Мiрскiя матывы
Мiрскiя матывы
У старажытнае мястэчка Мiр 31 мая прыйдзе свята мастацтваў "Мiрскi замак", сёлета яно будзе шостым па лiку. Традыцыйна ў рамках свята пройдуць навуковыя чытаннi, у Доме культуры адкрыецца выстава фотамастакоў Гродзеншчыны "Беларусь старажытная". І старажытная музыка стане галоўным цвiком праграмы. Асобную праграму прывязе камерны аркестр Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусi, якiм падчас гэтага канцэрта Мiхаiл Фiнберг даверыць кiраваць дырыжору Валерыю Сароку. "Музыка ў духоўнай прасторы Беларусi. Шлях праз стагоддзi" — развагi на гэтую тэму будуць асаблiва плённымi ля старажытных сцен замка пад музыку, якую можна будзе паслухаць у выкананнi розных камерных калектываў. Але i жыхары раённага цэнтра Карэлiчы далучацца да свята — для iх рыхтуецца вялiкая праграма канцэрта з удзелам салiстаў Нацыянальнага канцэртнага аркестра пад кiраўнiцтвам Мiхаiла Фiнберга. Ларыса ЦIМОШЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У старажытнае мястэчка Мiр 31 мая прыйдзе свята мастацтваў "Мiрскi замак", сёлета яно будзе шостым па лiку. |
|