Беларусь ускладае вялікiя надзеi на таленавiтую моладзь
Беларусь ускладае вялікiя надзеi на таленавiтую моладзь
Беларусь на сучасным этапе развiцця робiць стаўку на веды, талент i iнтэлект, заявiў кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 30 мая на сустрэчы з адоранымi навучэнцамi i студэнтамi, лаўрэатамi спецыяльных фондаў Прэзiдэнта. На мерапрыемства, якое стала ўжо традыцыйным, былi запрошаны 72 пераможцы мiжнародных прадметных алiмпiяд, творчых конкурсаў i фестываляў, лаўрэаты спецыяльных фондаў Прэзiдэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў, студэнтаў i таленавiтай моладзi, а таксама 9 педагогаў. "Стаўка на веды, талент i iнтэлект — аснова сучаснай стратэгii сацыяльна-эканамiчнага развiцця Беларусi. Пошук i выхаванне маладых талентаў — найважнейшая дзяржаўная задача", — адзначыў Прэзiдэнт, дадаўшы, што энергiчныя, працавiтыя, адораныя людзi — галоўнае багацце нашай краiны. За 12 гадоў работы спецыяльных фондаў Прэзiдэнта прэмiямi i стыпендыямi адзначана больш як 18 тыс. школьнiкаў, студэнтаў, дзеячаў мастацтва i педагогаў, рэалiзавана нямала творчых i навуковых праектаў. У Беларусi робiцца многае для выяўлення i развiцця талентаў юных грамадзян: створаны лiцэi i гiмназii, адкрыты шматлiкiя школы мастацтваў, гурткi, студыi, секцыi, працуюць самадзейныя калектывы. Паспяхова рэалiзуецца дзяржаўная праграма "Маладыя таленты Беларусi". Паводле слоў Прэзiдэнта, па-сапраўднаму масавымi i папулярнымi сталi прадметныя алiмпiяды i турнiры, фестывалi i конкурсы дзiцячай i маладзёжнай творчасцi. Так, у гэтым навучальным годзе ў рэспублiканскай алiмпiядзе прынялi ўдзел больш як 600 тыс. школьнiкаў. Значныя поспехi юных беларусаў i на ўсемагчымых мiжнародных конкурсах i алiмпiядах. У мiнулым годзе ўсе 28 беларускiх удзельнiкаў сталi прызёрамi мiжнародных прадметных алiмпiяд, прэстыжных турнiраў. Аляксандр Лукашэнка ўручыў юным талентам пасведчаннi i нагрудныя знакi лаўрэатаў спецыяльных фондаў Прэзiдэнта. "Няхай гэтыя поспехi i заслужаныя ўзнагароды натхняць на заваяванне новых вяршынь у вучэннi, навуцы i мастацтве, дапамогуць пераадолець цяжкасцi, будуць стымулам для прафесiйнага i творчага росту", — пажадаў Прэзiдэнт. Кiраўнiк дзяржавы падзякаваў таксама педагогам за энтузiязм i адданасць прызванню i звярнуў увагу маладых талентаў на тое, што ў iх высокiх вынiках — немалая заслуга настаўнiкаў i бацькоў. "Не забывайцеся, што вы таленавiтыя людзi. Знайдзiце сябе ў гэтым няпростым жыццi, а мы па меры нашых магчымасцяў будзем дапамагаць вам у гэтым", — сказаў на заканчэнне Аляксандр Лукашэнка. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь на сучасным этапе развiцця робiць стаўку на веды, талент i iнтэлект, заявiў кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 30 мая на сустрэчы з адоран |
|