21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Проста свята, або Як адзначала свой сціплы юбiлей звычайная гiмназiя

26.08.2009 10:12 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Проста свята, або Як адзначала свой сціплы юбiлей звычайная гiмназiя

На днях гiмназiя № 5 у Баранавічах адсвяткавала сваё пятнаццацiгоддзе. Інтрыгi ў тым юбiлеi быццам бы i не было. Узрост гiмназii не такi i салiдны, ды i тыя, хто пакiнуў яе сцены, не паспелi яшчэ пра сябе заявiць.

Усё было сцiпла, без лiшняй пампезнасцi i пустаслоўя. Прагучаў гiмн Беларусi, затым гiмназii i на сцэну пачалi падымацца вучнi, якiх вiншавала i ўзнагароджвала дырэктар гiмназii Тамара Шукала.

Падумалася: можа мнагавата для адной гiмназii пераможцаў розных конкурсаў, алiмпiяд, навукова-даследчых канферэнцый ад гарадскiх да мiжнародных узроўняў. А пазней высветлiлася, што ў гэтым нiчога дзiўнага няма. Адзiн з прыярытэтных накiрункаў у працы педагагiчнага калектыву гiмназii — гэта выяўленне здольных i таленавiтых дзяцей, работа па iх развiццi, рэалiзацыя патэнцыяльных магчымасцяў вучняў i iх сацыяльная абарона. Менавiта з гэтай мэтай i распрацавана ў гiмназii доўгатэрмiновая комплексна-мэтавая праграма "Адораныя дзецi".

На сцэне пабывалi пераможцы i прызёры розных конкурсаў па хiмii, бiялогii..., лепшыя спартсмены, але мне падалося, што найбольш было ўзнагароджаных сярод прыхiльнiкаў замежных моў — англiйскай i нямецкай.

Аказалася, што ў 5—8 класах гiмназii вядзецца навучанне на паглыбленым узроўнi якраз гэтых моў.

Сярод "англiчан" i "немцаў" апынулася i пераможца па беларускай мове Алена Борыс.

— Мне мова падабаецца, а калi ты беларуска, то як не валодаць ёю! Летась было 125-годдзе Янкi Купалы i Якуба Коласа, i я прымала ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных гэтаму юбiлею, — сказала вучанiца. Вось бы думалi так i дарослыя!

Але А. Борыс не адна такая. Вось i Аляксандра Габер двойчы ўзнагароджвалася спецыяльнай прэмiяй Прэзiдэнта за перамогi ў рэспублiканскiх алiмпiядах па беларускай мове.

Звычайнай справай стала, калi гiмназiсты выходзяць у фiнал мiжнародных канферэнцый i конкурсаў. Ужо тройчы яны прадстаўлялi Беларусь у ФРГ, Чэхii, ЗША, Грузii i iншых краiнах.

Да гэтага дадам, што прыкладна 95—98 працэнтаў выпускнiкоў гiмназii № 5 паступаюць у вышэйшыя навучальныя ўстановы i вучацца не толькi ў беларускiх ВНУ, але i прэстыжных унiверсiтэтах iншых краiн свету.

Пры такой высокай падрыхтоўцы вучняў, магчыма, пятая гiмназiя i не такая ўжо звычайная?

Многае звязана з тым, што гiмназiя знаходзiцца ў мiкрараёне, дзе жывуць у асноўным вайскоўцы. Пасля вываду савецкага войска з Германii многiя сем’i атрымалi жыллё ў Баранавiчах. I атрымалася, што пад 60 працэнтаў бацькоў, чые дзецi вучацца ў гiмназii, маюць вышэйшую адукацыю, i гэты факт накладвае свой адбiтак. Тут ад бацькоў не пачуеш: "А што з гэтай вучобы! Галоўнае ўладкавацца ў жыццi" цi "Вось калi ўдала выйсцi замуж, то i гора не пазнаеш".

Гiмназiю часта наведваюць замежныя дэлегацыi. За апошнiя гады тут пабывалi госцi з 12 краiн i найперш таму, што ў гiмназii ёсць што паказаць. I заслуга ў гэтым педагагiчнага калектыву. А якi ў гiмназii калектыў?

— О-о-о, калектыў наш можна назваць авантурыстычным, — усмiхнулася дырэктарка. — Вельмi лёгкi на пад’ём. Добра ўспрымае новыя iдэi. Адным словам, нашы педагогi маюць "божую iскрынку".

— Але ж, напэўна, i кiраваць калектывам, у якiм 118 педагогаў з такiмi характарамi, ды яшчэ i выконваць абавязкi дэпутата Нацыянальнага сходу — няпроста?

— А нiчога, самi бачыце, у гiмназii, быццам бы, парадак. Адносна ж зваротаў да мяне як дэпутата, то я iмкнуся людзям максiмальна дапамагчы i яшчэ нiводнай просьбы не пакiнула без увагi, хоць, бывае, не заўсёды чалавек мае рацыю.

— Тамара Васiльеўна, а чаму на сённяшнiм мерапрыемстве не вiдаць нiкога з кiраўнiкоў горада?

— Проста мы не ставiлi перад сабой такой задачы. Для нас галоўным было наладзiць для дзяцей свята. Заканчваецца навучальны год, а тут якраз i пятнаццаць гадоў гiмназii, то чаму дзецям не павесялiцца?

I тыя весялiлiся: у фае стараўся духавы аркестр, а на другiм паверсе праходзiлi спаборнiцтвы па шашках; тут дзецi тоўпiлiся каля авiямадэляў, а там мастакi шчыравалi над мальбертамi...

Мне думаецца, што сёння дзецi ўжо iншыя, чым у мой час. Цяпер яны больш разняволеныя, эмацыянальныя i мэтанакiраваныя.

I не трэба думаць, што гiмназiсты ўсе, як адзiн, iдэальныя. Дзецi застаюцца дзецьмi i здараюцца парушэннi дысцыплiны. Штосьцi двое аднакласнiкаў не падзялiлi i пабiлiся, а аднойчы гiмназiсты гулялi на чыгунцы..., але гэта неiстотнае. Важна iншае.

Часта даводзiлася чуць: "Мяне cавецкая ўлада вывучыла. Зрабiла чалавекам!" Праўда, нават тая ўлада далёка не ўсiх магла вывучыць, а толькi тых, хто хацеў гэтага. Але ўжо 16 гадоў, як няма савецкай улады, а нашы дзецi вучацца i ў iх, на маю думку, значна большыя перспектывы, чым былi ў нас. Толькi сённяшнiм гiмназiстам неабходна будзе пазмагацца за сваё месца пад сонцам, як гэта робiцца ва ўсiм свеце.

Сымон Свiстуновiч.

г. Бананавічы.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На днях гiмназiя № 5 у Баранавічах адсвяткавала сваё пятнаццацiгоддзе. Інтрыгi ў тым юбiлеi быццам бы i не было. Узрост гiмназii не такi i салiдны, ды
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика