21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Махляр — спецыяліст па анкетных даных

26.08.2009 10:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Махляр — спецыяліст па анкетных даных

Як нас дураць

 

У Мiнску на тэрыторыi чыгуначнага вакзала праваахоўнiкамi быў затрыманы махляр, якому за паўгадзiны ўдалося завалодаць 5 кашалькамi работнiкаў бiблiятэкi.

Паводле звестак аддзялення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама, пакiнуў аб сабе нядобрую памяць зламыснiк у бiблiятэцы Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта культуры i мастацтва на вулiцы Рабкораўскай. А завiтаў ён туды пад выглядам нiбыта новага намеснiка рэктара па мастацкай частцы. Прынамсi, менавiта так ён адрэкамендаваўся работнiкам бiблiятэкi. Iнiцыятыўны "намеснiк" адразу ж прыступiў да асноўнай мэты свайго прыходу: пачаў раздаваць супрацоўнiкам даручэннi па абмеру мэблi ў сувязi з рамонтам. А па ходу справы ўзгадваў пра кiраўнiкоў навучальнай установы, у прыватнасцi, пра iх анкетныя даныя. Гэтага хапiла, каб людзi страцiлi пiльнасць i асаблiва не сачылi за наваяўленым "забеспячэнцам". Той жа толькi гэтага i чакаў: пакруцiўшыся сярод сталоў, ён хуценька знiк, а разам з iм — кашалькi i мабiльнiк.

Затрымалi злачынцу па прыметах праз 20 хвiлiн з набiтымi банкаўскiмi карткамi кiшэнямi. У Кастрычнiцкiм РУУС Мiнска, куды яго даставiлi, малады чалавек асаблiва не ўпарцiўся: ён не толькi не адмаўляў факта крадзяжу ў бiблiятэцы, але распавёў праваахоўнiкам пра шэраг iншых аналагiчных злачынстваў.

"Засвяцiўся" ж прайдзiсвет не толькi ў Мiнску, але таксама паспеў напракудзiць у Брэсцкай, Магiлёўскай i Гродзенскай абласцях, а таксама на тэрыторыi Расii, у прыватнасцi, у Бранску. Прычым усюды дзейнiчаў па адным i тым жа сцэнарыi: спачатку збiраў iнфармацыю аб установе, на якую паклаў вока, а пасля падчас абедзеннага перапынку нахабна туды заходзiў. Падманваючы пацярпелых (як у папярэднiм выпадку), ён i разжываўся. Дарэчы, як устаноўлена, частка злачынстваў, пра якiя распавёў махляр, пацвердзiлася. Цяпер супрацоўнiкi мiлiцыi спрабуюць устанавiць асобу затрыманага, якi пакуль хавае свае анкетныя даныя ад следства.

Iгар ГРЫШЫН.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску на тэрыторыi чыгуначнага вакзала праваахоўнiкамi быў затрыманы махляр, якому за паўгадзiны ўдалося завалодаць 5 кашалькамi работнiкаў бiблiят
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика