Еўрапейскiя мужчыны будуць месяц недаступныя
Еўрапейскiя мужчыны будуць месяц недаступныя
Замор’е Амаль тры чвэрцi жыхароў Iспанii аддадуць перавагу прагляду матчаў чэмпiянату Еўропы па футболе 2008 года, а не сэксу. Такiмi нечаканымi аказалiся вынiкi апытання еўрапейскiх прыхiльнiкаў футбола, праведзенага Брытанскiм цэнтрам сацыяльных даследаванняў. У залежнасцi ад краiны футбольныя i сэксуальныя перавагi апытаных значна адрознiваюцца. Дзеля прагляду футбольных матчаў гатовыя ахвяраваць сэксам 72 працэнты iспанскiх фанатаў, 67 — нарвежскiх, 64 — галандскiх, 62 — нямецкiх i 61 — брытанскiх. I толькi 17 працэнтаў апытаных партугальцаў заявiлi, што яны "аддалi б перавагу футболу замест занятку сэксам". Сярод iтальянцаў такi паказчык роўны 25 працэнтам, сярод французаў — 27, бельгiйцаў — 30. Каб забяспечыць добры прыём, супрацоўнiкi швейцарскай пагранiчнай службы праходзяць спецыяльны курс добрых манер, вывучаючы асновы зносiнаў з футбольнымi аматарамi з розных краiн. Цiкава, што сваiм уласным балельшчыкам арганiзатары забаранiлi з’яўляцца на стадыёнах i ў месцах трансляцый матчаў з адным з нацыянальных знакаў i абавязковым атрыбутам фанатаў — з вялiкiмi каровiнымi званочкамi. Гэтыя бяскрыўдныя званкi традыцыйна суправаджаюць усе перамогi i паражэннi швейцарскiх спартсменаў, аднак арганiзатары ацанiлi бяспеку вышэй за традыцыi. А ў швейцарскiм горадзе Базель, дзе адбудзецца некалькi матчаў, адкрылася спецыяльная турма для балельшчыкаў. У яе патрапяць фанаты, якiя будуць парушаць швейцарскiя законы падчас Еўра-2008. Турма разлiчаная на 350 зняволеных, для якiх будуць створаныя максiмальна камфортныя ўмовы, яе будынак быў пабудаваны ў ХIХ стагоддзi. Тэхнiка дайшла Нядаўна адбылося адкрыццё вельмi незвычайнага прыстасавання, а дакладней — тэхналагiчнай iнсталяцыi ў стылi стымпанк, якая з’ўяўляецца падземным тэлескопам памiж Лонданам i Нью-Йоркам. Телектраскоп работы Пола Сэнт-Джорджа зусiм не розыгрыш, а сапраўды дазваляе памахаць адзiн аднаму рукой жыхарам Лондана i Нью-Йорка. Сэнт-Джордж сцвярджае, што пабудаваў iнсталяцыю па чарцяжах дзядулi, марай якога было стварэнне трансатлантычнага тэлескопа. Нью-Йоркская частка тэлескопа знаходзiцца каля Бруклiнскага моста, а лонданская — каля Таўэрскага. Як вы, мусiць, ужо здагадалiся, тэхнiчна Телектраскоп (Tеlесtrоsсоре) — гэта набор вэб-камер i манiтораў. А студэнт унiверсiтэта Аrt Сеntеr Раsаdеnа Джэйк Ланьяк прапанаваў вельмi незвычайны канцэпт матацыкла Dеus Ех Mасhinа (Бог з машыны). Транспартны сродак — гэта экзашкiлет (робат, якi надзяваецца на чалавека) з трыма коламi. Стойкi з пярэднiмi коламi з’яўляюцца рухомымi для павелiчэння ўстойлiвасцi пры павелiчэннi хуткасцi. Вось такая дамавая Бяздомная японка на працягу года жыла ў шафе ў кватэры 57-гадовага жыхара горада Фукуока. Выявiць "суседку" атрымалася толькi з дапамогай скрытай камеры, якую ён усталяваў пасля знiкнення прадуктаў з халадзiльнiка. "Жыхарку" шафы выявiла палiцыя, якую выклiкаў японец пасля прагляду запiсу камеры назiрання. Высветлiлася, што за месяцы пражывання ў шафе бяздомная 58-гадовая японка па iменi Татсука Харыкава ўмудрылася абуладкаваць сабе спальнае месца (у шафе яна схавала матрац) i нават стварыць невялiкi запас ежы. Прадукты яна брала з халадзiльнiка гаспадара. Пасля арышту Харыкава растлумачыла, што ёй не было дзе жыць. Палiцэйскiя лiчаць, што японка пражыла ў шафе каля года, прычым, хутчэй за ўсё, яна перыядычна незаконна пражывала i ў суседнiх дамах. Амерыканцы перасталi паўнець? Працэнт амерыканскiх дзяцей, якiя пакутуюць ад лiшняй вагi або атлусцення, пасля 25 гадоў бесперапыннага росту стабiлiзаваўся. Па даных федэральных цэнтраў па кантролi i прафiлактыцы захворванняў, у 2003—2006 гадах узровень поўных дзяцей ва ўзросце ад 2 да 19 гадоў складаў 32 працэнты, на атлусценне пакутавалi 16 працэнтаў дзяцей. Пасля пастаяннага росту працэнта хворых на атлусценне дзяцей, якi назiраўся з 1980 года, лiчбы не змянялiся некалькi гадоў запар. Эксперты ўпэўненыя, што стабiлiзацыя колькасцi поўных дзяцей адбылася дзякуючы правiльнай палiтыцы харчавання, якая праводзiцца шматлiкiмi школамi, i ўвазе бацькоў, якiя вучаць дзяцей добра i правiльна харчавацца i прымушаюць iх займацца спортам. Сярод дарослага насельнiцтва таксама назiраецца стабiлiзацыя. У той жа час колькасць мужчын i жанчын, якiя пакутуюць на празмерную паўнату, заставалася нязменнай: поўных мужчын у ЗША было 33 працэнты, жанчын — 35.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амаль тры чвэрцi жыхароў Iспанii аддадуць перавагу прагляду матчаў чэмпiянату Еўропы па футболе 2008 года, а не сэксу. Такiмi нечаканымi аказалiся вын |
|