Калі ў дагаворы запiсана...
Калі ў дагаворы запiсана...
Кватэрнае пытанне Мы з мужам працуем на адным прадпрыемстве, але палепшыць жыллёвыя ўмовы нiяк не можам: перад намi ў чарзе яшчэ тры чалавекi, жонкi якiх працуюць у iншых арганiзацыях, стаяць там на ўлiку... А ў тых, хто працуе разам, iльгот нiякiх няма? Г. Г. Магiлёў. У адпаведнасцi з пунктам 9 Палажэння аб парадку ўлiку грамадзян, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, прадастаўлення жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду (зацверджана Ўказам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 29 лiстапада 2005 г. № 565) сям’я мае права стаяць на ўлiку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў па пастаянным месцы жыхарства, а таксама па месцы работы (службы) кожнага яе члена. Усе арганiзацыi, якiя маюць ва ўладаннi, карыстаннi жылыя памяшканнi i (або) ажыццяўляюць жыллёвае будаўнiцтва цi прымаюць у iм долевы ўдзел, вядуць па месцы работы (службы) улiк сваiх работнiкаў, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў. Што датычыць iльгот, звязаных з устанаўленнем чарговасцi паляпшэння жыллёвых умоў работнiкаў канкрэтнай арганiзацыi, то разгляд дадзенага пытання знаходзiцца ў кампетэнцыi адмiнiстрацыi, прафсаюзнага камiтэта, у цэлым працоўнага калектыву, вырашэнне праблемы могуць прадугледжваць пры распрацоўцы i прыняццi калектыўнага дагавору. Вiктар САВIЦКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы з мужам працуем на адным прадпрыемстве, але палепшыць жыллёвыя ўмовы нiяк не можам: перад намi ў чарзе яшчэ тры чалавекi, жонкi якiх працуюць у iнш |
|