Бацькоўская хата пiрагамi багатаIван Антонавiч i Уладзiслава Васiльеўна Пугачовы з аграгарадка Цiманава нядаўна справiлi сапфiравае вяселле. Яны выхавалi васьмярых дзетак, якiя падарылi iм ужо дзесяць унукаў. Жыццёвы шлях бацькоў — лепшы прыклад для нашчадкаў. Здаецца, яны нiколi не сядзелi без справы. Пабудавалi хату, вялi гаспадарку, добрасумленна працавалi... Iван Антонавiч пасадзiў у леспрамгасе нямала маладых дрэўцаў. У скарбонцы дасягненняў Уладзiславы Васiльеўны, якая працавала даяркай, медаль “За добрасумленную працу”, медаль Мацярынства, ордэн «Мацярынская слава» 3-й ступенi. Каля хаты Пугачовых быў прыгожы сад, а з часам бацькi разам з дзецьмi пасадзiлi яшчэ адзiн. Увесну белая квецень цешыла вока, а ўвосень радавала сям’ю добрым ураджаем садавiны. Працягваў Iван Антонавiч i радавую справу — пчалярства. Было нямала задумак, але... Карэктывы ўнёс красавiк 1986 года. Пасля аварыi на ЧАЭС родная вёсачка Пугачовых Гарадзешня, што на Клiмаўшчыне, трапiла ў зону адсялення. Аднак жыццё працягвалася... Iван Антонавiч i Уладзiслава Васiльеўна пачалi асвойвацца на новым месцы. Яны атрымалi новы дом, самi пабудавалi лазню, упарадкавалi зямельны ўчастак, завялi гаспадарку. Чацвёра iх дзетак жывуць у адной мясцовасцi з бацькамi, астатнiя — у Магiлёве. У Iвана Антонавiча ёсць i нямала розных захапленняў. — Муж — вялiкi аматар цiхага палявання, — расказвае Уладзiслава Васiльеўна. — Ён ведае шмат грыбных i ягадных месцаў, таму заўжды прыходзiць дадому з поўнымi кошыкамi дароў лесу. Любiць Iван Антонавiч i гадзiнамi сядзець з вудай на беразе возера, гуляць у шахматы. Ёсць у яго i даўняе захапленне — гармонiк, з якiм не расстаецца больш чым сорак гадоў. У гаспадынi спiс захапленняў таксама багаты. Сярод iх — вышыўка, вязанне, кулiнарыя. Бацькоўская хата часта збiрае пад сваiм дахам дзяцей i ўнукаў. У такiя днi ў доме пахне пiрагамi, чуюцца гукi гармонiка, вясёлы гоман малых... Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Iван Антонавiч i Уладзiслава Васiльеўна Пугачовы з аграгарадка Цiманава нядаўна справiлi сапфiравае вяселле. Яны выхавалi васьмярых дзетак, якiя падар |
|