Лось гуляў па Мінску
Лось гуляў па Мінску
У Мiнску таксi збiла лася, якi выскачыў на дарогу. Як паведамiў старшы iнспектар аддзела па агiтацыi i прапагандзе ДАІ Маскоўскага раёна Аляксандр Бруй, незвычайнае ДТЗ адбылося каля трох гадзiн ранiцы. Лось выбег на дарогу i ўдарыўся аб таксi на перакрыжаваннi праспектаў Любiмава i газеты "Праўда". Пасля сутыкнення рагаты накiраваўся да аднаго з блiжэйшых дамоў i там лёг на траву. Таксiст выклiкаў супрацоўнiкаў ДАI, а тыя ў сваю чаргу — прадстаўнiкоў iнспекцыi па ахове жывёльнага свету. Яны агледзелi лася. Аказалася, што ў яго пераламаныя ногi. Адкуль лось узяўся на сталiчнай дарозе — невядома. Алена КРЫЛОВА, "Мiнск—Навiны".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску таксi збiла лася, якi выскачыў на дарогу. Як паведамiў старшы iнспектар аддзела па агiтацыi i прапагандзе ДАІ Маскоўскага раёна Аляксандр Бр |
|