складзе амаль 6-7 млрд расійскiх рублёў

Яго праект разглядаўся 27 мая на сустрэчы Прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнкi з дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Паўлам Барадзiным.

Паводле слоў Паўла Барадзiна, за апошнiя 8 гадоў саюзны бюджэт вырас амаль у 10 разоў i складае больш за 4 млрд расiйскiх рублёў. Прычым яго павелiчэнне адбываецца не толькi за кошт узносаў дзяржаў — удзельнiц Саюза, але i за кошт вяртання раней прадастаўленых крэдытаў па саюзных праграмах.

На сустрэчы абмеркавана шырокае кола тэм саюзнага будаўнiцтва. У прыватнасцi, iшла размова аб маючым адбыцца пасяджэннi Вышэйшага Дзяржаўнага Савета, якое пройдзе летам 2008 года. На iм плануецца разгледзець пытаннi, што датычацца эканамiчнага супрацоўнiцтва, знешняй палiтыкi, сацыяльных i эканамiчных праблем.

Падрабязна абмеркавана работа саюзных органаў улады. Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што дзейнасць сумесных калегiй мiнiстэрстваў Беларусi i Расii павiнна быць больш эфектыўнай. У прыватнасцi, неабходна актывiзаваць работу калегiй па лiнii ведамстваў, што курыруюць пытаннi сельскай гаспадаркi i харчавання, фiнансаў, эканомiкi. У якасцi прыкладу недастаткова зладжанай работы гэтых ведамстваў Павел Барадзiн прывёў сiтуацыю з пастаўкамi беларускага цукру ў Расiю, якiя складаюць толькi 3 працэнты ад агульнага ўзроўню спажывання цукру ў гэтай краiне.

Як адзначыў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы, цяпер вельмi эфектыўна працуюць калегii МУС Беларусi i Расii, КДБ Беларусi i ФСБ Расii, мытных камiтэтаў, пагранiчных ведамстваў, мiнiстэрстваў юстыцыi.

Былi закрануты праблемныя пытаннi, што датычацца механiзмаў прыняцця саюзных праграм, а таксама стварэння транспартных калiдораў. Дзяржсакратар СД падкрэслiў, што асновай саюзнага будаўнiцтва з’яўляецца эканомiка, i ў гэтым напрамку саюзнае будаўнiцтва iдзе даволi добрымi тэмпамi.

Прэзiдэнт Беларусi, старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 27 мая падпiсаў пастанову аб назначэннi Уладзiмiра Пуцiна старшынёй Савета Мiнiстраў Саюзнай дзяржавы. Як паведамiў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Павел Барадзiн, гэта рашэнне было ўзгоднена з прэзiдэнтам Расii Дзмiтрыем Мядзведзевым.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яго праект разглядаўся 27 мая на сустрэчы Прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнкi з дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Паўлам Барадзiным.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика