Музыку... судзілi
Музыку... судзілi
Незвычайную справу разгледзелi ў судзе Кастрычнiцкага раёна Вiцебска. Туды звярнуўся грамадзянiн, якi патрабаваў, каб у вiцебскiм заалагiчным парку больш не гучала музыка. На ягоны погляд, музычныя творы, што транслююць на тэрыторыi парка праз дынамiкi, перашкаджаюць адпачываць наведвальнiкам заапарка i спакойна назiраць за жывёламi. Як расказаў карэспандэнту "Звязды" перад першым пасяджэннем суда начальнiк аддзела культуры Вiцебскага гарвыканкама Вiктар Кiбiсаў, спачатку гэты чалавек звярнуўся з пiсьмовым зваротам, дзе выказаў сваю незадаволенасць. Узровень гуку быў зменшаны, пра што гаварылася ў афiцыйным адказе, накiраваным яму. Але ж мужчына не супакоiўся, i справа дайшла да суда. Дырэктар вiцебскага заапарка Аляксей Андрэйкаў, адказваючы на пытаннi "Звязды", адзначыў, што перад судом было праведзена сацыяльнае апытанне наведвальнiкаў па "музычным пытаннi". Задавалiся ўсяго два пытаннi: "Цi патрэбна музычнае афармленне тэрыторыi заапарка?"; "Цi не будуць супраць наведвальнiкi, калi iм прапануюць творы класiчнай музыкi, музычныя кампазiцыi 1980-х, песнi з мультфiльмаў?". У вынiку больш як 92 працэнты апытаных сказалi музыцы — так. Суд, улiчваючы гэта, у вынiку абаранiў музыку ў заапарку. Аляксандр ПУКШАНСКІ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Незвычайную справу разгледзелi ў судзе Кастрычнiцкага раёна Вiцебска. Туды звярнуўся грамадзянiн, якi патрабаваў, каб у вiцебскiм заалагiчным парку бо |
|