Гарантыі маладым спецыялiстам
Гарантыі маладым спецыялiстам
Мой сын cкончыў сярэднюю спецыяльную навучальную ўстанову з граматай за добрую вучобу i выдатнай характарыстыкай. Па размеркаваннi ён трапiў у адзiн з гарадоў Мiнскай вобласцi. Я суправаджала яго на работу. Пры ўладкаваннi нам абяцалi, што яго забяспечаць жыллём у горадзе ў iнтэрнаце, прапiшуць там, дадуць матацыкл. Аднак на справе ўсё аказалася iнакш. Жыллё далi за горадам на адлегласцi 5—6 кiламетраў ад канторы, матацыклам не забяспечылi, а транспартная сувязь такая, што ён не можа своечасова трапляць на работу, за што атрымлiвае спагнаннi. У вынiку такiх адносiнаў кадры там не трымаюцца, кожны год даводзiцца пiсаць заяўкi на выпускнiкоў. Я не называю сваё сапраўднае прозвiшча i месца працы сына з мэтай не нашкодзiць яму. Хацелася б толькi ведаць, што робiцца, каб палепшыць быт тых, хто пачынае сваю працоўную дзейнасць. Іванова С. Парадак працаўладкавання i гарантыi для маладых спецыялiстаў прадугледжаны зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 10.12.2007 г. № 1702 Палажэннем аб размеркаваннi выпускнiкоў устаноў адукацыi, якiя атрымалi прафесiйна-тэхнiчную, сярэднюю спецыяльную цi вышэйшую адукацыю. Згодна з пунктам 30 Палажэння наймальнiк абавязаны прыняць на работу маладога спецыялiста, якi прыбыў па накiраваннi, i забяспечыць умовы, якiя ўказаны ў пасведчаннi аб накiраваннi на работу. Як правiла, у пасведчаннi ўказваюцца толькi звесткi аб тым, па якой спецыяльнасцi малады спецыялiст закончыў навучанне i для работы на якой пасадзе, прафесii, квалiфiкацыi ён накiраваны. Аднак, калi малады спецыялiст i наймальнiк прыйшлi да пагаднення наконт забеспячэння жыллём, службовым транспартам i iнш., то пры заключэннi працоўнага дагавора (кантракта) гэтыя ўмовы мэтазгодна ў яго ўключыць. Пры невыкананнi наймальнiкам абяцанняў, замацаваных у працоўным дагаворы (кантракце), або калектыўным дагаворы, малады спецыялiст мае права патрабаваць звальнення па артыкуле 41 Працоўнага кодэкса ў сувязi з парушэннем наймальнiкам заканадаўства аб працы, калектыўнага цi працоўнага дагавора (п. 36 Палажэння) i звярнуцца ва ўстанову адукацыi за пераразмеркаваннем або атрыманнем даведкi аб самастойным працаўладкаваннi (п. 22 Палажэння). Апошняе неабходна, паколькi згодна з пунктам 35 Палажэння, наймальнiкi любой формы ўласнасцi пры прыёме на работу выпускнiкоў дзяржаўных устаноў адукацыi на працягу аднаго года пасля атрымання прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi, двух гадоў — пасля атрымання сярэдняй спецыяльнай цi вышэйшай адукацыi павiнны патрабаваць прад’яўлення iмi пасведчання аб накiраваннi на работу цi даведкi аб самастойным працаўладкаваннi. Толькi трэба мець на ўвазе, што пасля атрымання даведкi аб самастойным працаўладкаваннi статус маладога спецыялiста страчваецца. Пасля заканчэння навучання маладым спецыялiстам прадастаўляецца адпачынак працягласцю адзiн каляндарны месяц, а атрымаўшым сярэднюю спецыяльную цi вышэйшую адукацыю па педагагiчных спецыяльнасцях — 45 каляндарных дзён, незалежна ад таго, калi ў iх былi апошнiя канiкулы. Наймальнiк у месячны тэрмiн пасля заключэння працоўнага дагавора (кантракта) павiнен выплацiць маладому спецыялiсту, якi атрымаў сярэднюю спецыяльную цi вышэйшую адукацыю, грашовую дапамогу ў памеры месячнай стыпендыi, назначанай яму ў апошнiм семестры, а тым, хто атрымаў прафесiйна-тэхнiчную адукацыю — з разлiку тарыфнай стаўкi па прысвоенай iм квалiфiкацыi (разраду, класу, катэгорыi) або адпаведнага акладу. Выплаты ажыццяўляюцца незалежна ад таго, колькi дзён адпачынку выкарыстаў малады спецыялiст. Маладым спецыялiстам, якiя атрымалi сярэднюю спецыяльную цi вышэйшую адукацыю па педагагiчных спецыяльнасцях, грашовая дапамога выплачваецца ўстановай адукацыi, якую яны скончылi, за 45 каляндарных дзён з разлiку месячнай стыпендыi, назначанай iм у апошнiм семестры за кошт сродкаў рэспублiканскага або мясцовага бюджэту. У выпадку, калi ў апошнiм семестры маладыя спецыялiсты стыпендыi не атрымлiвалi, грашовая дапамога iм выплачваецца з разлiку сацыяльнай стыпендыi, устаноўленай на дату выпуску. Маладым спецыялiстам гарантуюцца выплаты ў сувязi з пераездам, прадугледжаныя заканадаўствам. Мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы, а таксама арганiзацыi пры недастатковасцi ўласнага жылога фонду могуць выдзяляць маладым спецыялiстам сродкi з мэтай кампенсацыi затрат на найм жылых памяшканняў у грамадзян. На маладых спецыялiстаў, якiя накiраваны на работу ў арганiзацыi, што размяшчаюцца ў зонах радыяцыйнага забруджвання, распаўсюджваюцца льготы i кампенсацыi, прадугледжаныя заканадаўствам для асобаў, якiя пражываюць i працуюць у гэтых зонах. Акрамя таго, згодна з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 1.10.1998 г. № 1516, маладым спецыялiстам з сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыяй, накiраваным на работу ў раёны, пацярпелыя ад аварыi на ЧАЭС i размешчаныя ў зоне далейшага адсялення i ў зоне з правам на адсяленне, робяцца штогадовыя выплаты ў памеры: 20 базавых велiчынь пасля першага года работы, 25 — пасля другога i 30 — пасля трэцяга года работы. Згодна з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 27.11.2000 г. № 631 выпускнiкi дзяржаўных устаноў адукацыi, што забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi, якiя прыступiлi да работы па размеркаваннi не па месцы жыхарства бацькоў або ў раёнах, пацярпелых ад катастрофы на ЧАЭС, незалежна ад месца жыхарства бацькоў, у арганiзацыях, фiнансуемых з бюджэту, воiнскiх часцях, органах унутраных спраў, органах i падраздзяленнях па надзвычайных сiтуацыях, арганiзацыях спажывецкай кааперацыi i сельскагаспадарчых арганiзацыях маюць права на атрыманне льготнага крэдыту ў АСБ "Беларусбанк" на працягу двух гадоў пасля заканчэння ўстановы адукацыi на набыццё хатняй маёмасцi. Пастановай Савета Мiнiстраў ад 31.08.2000 г. № 1359 устаноўлена, што маладым спецыялiстам з сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыяй, якiя прыбылi на работу па накiраваннi ў сельскагаспадарчыя арганiзацыi, на працягу першых двух гадоў работы робяцца даплаты да iх заработнай платы ў памеры адной тарыфнай стаўкi першага разраду, устаноўленай урадам для работнiкаў бюджэтнай сферы. У мэтах падтрымкi лепшых выпускнiкоў, а таксама ў падтрымку маладых талентаў таксама прыняты шэраг нарматыўных актаў. Так, згодна з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 20.11.1996 г. № 477, маладым спецыялiстам — выпускнiкам Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта, якiя закончылi вучобу з адзнакай, атрымалi ступень бакалаўра або магiстра i працуюць па персанальным размеркаваннi ва ўстановах i арганiзацыях бюджэтнай сферы, тарыфныя стаўкi (аклады) у першыя 5 гадоў работы павышаюцца на 10 працэнтаў. Згодна з пастановай Савета Мiнiстраў ад 17.01.1997 г. № 6 (са змяненнямi i дапаўненнямi) выпускнiкам вядучых унiверсiтэтаў краiны, якiя закончылi вучобу з адзнакай або атрымалi ступень бакалаўра (магiстра) i працуюць па размеркаваннi ва ўстановах i арганiзацыях бюджэтнай сферы, тарыфныя стаўкi (аклады) павышаюцца на 10 працэнтаў (на працягу двух гадоў). Згодна з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 14.06.2007 № 273 з 1.09.2007 г. на працягу двух гадоў з моманту заключэння працоўнага дагавора (кантракта): тарыфныя стаўкi (аклады) маладых спецыялiстаў з вышэйшай адукацыяй з лiку асобаў, атрымаўшых у перыяд навучання ў ВНУ заахвочваннi спецыяльных фондаў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў i студэнтаў, а таксама па падтрымцы таленавiтай моладзi i прынятых на работу па накiраваннi гэтых устаноў у арганiзацыi, фiнансуемыя з бюджэту, павышаюцца на 15 працэнтаў; маладым спецыялiстам з вышэйшай медыцынскай (фармацэўтычнай) адукацыяй, працуючым па накiраваннi ўстаноў адукацыi (пасля праходжання стажыроўкi) у дзяржаўных арганiзацыях аховы здароўя, фiнансуемых з бюджэту, ажыццяўляюцца штомесячныя даплаты ў памеры адной тарыфнай стаўкi першага разраду, устаноўленай урадам, прапарцыянальна адпрацаванаму часу (аб’ёму выкананых работ), але не вышэй вызначанага Указам памеру.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мой сын cкончыў сярэднюю спецыяльную навучальную ўстанову з граматай за добрую вучобу i выдатнай характарыстыкай. Па размеркаваннi ён трапiў у адзiн з |
|