Iпатэчнае будаўнiцтва ў Беларусi — справа самай блiжэйшай будучынi
Iпатэчнае будаўнiцтва ў Беларусi — справа самай блiжэйшай будучынi
У Савеце Рэспублікi Дваццаць чатыры пытаннi былi разгледжаны ўчора на чарговым пасяджэннi дзесятай сесii Савета Рэспублiкi. Спачатку сенатары ратыфiкавалi шэраг мiжнародных дагавораў, заключаных раней нашай краiнай. У прыватнасцi, былi ўхвалены пагадненнi аб мiратворчай дзейнасцi Арганiзацыi дагавора аб калектыўнай бяспецы, аб сацыяльных i прававых гарантыях персаналу Калектыўных сiлаў па падтрыманнi мiру ў СНД, аб сумеснай барацьбе з крадзяжамi культурных каштоўнасцяў i забеспячэннi iх вяртання, аб развiццi супрацоўнiцтва з Расiяй у галiне вытворчасцi i ўзаемапаставак лекавых сродкаў. Беларусь таксама цяпер афiцыйна далучылася да пагаднення аб заснаваннi Еўразiйскага банка развiцця, набыўшы яго акцый на 15 млн долараў. Зацвярджэнне гэтых дакументаў не выклiкала асаблiвых пытанняў з боку членаў Савета Рэспублiкi. Тым не менш, сенатары зазначылi важнасць iх прыняцця не толькi ў плане больш цеснага развiцця ўзаемавыгаднага супрацоўнiцтва з краiнамi Садружнасцi, але яшчэ i таму што яны напрамую закранаюць iнтарэсы многiх тысяч нашых суайчыннiкаў. Затым, пасля "размiнкi", на сесii быў разгледжаны шэраг iншых законапраектаў, дакладней — унясенне паправак i дапаўненняў ва ўжо iснуючыя заканадаўчыя акты, такiя, як "Аб ахове здароўя", "Аб ахове працы", "Аб чыгуначным транспарце". Мы падрабязна расказвалi аб iх падчас абмеркавання дакументаў у Палаце прадстаўнiкоў i таму падрабязна спыняцца на кожным няма неабходнасцi. Нагадаем, што, напрыклад, закон "Аб ахове працы" замацоўвае права работнiкаў на ахову сваёй працы. Цяпер кожны мае права патрабаваць ад працадаўцы ўсю iнфармацыю аб стане ўмоў працы на рабочым месцы, а таксама аб сродках абароны ад уздзеяння шкодных i небяспечных вытворчых фактараў. Ён мае права адмовiцца ад выканання даручанай працы ў выпадку ўзнiкнення непасрэднай небяспекi для жыцця i здароўя. У асобным артыкуле прапiсаныя абмежаваннi на выкананне некаторых вiдаў работ. Так, не дапускаецца прыцягненне грамадзян да работ, якiя iм процiпаказаныя па стане здароўя паводле медыцынскага заключэння. У законапраекце зафiксаваныя i абавязкi працадаўцаў. Асаблiвую цiкавасць выклiкала абмеркаванне законапраекта "Аб iпатэцы", а таксама ўнясенне паправак у Грамадзянскi працэсуальны кодэкс па пытаннях кватэр, якiя знаходзяцца ў iпатэцы. Гэтыя нарматыўныя акты будуць рэгуляваць адносiны ў сферы iпатэкi i ствараць прававую аснову доўгатэрмiновага iпатэчнага крэдытавання. У законапраекце пералiчаныя падставы ўзнiкнення iпатэкi, а таксама маёмасць, якая можа быць яе прадметам, абавязкi i патрабаваннi, што забяспечваюцца iпатэкай. Усё гэта павiнна пашырыць магчымасцi беларусаў набываць жыллё, забяспечваць развiццё будаўнiчага комплексу краiны, прастымуляваць i банкаўскую дзейнасць. Наогул iпатэка заклiкана стаць адной з прылад для прыцягнення сродкаў ва ўсе галiны народнай гаспадаркi, у першую чаргу, у жыллёвае будаўнiцтва. Савет Рэспублiкi таксама прыняў да ўвагi дэкрэт Прэзiдэнта № 6 "Аб асобных пытаннях арганiзацыi i правядзення электронных iнтэрактыўных гульняў". Дэкрэтам прадугледжваецца ўвядзенне новага вiду лiцэнзаванай дзейнасцi — па арганiзацыi i правядзення электронных iнтэрактыўных гульняў. Лiцэнзiю на iх правядзенне будзе выдаваць Мiнiстэрства фiнансаў. Дэкрэтам устаноўлена дзяржаўная манаполiя на гэты вiд дзейнасцi. Арганiзатарамi электронных iнтэрактыўных гульняў могуць быць дзяржаўныя юрыдычныя асобы, рэспублiканскiя дзяржаўна-грамадскiя аб’яднаннi або iншыя юрыдычныя асобы, рашэннi якiх можа вызначаць дзяржава. Таксама Савет Рэспублiкi ўхвалiў змяненнi i дапаўненнi ў некаторыя законы па пытаннях дзейнасцi Пракуратуры Беларусi ў сувязi з яе перайменаваннем у Генеральную пракуратуру. Iншыя папраўкi распрацаваны для прывядзення ў адпаведнасць асобных нарматыўных актаў з законам аб пракуратуры. Яны закранаюць, у прыватнасцi, Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях, законы "Аб прававым становiшчы замежных грамадзян i асобаў без грамадзянства ў Рэспублiцы Беларусь", "Аб аператыўна-вышуковай дзейнасцi", "Аб дзяржаўнай службе ў Рэспублiцы Беларусь", "Аб палiтычных партыях" i iншыя. Анатоль СЛАНЕЎСКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дваццаць чатыры пытаннi былi разгледжаны ўчора на чарговым пасяджэннi дзесятай сесii Савета Рэспублiкi. |
|