21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мiкалай Прасталупаў: "Да верасня сталiчныя кватэры патаннеюць яшчэ на 3—5 працэнтаў"

26.08.2009 10:12 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкалай Прасталупаў: "Да верасня сталiчныя кватэры патаннеюць яшчэ на 3—5 працэнтаў"

Жыллё маё

 

З першых дзён красавiка на другасным рынку жыллёвай нерухомасцi пачала дзейнiчаць новая сiстэма аплаты рыэлтарскiх паслуг, стаўкi якiх цяпер залежаць ад кошту кватэр. Другiм значным момантам новаўвядзенняў з’яўляецца тое, што паслугi рыэлтарскiх кантор павiнен аплачваць прадавец нерухомасцi. Асобныя эксперты-песiмiсты нават прагназавалi, што ў сувязi з гэтым новыя прадаўцы пачнуць адпаведна павялiчваць кошт прапануемых кватэр, аднак гэтага не адбылося.

Згодна з iнфармацыяй старшынi савета Беларускай асацыяцыi "Нерухомасць" Мiкалая Прасталупава, усе ўдзельнiкi рынку жылля цалкам разумеюць новы механiзм рэалiзацыi аб’ектаў нерухомай маёмасцi, пасля чаго клiенты пачалi заключаць дагаворы з агенцтвамi ў спакойным рэжыме. У сувязi з тым, што патанненне жыллёвай нерухомасцi ў Мiнску працягваецца ўжо больш за восем месяцаў, пэўная колькасць прадаўцоў пачала здымаць свае прапановы, каб дачакацца лепшых часоў. Разам з тым, на рынак прыйшлi такiя ўласнiкi кватэр, якiя баяцца далейшага патаннення.

"Слабенькiя" аднапакаёўкi ўпалi да 50 тыс. USD

Прыкметай гэтай вясны на другасным рынку стала масавая прапанова маленькiх кватэр з агульнай плошчай 29—33 квадратныя метры i кухняй 5,5—7 квадратаў, якiя прадаюцца ўжо за 50—53 тысячы долараў. Па такiм кошце кватэры прапануюцца звычайна ў Заводскiм раёне або Шабанах, аднак... Яшчэ 10 месяцаў таму такое жыллё ў Мiнску без пэўных праблем прадавалася за 57—60 тысяч долараў. Сёння другасны рынак жылля ў сталiцы iстотна перагрэты прапановай, калi ўласнiкi кватэр амаль заўсёды згаджаюцца скiдваць цану продажы адразу на 2—3 тысячы долараў. Цяпер у Мiнску колькасць прапаноў толькi па старых дагаворах, якiя былi заключаны да 1 красавiка, дасягае 5—6 тысяч аб’ектаў. Эксперты рынку нерухомасцi ўпэўнены, што такую вялiкую колькасць прапануемых кватэр мiнскi рынак будзе "пераварваць" не менш як год. Агульная колькасць прапаноў на другасным рынку жыллёвай нерухомасцi складае каля 7 тысяч кватэр. Усё гэта прывяло да таго, што сярэднi кошт квадратнага метра агульнай плошчы аднапакаёвых кватэр Мiнска сёння складае 1937 долараў. Тэндэнцыя ў гэтым сегменце такая, што "квадрат" аднапакаёвак таннее прыкладна на 5—8 долараў штотыдзень.

Рэальных пакупнiкоў — адзiнкi

Работнiкаў рыэлтарскiх кантор не пужае новая сiстэма аплаты паслуг цi iншыя новаўвядзеннi, а насцярожвае той факт, што нават у звычайна гарачы веснавы сезон на другасным рынку жылля прысутнiчае вельмi маленькая колькасць нават патэнцыяльных пакупнiкоў. Самая масавая прапанова прыпадае на стандартныя двухпакаёвыя кватэры. Сярэднi кошт такiх кватэр цяпер знiзiўся да 95 тысяч долараў, але такiх грошай у насельнiцтва сёння няма. Яшчэ некалькi гадоў таму бескватэрныя жыхары Мiнска актыўна карысталiся камерцыйнымi крэдытамi, а зараз... Вялiкая колькасць асцярожных людзей усё часцей адмаўляецца "падпiсвацца" ў якасцi паручыцеляў, калi гутарка iдзе аб вялiкiх аб’ёмах крэдыту.

Патанненне працягнецца мiнiмум да восенi

Мiкалай Прасталупаў упэўнены, што мiнскiя кватэры будуць таннець i надалей. У першую чаргу патанненне закране дрэнныя па якасцi "хрушчоўкi", кошт якiх быў значна завышаны ў мiнулыя гады. У летнi мёртвы сезон такое патанненне, магчыма, будзе працякаць павольнымi тэмпамi. Па прагнозах спецыялiста за тры месяцы ўсе вiды кватэр у сярэднiм патаннеюць прыкладна на 3—5 працэнтаў.

Сяргей КУРКАЧ.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З першых дзён красавiка на другасным рынку жыллёвай нерухомасцi пачала дзейнiчаць новая сiстэма аплаты рыэлтарскiх паслуг, стаўкi якiх цяпер залежаць
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика